Меню
Курс $  3.14 | €  3.45 | ₽100  3.81 |
Погода 8 °C

“Сей авёс у гразь — будзеш князь”

Нясвіжскія навіны 1 неделя назад 0 26

Пост опубликован: 23.03.2025

Гэтай старадаўняй земляробскай прымаўкі прытрымліваюцца і сучасныя гаспадары палёў. Каб наталіць насенне вільгаццю, вырасціць багаты ўраджай, каб хлебны каравай быў важкім. Асаб- ліва актуальна гэта сёлета, пасля бясснежнай зімы. Таму сеюць зараз і авёс, і ячмень — раннія збожжавыя культуры.
На палях Нясвіжчыны вясновая сяўба пачалася сёлета на 10 дзён раней, чым летась: клімат, надвор’е, стан глебы дыктуюць хлебаробам свае ўмовы.



Сеяльшчыкамі аўса сёлета сталі механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Самвэл Лапцеў, які запланаваныя 10 гектараў пасеяў 13 сакавіка, і механізатар ЗАТ “1 Мая” Іван Сягей, які завяршыў работу пасля прымаразкаў. У апошняй гаспадарцы гэта культура заняла 40 гектараў.
Цяпер клопат механізатараў — ячменныя палі.

“Сей авёс у гразь — будзеш князь”

Механізатар ААТ “Лань-Нясвіж”
Самвэл Лапцеў

“Сей авёс у гразь — будзеш князь”

Механізатар ЗАТ “1 Мая” Іван Сягей

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на раніцу 20 сакавіка на палях Нясвіжчыны пасеяна 160 гектараў ранніх збожжавых культур.
Пасеяна таксама 111 гектараў траў — у ЗАТ “1 Мая” ідзе залужэнне.
Вільгаць у глебе закрыта на плошчы 9237 га, што складае 55% ад неабходнага. Завершана гэта работа ў ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 80% глебы было апрацавана ў ЗАт “Агракамбінат Нясвіжскі”, 79% — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 65% — у ААТ “17 Верасня”.
У другі раз падкармілі азотам азімыя збожжавыя ў ААТ “Грыцкевічы”, на частковай плошчы — у ЗАТ “1 Мая”.
Другая падкормка азімага рапсу зроблена ў “Свеклавічнай”, на 135 гектарах — у ААТ “Новае жыццё”.
Механізатары сельгаспрадпрыемстваў уносяць у глебу мінеральныя і арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. За дзень 19 сакавіка 349 гектараў атрымалі фосфар, 489 гектараў — калій, арганікі было ўнесена больш за 17 тысяч тон.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!