Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 12 °C

“Захаваць памяць праз стагоддзі”

Нясвіжскія навіны 4 дня назад 0 26

Пост опубликован: 29.03.2025

Менавіта такім дэвізам кіруюцца сёння неабыякавыя да лёсу роднай Беларусі ініцыятары і ўдзельнікі акцыі па добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскога пасёлка Гарадзея.

На мінулым тыдні тут ля месца масавага адпачынку, вядомага пад назвай Ціхая Затока, было вырашана пашырыць пасадкі маладой дубровы.
Маленькія дрэўцы, якія з’яўляюцца сімвалам магутнасці, вынослівасці, доўгажыхарства і славы, пры кантакце з якімі чалавек атрымлівае максімум жыццёвай энергіі, пасаджаны ў населеным пункце Нясвіжчыны. Такім чынам школьнікі і мясцовая грамадскасць на чале з Гара- дзейскім пасялковым Саветам вырашылі не толькі зрабіць свой унёсак у экалагічную скарбонку раёна, але і ўвекавечыць памяць пра землякоў.



Леанід Качановіч, жыхар г.п. Гарадзея, удзельнік акцыі па азеляненні:

Золото белорусских полей
— Пачатак азелянення тэрыторыі ў раёне Ціхай Затокі быў пакладзены яшчэ пяць гадоў таму, калі дрэўцы паса-дзілі ў гонар120-годдзя з дня нараджэння нашага земляка паэта Уладзіміра Жылкі. Год 2025-ы знамянальны тым, што адзначаецца 80-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Важная для кожнага беларуса дата. Таму і акцыю арганізавалі, каб праз дзесяцігоддзі не забываць пра тыя часы, жыць і цаніць тое, што маем сёння.
У час акцыі было высаджана больш за 50 дрэўцаў у памяць пра мірных жыхароў Гара-дзеі, якія загінулі ў час вайны на франтах, у канцэнтрацыйных лагерах, або былі расстраляны прама тут, на Нясвіжчыне ў гады ваеннага ліхалецця.
Гэтая акцыя — своеасаблівае ўшанаванне памяці пра нашых землякоў.
Самы актыўны ўдзел у азеляненні пасёлка прынялі вучні сярэдняй школы №2 г.п. Гарадзея. Пра гэта расказаў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні навучальнай установы Сяргей Грыцкевіч:

Золото белорусских полей
— Нашы дзеці штогод па добрай традыцыі прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі па навядзенні парадку на зямлі “Экаслед”. Сёлета гэта не толькі ўклад у экалагічнае будаўніцтва рэгіёну, але і даніна памяці ў гонар знакавай даты з дня Перамогі. А своеасаблівы падмурак да гэтага дня быў зроблены некалькі гадоў назад, калі ўстановай адукацыі прынялі рашэнне сваімі сіламі ўзгадаваць саджанцы дрэўцаў у школьным гадавальніку.
Дзмітрый Чыжык, старшыня Гарадзейскага пасялковага Савета:

Золото белорусских полей
Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў — задача першачарговая. У бягучым годзе Беларусь адзначае 80 гадоў з дня Перамогі, а гэта памяць пра мінулае, без якога няма будучыні. Таму добрыя справы гарадзейцаў не заканчваюцца. Прынята рашэнне ў рамках рэспубліканскага суботніка прадоўжыць зялёнае будаўніцтва. У месячнік па добраўпарадкаванні прадстаўнікі пасялковага і сельскага Саветаў па традыцыі разам з работнікамі мясцовых сельскагаспадарчага і прамысловага прадпрыемстваў, прадстаўнікамі калектываў устаноў адукацыі аб’яднаюцца для добрай справы: ля помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, што знаходзіцца недалёка ад Гарадзеі, будзе высаджана больш за 200 маладых сасонак, якія з часам стануць жывой агароджай памятнага месца.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!