Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 12 °C

У канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы адбудзецца канферэнцыя “Навуковая праблема, пакаранне, або Нагода для малітвы”

Нясвіжскія навіны 3 дня назад 0 13

Пост опубликован: 29.03.2025

Сёння ў 15.15 у канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы ў межах сумеснага праекта “Узыходжанне” бібліятэкі і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбудзецца канферэнцыя “Навуковая праблема, пакаранне, або Нагода для малітвы” для бацькоў дзяцей з расстройствамі аўтыс- тычнага спектра, педагогаў раёна і ўсіх, каго цікавіць акрэсленая тэма.



Свой погляд на духоўны аспект праблемы выкажа саарганізатар канферэнцыі, духаўнік сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларус- кай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аг. Салтанаўшчына протаіерэй Алег Абрамовіч.
Падчас канферэнцыі будзе прадстаўлены вопыт работы Цэнт-ра падтрымкі дяцей з аўтызмам (г. Мінск), з якім пазнаёміць яго заснавальнік, загадчык аддзела па вучэбна-метадычнай рабоце Цэнтра, псіхолаг Алег Трафімовіч. Асаблівы акцэнт Алег Аляксандравіч зробіць на тэме “Работа з непажаданымі формамі паводзін у дзяцей, на развіццё якіх паўплываў аўтызм”, адкажа на пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі.
Мерапрыемства ладзіцца сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна і прымеркавана да Cусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму.
Інфармацыю можна ўдакладніць па тэлефонах: 2-56-43, +375-29-787-75-24 (МТС).

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!