Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 22 °C

Засеяныя плошчы прырастаюць

Нясвіжскія навіны 8 часов назад 0 6

Пост опубликован: 20.04.2025

Гаспадаркі раёна працягваюць сяўбу яравых культур.
Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на раніцу 17 красавіка
яны пасеяны на 4468 гектарах, што складае 22% да плана. 65% плошчы ўжо занята
ў РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 40% — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная



станцыя”, 31% — у ААТ “Лань-Нясвіж”.

Сегодня Пасха по календарям православной и католической конфессий. Поздравления

Сегодня Пасха по календарям православной и католической конфессий. Поздравления

Цукровыя буракі пасеяны на 1954 гектарах — 43% да неабходнага. У т.л. у ААТ “17 Верасня” — 67%, у ЗАТ “1 Мая” — 65%, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 61%. Дзённая прыбаўка за 16 красавіка склала 404 гектары.
Кукурузы было пасеяна 480 гектараў, або 3% да плана. У т.л. у “17 Верасня” — 185 га (16%), у СВК “Агракамбінат Сноў” — 124 га (6%), у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 62 га (4%). Дзённая прыбаўка склала па раёне 197 гектараў.
Аднагадовых траў пасеяна 210 гектараў: 120 — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 70 — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 20 — у ЗАТ “1 Мая”.
Стараюцца ўсе механізатары сельгаспрадпрыемстваў. Так, у ААТ “17 Верасня” на сяўбе буракоў — Аляксандр Стаяновіч, на падрыхтоўцы глебы — Іван Кузьміч (на здымках злева направа). Цяпер яны — гаспадары палёў, і эфектыўна выкарыстоўваюць кожную хвіліну, каб насенне своечасова лягло ў глебу.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!