Меню
Курс $  3.09 | €  3.56 | ₽100  3.81 |
Погода 22 °C

Якім коштам дастаўся мір…

Нясвіжскія навіны 3 дня назад 0 9

Пост опубликован: 15.04.2025

Па даручэнні Прэзідэнта ў Палацы Рэспублікі
з 6 па 12 красавіка праходзіў унікальны канцэрт-рэквіем, які змаглі ўбачыць
жыхары ўсіх абласцей і Мінска. У пятніцу на ім пабывала і дэлегацыя нашага раёна,
у склад якой увайшлі прадстаўнікі ідэалагічнага актыву, працоўных
калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь.



Пагрузіцца ў атмасферу ваенных гадоў і ўспомніць гераічныя подзвігі нашых продкаў гледачы маглі яшчэ да кранальных нумароў, якія прагучалі са сцэны. Выставы “Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць”, “Лёсы, складзеныя ў трыкутнік”, “Хлеб — нябачная сіла Перамогі”, “За дзень наступны ўсяе зямлi” — карысталіся ўвагаю гасцей. Азнаёміцца бліжэй з подзвігамі і лёсамі партызан Беларусі можна было і на аднайменнай экспазіцыі, прадстаўленай выдавецкім домам “Беларусь сёння” і Нацыянальным архівам Беларусі. Гэта выстава — унікальны інтэрнэт-праект, у якім змяшчаюцца дадзеныя аб сотнях тысяч партызан і падпольшчыкаў Беларусі. Знайсці інфармацыю аб сваім героі можна было пры дапамозе інтэрактыўнага табло.
Адкрываючы праграму для сваіх землякоў, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што краіна ўпэўнена рухаецца да знакавай даты ў гісторыі нашага народа — 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашызмам.

Якім коштам дастаўся мір… Якім коштам дастаўся мір… Якім коштам дастаўся мір…
— Мы павінны быць годнымі нашчадкамі пераможцаў, працаваць з максімальнай самааддачай, каб наша родная Беларусь развівалася і квітнела, — сказаў Аляксей Іванавіч.
Дзеянне, якое разгарнулася на сцэне, было не проста канцэртам, а сапраўднай драматычнай тэат- ральнай пастаноўкай. Гледачы безумоўна засталіся пад уражаннем, бо Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям’ю. Кожны, хто глядзеў на жахлівыя кадры, разумеў: трэба маліцца, каб такога больш не паўтарылася. І, вядома, у ногі кланяцца тым, хто стаяў за мір.
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны паказвае сапраўдныя маштабы трагедыі, якая здарылася на тэрыторыі нашай краіны. І калі раней размова ішла аб тым, што падчас вайны загінуў кожны чацвёрты, то доказы, сабраныя з 2021 па 2025 год, адназначна сведчаць: загінуў кожны трэці. У памяць аб героях і ахвярах таго страшнага часу і быў створаны праект “Кожны трэці”.
У ім прагучалі як шырока вядомыя музычныя творы савецкага перыяду, так і новыя кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў: Валерыя Шмата, Ганны Сялук, Яўгена Алейніка, Ганны Благавай і іншых. Паэтычную аснову канцэрта склаў “Рэквіем па кожным чацвёртым” Анатоля Вярцінскага. Рэжысёрам праекта стала мастацкі кіраўнік ДТЗУ “Маладзёжны тэатр эстрады” Уладзіслава Арцюкоўская. Аўтары сцэнарыя — Уладзіслава Арцюкоўская, Ганна Сялук.
Праект ствараўся летась у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго арганізатары з дапамогай мастацт- ва паспрабавалі адлюстраваць усё тое, што адбывалася ў тыя страшныя гады на тэрыторыі нашай краіны, і, мяркуючы па ўсім, ім гэта ўдалося.
Першапачаткова канцэрт рыхтавалі для паказу ў Музеі Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве. Аднак пасля паспяховай прэм’еры арганізатары атрымалі запыт ад Адміністрацыі Прэзідэнта, каб беларускі глядач таксама здолеў убачыць гэты праект. Ён быў прадстаўлены на сцэне Палаца Рэспуб-лікі 22 чэрвеня. Аднак у сувязі з тым, што тады, восенню, у нас стартавала іншая, не менш маштабная рэспубліканская акцыя “Марафон адзінства”, паказ канцэрта “Кожны трэці” быў адкладзены на вясну 2025 года. І калі “Марафон адзінства” ездзіў па рэгіёнах, то на “Кожны трэці” з рэгіёнаў прыяз- джалі ў Мінск.
Сапраўды, канцэрт-рэквіем “Кожны трэці” не пакінуў абыякавым нікога. Ён у думках перанёс гледачоў у той далёкі час, больш за 80 гадоў таму, у грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, якая прайшлася катком па кожнай беларускай сям’і. Шэраг пранізлівых пастановак выклікаў слёзы на вачах гледачоў. Зала, запоўненая людзьмі розных узростаў, некалькі разоў уставала, каб выказаць сваю павагу людзям, якія змагаліся за мір.
Усе адчулі боль, надзею і бязмежную сілу духу тых, што ішлі да Перамогі. Памяць аб ёй павінна жыць, каб новыя пакаленні ведалі праўду і ніколі не забывалі, якім коштам дастаўся нам мір.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!