У мінулую пятніцу ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю гэтай установы.
На юбілейным мерапрыемстве ў відэафільме пра гісторыю бібліятэкі былі прадстаўлены ўсе этапы яе станаўлення і развіцця ад адкрыцця ў выглядзе хаты-чытальні да сённяшняга дня, калі бібліятэка стала буйнейшым сацыякультурным цэнтрам нашага раёна.
Вядома, юбілейную ўрачыстасць цяжка сабе ўявіць без віншаванняў і ўзнагароджанняў. Першым слова меў старшыня Нясвіжскага выканаўчага камітэта Андрэй Ратомскі.
— 80 гадоў — сур’ёзны адрэзак часу, — сказаў у сваім звароце да прысутных Андрэй Казіміравіч. — І як пацвярджае толькі што ўбачаны намі фільм, раённая бібліятэка запрацавала амаль адразу, як толькі наша Нясвіжчына была вызвалена ад фашыстаў. Бібліятэка мяняла сваю назву, але ад гэтага не мянялася яе галоўная задача — быць правадніком паміж людзьмі і кнігамі. Сёння ў нашае жыццё прыхо- дзяць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, але праца бібліятэкара была і застаецца актуальнай.
Кіраўнік раёна таксама ўзнагародзіў Ганаровай граматай райвыканкама бібліятэкара аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Галіну Карачун і падзякай старшыні райвыканкама бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяну Санько.
Шэраг узнагароджанняў прадоўжыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ксенія Харашылава. Яна ўручыла Граматы аддзела бібліятэкарам аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціне Шчарбаковай і Алене Кандратовіч, а таксама аператару ЭВМ Міхаілу Усовічу.
Пра тое, што бібліятэка вядзе вялікую асветніцкую і сацыякультурную дзейнасць, гаварыла яе дырэктар Аксана Рыжыкава.
— Мы абслугоўваем звыш сямі тысяч чытачоў штогод, — адзначыла ў сваім выступе Аксана Ула- дзіміраўна. — У нас працуюць клубы па інтарэсах, дзейнічаюць розныя праекты. Мы праводзім мноства мерапрыемстваў — больш за тысячу кожны год. Вопыт сваёй працы бібліятэкары прадстаўляюць у розных конкурсах — ад міжрэгіянальных да абласных. У скарбонцы дасягненняў бібліятэкі за апошнюю пяцігодку — перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Мы двойчы займалі першыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Сёлета наша праца зноў перамагла ў абласным конкурсе і зноў выйшла на рэспубліку. Свет мяняецца, і мы мяняемся разам з ім. Мы стараемся крочыць у нагу з часам, пашыраем свой функцыя- нал, шукаем новыя формы работы. Нечага мы ўжо дасягнулі, нешта яшчэ наперадзе, але галоўнае, што ўсё гэта — сумесная праца нашай бібліятэчнай каманды, якая ўкладае ў працу сваю энергію, сілы і эмоцыі.
А.У. Рыжыкава таксама выказала вялікую падзяку за супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у правядзенні бібліятэчных мерапрыемстваў Нясвіжскаму благачынню ў асобе яго кіраўніка протаіерэя Аляксандра Данчанкі, упраўленню па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, Нясвіжскаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў, Нясвіжскаму раённаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны”, Нясвіжскаму дзяржаўнаму каледжу імя Якуба Коласа, аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама, раённаму камітэту ГА “БРСМ”, цэнтральнай раённай бальніцы, раённаму цэнтру культуры, прадстаўнікі якіх таксама ў адказ адрасавалі віноўнікам урачыстасці свае віншаванні.
Цёплую атмасферу свята з гаспадарамі таксама падзялілі намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна Марыя Барахоўская, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі, які ўручыў бібліятэцы. Падзяку ад сваёй арганізацыі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, кіраўнік абласнога народнага калектыву “Жывіца” Ірына Карнаухава, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, кіраўнік справамі райвыканкама Таццяна Шумоўская, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Дубовік, галоўны бухгалтар Нясвіжскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Мядзвецкая.
Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Юлія Карпач уручыла дырэктару бібліятэкі Аксане Рыжыкавай Ганаровую грамату ад Мінскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза. Яна ж адзначыла Граматамі сваёй арганізацыі бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяну Байкаш, гардэробшчыка Святлану Шэлест, загадчыка дзіцячага і юнацкага аддзела бібліятэкі Алёну Чухлей.
Дарэчы, дзяцей у раённай бібліятэцы асабліва шмат. Пацвярджэннем гэтага стала выдатнае віншаванне яе юных наведвальнікаў — арт студыі “МіміДом” пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп. У дзень юбілею Нясвіжскай раённай бібліятэкі былі таксама адзначаны яе самыя актыўныя і адданыя чытачы. Так, пераможцам у намінацыі “Самая чытаючая сям’я” стала сям’я Аляхновіч, “Самым юным чытачом” быў прызнаны Вадзім Кауркін, “Самым адданым чытачом” — Ганна Ярмалінская.
Асаблівыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны ветэранам бібліятэчнай справы. Ад іх імя з успамінамі аб пройдзеным працоўным шляху выступілі Наталля Богдан і Галіна Галабурда.
Бібліятэка са спрадвечных часоў была сховішчам гліняных таблічак, папірусных скруткаў, берасцяных грамат, рукапісных, а зараз — друкаваных кніг. Бібліятэка будзе сховішчам і іншых, пакуль яшчэ невядомых нам, носьбітаў ведаў. Але нішто і ніколі не заменіць чалавечых зносін! Пакуль разам з работнікамі бібліятэкі знаходзяцца яе чытачы, яе партнёры і сябры, Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы будзе жыць!
На працягу ўсяго свята яго ўдзельнікаў радавалі выступленні таленавітых артыстаў Нясвіжчыны, якія дарылі гледачам яскравыя эмоцыі і свае творчыя падарункі.
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка была адкрыта 5 красавіка 1945 г. Да 1963 г. яна размяшчалася ў архітэктурным помніку ХVIII стагоддзя, гарадской ратушы. Яе першай загадчыцай стала Л.І. Эрдман.
У 1964 г. раённая бібліятэка перайшла ў памяшканне новага РДК, а дзіцячая — у ратушу. У 1994 годзе пайшла на пенсію дырэктар ЦБС В.Р. Карунная. На пасаду дырэктара была прызначаная Л.С. Дашко.
29 кастрычніка 2008 года адкрылася новая старонка бібліятэчнай гісторыі — горад атрымаў у падарунак сучасную, тэхнічна абсталяваную цэнтральную раённую бібліятэку. Яна пераехала ў новы будынак агульнай плошчай 1800 м2 па вул. Беларускай.
Сёння цэнтральная раённая бібліятэка — культурная дамінанта, найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна. У яе фондзе налічваецца больш за 100 тыс. выданняў, даступных шырокаму колу карыстальнікаў.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.