Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.79 |
Погода 4 °C

“Кубак Старога замка 2025” у каманды “Star”

Нясвіжскія навіны 2 дня назад 0 18

Пост опубликован: 21.03.2025

У панядзелак у Тэатральнай зале палацава-паркавага комплексу прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка 2025”. Яна была праведзена Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж” сумесна з упраўленнем
па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама.

“Кубак Старога замка 2025” у каманды “Star”

Працуе журы



Черновик

Падчас інтэлектуальных спаборніцтваў

Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў сталі помнікі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, так як у гэтым годзе спаўняецца 80 год з моманту ўтварэння ЮНЕСКА — міжнароднай арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытанням адукацыі, навукі і культуры, 20 год, як архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у горадзе Нясвіжы ўвайшоў у спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і 10 год, як быў утвораны клуб ЮНЕСКА “Кліо”, што дзейнічае на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Яго членамі з’яўляюцца навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.
Яны ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя настаўнікі на працягу двух тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні. А дапамагаў ім у гэтым выпускнік каледжа, а зараз вядучы спецыя- ліст па музейна-педагагічнай дзейнасці НГКМЗ “Нясвіж” Вячаслаў Мазалеўскі.
Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзявятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў.
У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Star” сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа. Другое месца заняла каманда “Несвіжане” сярэдняй школы №4 г. Нясвіжа, трэцяй стала каманда “Гімназісты” Нясвіжскай гімназіі.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, а самае галоўнае — яшчэ раз упэўніліся ў багацці культурнай і гістарычнай спадчыны свету.
Лілія ІВАНЕНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!