Меню
Курс $  3.09 | €  3.52 | ₽100  3.78 |
Погода 19 °C

У галерэі “Мара” прайшоў модны паказ адзення беларускіх вытворцаў “Камінтэрн” і “MURMUR”

Нясвіжскія навіны 1 день назад 0 87

Пост опубликован: 18.04.2025

Асаблівая ўвага на выставе была ўдзелена дабрачыннай акцыі “Дзелімся цяплом”. Частка сродкаў ад продажу карцін і аўтарскіх хустак была пералічана на дабрачынны рахунак Беларускага cаюза жанчын.
— Ідэя арганізаваць такое мерапрыемства ўзнікла на адной з сустрэч сяброў Беларускага саюза жанчын, — расказала мастачка Юлія Коба. — У нас ва ўсіх розныя напрамкі ў жыццядзейнасці — нехта займаецца творчасцю, як я, нехта — бізнесам. Мы сябруем з нашымі беларускімі вытворцамі адзення, і нам захацелася паспрабаваць аб’яднаць жывапіс, эстэтыку, вясновую калекцыю ўбораў і стылізаваць усё гэта хусткамі, створанымі паводле маіх карцін, тым больш, што ўсё гэта носіць яшчэ і дабрачынны характар. Хусткі прадстаўлены ў двух варыянтах — натуральны шоўк і шоўк армані (штучны).




Відовішча сапраўды атрымалася уражваючым: у прастору галерэі выдатна ўпісаліся камплекты і сукенкі, якія радавалі вока, ад вядомых айчынных брэндаў. Іх прадставілі 20 абаяльных мадэлей, падрыхтаваных клубам “Віва стайл”.
Цікава, што гледачы змаглі палюбавацца як на ўборы старэйшага беларускага вытворцы (адкрытае акцыянернае таварыства “Камiнтэрн” у 2019 годзе адзначыла стогадовы юбілей), так і адносна маладога: “MURMUR” — брэнд, які сапраўды любіць жанчын і даказвае гэта справай апошнія восем гадоў. Яго канцэпцыя простая: ствараць адзенне, у якім хочацца жыць, і жыць прыгожа.
Што да Гомельскага вытворчага швейнага аб’яднання “Камінтэрн”, то яно даўно стала адзіным спецыялізаваным прадпрыемствам у рэспубліцы па вытворчасці мужчынскіх класічных касцюмаў, але зараз у яго асартыменце і мужчынскае, і жаночае адзенне з лёну, і жаночыя спадніцы, камізэлькі, штаны, сукенкі, блузкі, жакеты, а таксама паліто для мужчын і жанчын.
Кожны з прадстаўленых убораў радаваў вока і сілуэтам, і колеравай гамай, а аўтарскія хусткі Юліі Коба толькі падкрэслівалі арыгінальнасць кожнага з іх.
Як адзначыла старшыня аб’яднанай арганізацыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Беларускага саюза жанчын Алена Прохарава, якая прысутнічала на паказе мадэляў беларускага адзення ў галерэі “Мара”, гэта мерапрыемства было арганізавана з мэтай пашырэння прысутнасці нашых беларускіх мастакоў, дызайнераў, вытворцаў у інфармацыйнай прасторы. І гэта не столькі ў рэкламных мэтах, колькі ў іміджавых, таму што сябры Беларускага саюза жанчын пры арганізацыі падобных мерапрыемстваў выконваюць яшчэ і дабрачынную місію.
— Трэба разумець, што гуманітарная работа нашага аб’яднання — адзін з прыярытэтаў у яго дзейнасці, — адзначыла Алена Прохарава. — І такое цёплае мерапрыемства, падрыхтаванае жанчынамі і для жанчын, дае нам цудоўную нагоду проста ў чарговы раз усміхнуцца і адчуць прыгажосць і вакол, і ўнутры сябе. І тое, што гэта адбываецца ў малым горадзе, гэта таксама вельмі важна, таму што тут мы далучаем да гэтай прыгажосці тых, хто працуе не толькі ў горадзе, але і на вёсцы. Сваёй работай мы хочам паказаць, што жанчына павінна быць прыгожай усюды, незалежна ад таго, чым яна займаецца і дзе жыве.
З гэтымі словамі цяжка не пага- дзіцца, і хочацца спадзявацца, што такое выдатнае спалучэнне мастацтва, моды і дабрачыннасці, якое было здзейснена ў нясвіжскай галерэі “Мара”, будзе не апошнім для яго арганізатараў і гледачоў, якім яно вельмі спадабалася.
Юлія Лешык, старшыня пярвічнай арганізацыі прадпрымальнікаў г. Мінска і Мінскага раёна аб’яднанай арганізацыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”:
— Гэты праект быў арганізаваны ў рамках работы нашай ячэйкі. Я ўражана карцінамі Юліі Коба, некаторыя з якіх пераклікаюцца з маімі ўласнымі ўспамінамі дзяцінства, што глыбока закранулі душу. У мінулым я сама пачынала сваю дзейнасць з музея гісторыі і культуры Беларусі, таму акунуцца ў свет гэтай выставы і адысці ад руцінных спраў было асабліва цікава.
Не менш уражанняў засталося і ад паказу адзення нашых беларускіх брэндаў і жанчын, якія яго прадстаўлялі — усё гэта дало магчымасць вынесці шмат карыснага для сябе.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!