Меню
Курс $  3.06 | €  3.62 | ₽100  3.87 |
Погода 24 °C

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. Што паказаў I квартал

Нясвіжскія навіны 29 минут назад 0 1

Пост опубликован: 22.04.2025

За тры месяцы бягучага года ў сельгаспрадпрыемствах раёна надоена 476700 цэнтнераў малака. Гэта на 5,5% болей, чым летась за адпаведны перыяд.
Вядучымі па валавой вытворчасці малака з’яўляюцца СВК “Агракамбінат Сноў” — 90684 ц, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 63847 ц, ААТ “17 Верасня” — 56052 ц. Усе гаспадаркі пераўзыходзяць свае ўласныя ранейшыя паказчыкі. Самыя значныя плюсы ў ААТ “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс” — 10,4%, ААТ “17 Верасня” — 10%, ААТ “Лань-Нясвіж” — 9,9%, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 7,1%. У сакавіку прыбаўка малака па раёне склала 6,1%. У т.л. у “17 Верасня” —11,6%, у “Лань-Нясвіж” —11,2%.



Рэалізацыя малака за тры месяцы дасягнула па раёне 443459 ц, што на 6,4% больш леташняга. Таварнасць складае зараз 93%, а гэта вышэй мінулагодняй на 0,8%. У сямі гаспадарках паказчык вышэй сярэднераённага. Дзевяць гаспадарак палепшылі таварнасць у параўнанні з уласнай леташняй. Найбольш — ААТ “Сейлавічы” (на 3%), ЗАТ “1 Мая” і ААТ “17 Верасня” (на 2,3%). Такім чынам, самая высокая таварнасць у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 95,4%, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 94,5%, СВК “Агракамбінат Сноў” — 94,3%.
Сярэдні надой малака на адну фуражную карову па раёне дасягнуў у першым квартале 2389 кілаграмаў, або на 32 кг больш леташняга (на 1,4%). Самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка застаецца ў снаўчан: 3113 кг. Дабіўшыся прыбаўкі ў 117 кілаграмаў, жывёлаводы агракамбіната з разраду двухтысячнікаў перайшлі ў трохтысячнікі. На другім месцы — ААТ “Грыцкевічы” з надоем 2818 кг (-44 кг). На трэцім месцы — ААТ “17 Верасня” з надоем 2438 кг (+10 кг). Акрамя “Снова”, высокую прыбаўку малака на карову далі ААТ “Лань-Нясвіж” (+97 кг), “Сейлавічы” (+72 кг), “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (+54 кг).
У т.л. за сакавік сярэдняя прадуктыўнасць адной каровы па раёне дасягнула 840 кілаграмаў, або 27 кг у суткі. У той жа час у “Снове” — 35,1 кг у суткі, у “Грыцкевічах” — 32 кілаграмы.

Мяса жывёлы і птушкі па раёне атрымана ў жывой вазе 101792 цэнтнеры. Тэмп росту да ўзроўню першага квартала 2024 года — 137,3%. Больш палавіны гэтага аб’ёму вытворчасці мяса выдалі “на гара” сноўскія жывёлаводы і птушніцы (56570 ц). На другім і трэцім месцы — адпаведна “Лань-Нясвіж” і “Нясвіжскія Астроўкі”, толькі яны спрацавалі з мінусам у параўнанні з леташнім. А значную прыбаўку далі СВК “Агракамбінат Сноў”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ААТ “Сейлавічы”.
У т.л. ялавічыны вырашчана 46684 цэнтнеры, тэмп росту — 102,6%. Прыкметна прыраслі ў аб’ёмах “Агракамбінат Нясвіжскі” (+22,2%), “17 Верасня” (+13,2%), “Сейлавічы” (+11,4%), “Лань-Нясвіж” (+6,7%), “1 Мая” (+3,4%). Свініны вырашчана 22550 ц з тэмпам росту 149,2%. Мяса птушкі атрымана 32558 ц з тэмпам росту 240,1%.
Расце эфектыўнасць утрымання буйной рагатай жывёлы. Сярэдняя сутачная прывага адной галавы на вырошчванні і адкорме сёлета дасягнула 888 грамаў, што больш леташняга на 28 грамаў або на 3,3%. 1030 грамаў складае прывага ў “Снове”, 982 г — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, 914 г — у “17 Верасня”, 903 г — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”.

Пры гэтым жывёлаводы “Агракамбіната Нясвіжскі” і “17 Верасня” павысілі разрад сваіх адкормкаў: летась тут было звыш 800 грамаў прывагі ў суткі, стала звыш 900. У ААТ “Сейлавічы” скачок яшчэ больш унушальны: было звыш 600 грамаў, стала звыш 800, тут найбольшы плюс — 155 грамаў, або 23,7%. 10% прыбавілі ў “Агракамбінаце Нясвіжскі”, 8,9% — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 5,3% — у “17 Верасня”.
Павялічылася і сярэднясутачная прывага свіней. Яна стала па раёне 588 грамаў (+76 г, або +14,8%). Найбольш прыбаўляла з пачатку года ў вазе свінапагалоўе “Снова” — па 786 грамаў у суткі. У “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — па 720 грамаў.
Сярэдняя сутачная прывага аднаго брой- лера на сноўскай птушкаферме дасягнула 63,9 грама (+9,8 г).

Аб’ёмы вытворчасці малака і мяса растуць, дзякуючы і павелічэнню прадуктыўнасці жывёлы і птушкі, і дзякуючы росту пагалоўя жывёлы. Буйной рагатай у раёне па стане на 1 красавіка налічваецца звыш 77,5 тысячы галоў. Яе колькасць вырасла амаль на паўтары тысячы галоў. На 23,4% — на племпрадпрыемстве, на 21,6% — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, на 11% — у “17 Верасня”. У малочным статку налічваецца 19736 кароў (+675). 225 кароў дадаткова паставілі вераснёўцы, 109 — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, 100 — у “Нясвіжскіх Астроўках”. Свіней на фермах і комплексах раёна налічваецца 44708, іх колькасць вырасла на 5901 галаву.
Каб удосталь атрымліваць малака і мяса, паспяхова ўтрымліваць такое вялікае пагалоўе з высокай інтэнсіўнасцю вырошчвання, патрэбна, у першую чаргу, моцная кармавая база. Аб гэтым зараз і турбуюцца працаўнікі другога сельскагаспадарчага сектара — земляробства. Падкормлены азімыя збожжавыя культуры, рапс і травы, пасеяны раннія яравыя, ідзе сяўба кукурузы. Іх добры ўраджай забяспечыць жывёлу і птушку кармамі. А ў сукупнасці з іншымі складнікамі — строгім захаваннем рацыёнаў, новымі тэхналогіямі ўтрымання, высокай выканаўчай дысцып- лінай — вытворчасць прадукцыі жывёла- і птушкагадоўлі будзе знаходзіцца на належным узроўні.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!