Меню
Курс $  3.14 | €  3.57 | ₽100  3.74 |
Погода 12 °C

З павагай і клопатам да гістарычнай памяці!

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 20

Пост опубликован: 11.04.2025

Усё далей ад нас рэха  Вялікай Айчыннай вайны. Суровы напамін аб тым жудасным ліхалецці  ̶ помнікі, абеліскі, мемарыялы, брацкія магілы, што есць літаральна ў кожным куточку Беларусі. Яны   ̶ маўклівыя сведкі жыцця, слаўнага подзвігу і трагічнай гібелі нашых суайчыннікаў.

З вялікай павагай і клопатам грамадства нашай краіны ставіцца да гістарычнай памяці. Прытрымліваюцца гэтай традыцыі і ратавальнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Так, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, прадстаўнікі службы ратавання добраўпарадкавалі помнік ахвярам генацыду, што размешчаны на вуліцы Сноўскай у Нясвіжы.



Черновик Черновик Черновик З павагай і клопатам да гістарычнай памяці! З павагай і клопатам да гістарычнай памяці!

«Гэтае месца – не проста помнік, гэта напамін аб жудасных падзеях самай страшнай вайны чалавецтва, сімвал 1200 ахвяр генацыду, жыццё якіх зверскі абарвалася ў кастрычніку 1942 года. Аб гэтым мы павінны памятаць заўжды, перадаваць гэтую памяць нашым нашчадкам і, безумоўна, клапаціцца аб належным стане такіх гістарычных аб’ектаў. Сенняшняя акцыя для нас  ̶ ужо традыцыйная. Штогод  работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях забяспечваюць добраўпарадкаванне гэтага месца. Гэта, безумоўна, праяўленне клопату і  дань  павагі слаўнаму подзвігу вызваленцаў нашай Радзімы», ̶  дае каментарый начальнік аддзела Максім Балацяны.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!