Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 22 °C

Крочачы сцяжынкамі жыцця, цаніце кожны дзень

Нясвіжскія навіны 8 часов назад 0 7

Пост опубликован: 20.04.2025

Крочачы сцяжынкамі жыцця мы часам не адчуваем, як бяжыць час. За днём праходзіць дзень, дні сыходзяцца ў месяцы і гады. А паўсядзённасць уносіць свае карэктывы. Жыццё сапраўды задае высокія тэмпы, бывае, не хапае часу на многія простыя рэчы. Не паспяваеш азірнуцца, як той, каго ты гушкаў у калысцы, ідзе ў першы клас… Ды і з люстэрка на цябе глядзіць ужо зусім іншы чалавек.
Жыццё Надзеі Канстанцінаўны Булгак з вёскі Копцеўшчына нельга палічыць простым і бесклапотным. З маленства яна прывыкла працаваць, дапамагаць бацькам. Вельмі рана пасталела, узяла на сябе значную частку цяжкай работы. Бацька займаўся будаўніцтвам дарог, часта быў далёка ад дома. Ды і маці яе мела праблемы са здароўем, якія не дазвалялі паўнавартасна працаваць. У сям’і Надзеі Канстанцінаўны было чацвёра дзяцей: яна — самая малодшая, дзве сястры і брат. Брат маёй гераіні быў удзельнікам руска-японскай вайны, дадому малады хлопец вярнуўся інвалідам — атрымаў сур’ёзную траўму пазваночніка.



Надзея Канстанцінаўна з праўнучкай

З мужам

У працы Н.К. Булгак заўсёды знаходзіла вялікі сэнс

— Скончыла я сем класаў польскай школы, — расказвае жанчына. — Вельмі складаны і цяжкі час быў, многа працавалі. Дапамогі не было ад каго чакаць, таму і стараліся самі ўсё рабіць і ўсё ўмець. Тады ўсе дзяўчаты і пралі самі, і ткалі, і кожны ведаў, як даглядаць хатнюю жывёлу. Шмат было абавязкаў, работы, але ўсё роўна ўспамінаеш той час з добрай усмешкай. Вядома, маладосць — самая лепшая пара. Потым у мясцовым калгасе працавала паляводам. Трэба разумець, што гэта праца сёння і раней значна адрознівалася. Цяпер многія працэсы ў сельскай гаспадарцы механізаваныя. Тады — усё толькі сваімі сіламі, рукамі. Напрыклад, калі буракі па восені выбіралі, то самі іх і выкопвалі, потым церабілі. Цяпер, безумоўна, лягчэй. Але работы я ніколі не баялася, любіла яе. І, ведаеце, на шляху мне трап- лялася многа добрых людзей, якія дапамагалі, не былі раўнадушнымі.
Падзялілася Надзея Булгак і сваімі ўспамінамі пра вайну, пра акупацыю і той страх, у якім яны жылі. За хутарамі пачынаўся лес і мясцовыя жыхары чым маглі дапамагалі партызанам: ежай, адзеннем. У той час іх хутар знаходзіўся непадалёку ад чыгункі, таму немцы часта да іх прыхо- дзілі — забіралі ўсё, што было. І ўспаміны гэтыя вельмі цяжкія, балючыя…
Нядаўна Надзея Канстанцінаўна адзначыла 100-гадовы юбілей. Калі чалавек столькі пабачыў за сваё жыццё, а пройдзены шлях налічвае цэлы век, просіцца пытанне: у чым рэцэпт даўгалецця? Мая гераіня адказвае на яго з доляй гумару:
— Які ж тут асаблівы сакрэт? Спецыяльнай дыеты я ніколі не прытрымлівалася, але ўсё жыццё ў ежу стараюся ўжываць натуральныя прадукты: тое, што вырошчвала ва ўласным агародчыку. Бульба, агуркі, памідоры, капуста, цыбуля, мяса і нават яйкі — усё ад уласнай гаспадаркі. Але не гэта галоўнае. Трэба правільна ставіцца да жыцця і да тых перашкод, якія ў ім часам адбываюцца. Калі людзі зразумеюць, што часта трацяць сябе на нязначныя рэчы, псуюць гэтым настрой сабе і іншым, то, я ўпэўнена, яны стануць больш шчаслівымі і спакойнымі. Бог надзяліў мяне памяркоўным характарам, я амаль ніколі за ўсё жыццё ні з кім не сварылася, не крычала… І гэта таксама важна. Ад нашага настрою і душэўнага спакою многае залежыць. Важна помніць, што нават самыя непрыемныя моманты рана ці позна завершацца, пройдуць, і вы з цягам часу будзеце ўспамінаць пра гэта зусім па-іншаму. Часцей кажыце сабе “Заўтра будзе лепшы дзень, чым сёння”. Так абавязкова і будзе. І не забываейцеся радавацца кожнаму новаму дню, што б ён ні прынёс. Жыццё няпростае, але яно так хутка праходзіць. Сёння мне сто гадоў, гэта многа. Але так хутка яны мінулі, быццам з аднаго кутка хаты ў другі перайшла, нават і не заўважыла. Таму цаніце кожны свой дзень і тых людзей, якія побач.
Ірына ЕФІШОВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!