Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 19 °C

Калі без працы няма жыцця

Нясвіжскія навіны 3 часа назад 0 0

Пост опубликован: 19.04.2025

Многім у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і далёка за яго межамі вядома
імя загадчыка перапрацоўчага цэха гаспадаркі, вопытнейшага
знаўца сваёй справы Антаніны Высоцкай.

Ужо не першы год маючы права быць на заслужаным адпачынку, Антаніна Вячаславаўна працягвае працаваць, таму што без гэтай працы не ўяўляе свайго жыцця.
— Я вельмі люблю вёску, сваю родную зямлю і сваю работу, — дзеліцца патаемным гераіня гэтага матэрыялу. — Я вырасла на зямлі, на жывой прыродзе, і лічу, што мне вельмі пашанцавала: я жыву ў тым месцы, якое люблю, і раблю справу, якую люблю. Што можа быць лепш?



Жыццёвы шлях маёй суразмоўцы пачаўся ў суседніх Долкіндах, бацькі працавалі ў мясцовай гаспадарцы, гадавалі траіх дзяцей, і юная Тоня з маленства прывыкла да працы на зямлі, да клопатаў па дому. Добра вучылася ў школе і марыла стаць юрыстам. Аднак пры паступленні на юрфак БДУ не хапіла аднаго бала, і дзяўчына падумала і… пайшла ў вучылішча харчовай прамысловасці там жа, у Мінску. Па размеркаванні трапіла на Мінскі мясакамбінат, там пазнаёмілася з будучым мужам, стварыла сям’ю. Сама не чакала, што работа ёй так спадабаецца. Вырашыла павышаць у ёй сваю кваліфікацыю, вучыцца далей. Паступіла ў Пінскі тэхнікум харчовай прамысловасці на спецыяльнасць “Тэхнолаг мяса- і птушкапрадуктаў”, які скончыла з чырвоным дыпломам, як і вучылішча. Наступнай прыступкай яе прафесійнага ўдасканалення стаў Мінскі філіял Маскоўскага тэхналагічнага інстытута, дзе яна давучылася да абароны дыплома. Абараняць яго трэба было ў Маскве, аднак склалася так, што не было на каго пакінуць малых дзяцей і дыплом мая суразмоўца так і не атрымала.
— Я зараз не шкадую аб гэтым, — прызнаецца яна. — Галоўнае, што я атрымала веды. І калі выбіраць паміж дыпломам без ведаў і ведамі без дыплома, я выберу другое. Я і зараз карыстаюся тымі ДАСТамі, якім нас вучылі. Мы, напрыклад, не выкарыстоўваем соевы бялок. Дабіваемся, каб людзі атрымлівалі ад нас як мага больш натуральную прадукцыю з мінімумам хімічных дабавак.
Дарэчы, сама Антаніна Вячаславаўна некалі нават не думала, што вернецца з Мінска, дзе працавала з 1968-га да 1992 года, у вёску. Пасля Мінскага мясакамбіната яна рабіла ў канструктарскім бюро тэхналагічнага аддзела Міністэрства мяса-малочнай прамысловасці, затым — у арганізацыі “Спецаўтаматыка”, якая займалася ўстаноўкай пажарнай і ахоўнай сігналізацыі на харчовых прадпрыемствах. Менавіта адсюль па запрашэнні тагачаснага кіраўніка “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” Міхаіла Саленіка яна прыйшла ў гаспадарку дапамагчы наладзіць перапрацоўчую вытворчасць. Прыехала на месяц, а атрымалася — назаўсёды. Пачынала з голых сценаў, дзе стаяла сёе-тое абсталяванне, і за 33 гады дамаглася многага.
Зараз перапрацоўчы цэх сельгаспрадпрыемства выпускае ўсю лінейку прадукцыі ад самых простых яе відаў да даліка- тэсаў — усяго больш за 50 найменняў.
— У нас вельмі добрая сыравіна, з задавальненнем адзначае Антаніна Вячаславаўна. — Таму мы даём гарантыю выдатнай якасці нашай прадукцыі. Яна прадаецца ў чатырох фірменных магазінах, размешчаных у саміх Аношках, а таксама ў Нясвіжы і на яго ўскраінах. Яе можна купіць таксама ў Баранавічах, Карэлічах, Клецку.
Разам з гераіняй гэтага аповеду працуюць 20 чалавек, і гэтак жа, як і яна, любяць сваю работу і людзей, для якіх працуюць.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!