Меню
Курс $  3.18 | €  3.46 | ₽100  3.82 |
Погода 5 °C

Шырыцца фронт палявых работ

Нясвіжскія навіны 1 неделя назад 0 27

Пост опубликован: 19.03.2025

Згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, падкормка азімых збожжавых азотам завершана на ўсёй плошчы ў 17759 гектараў. На іх унесена 962 тоны ўгнаенняў у дзеючым рэчыве. У сярэднім адзін гектар атрымаў па 54 кг, а ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Сейлавічы”, ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі” — па 60 і болей кілаграмаў.
Па стане на раніцу 17 сакавіка было падкормлена азотам 86% азімага рапсу — 4495 гектараў.



Механізатар ААТ “Грыцкевічы” Ігар Наумовіч
хутка і якасна выконвае даручаную работу.
Сёлета на яго рахунку ўжо 100 гектараў пасеяных збожжавых

Шматгадовыя травы атрымалі калій на 2921 гектары, а ў ААТ “17 Верасня” і “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — яшчэ і азот. Лугавыя ўгоддзі падкормлены каліем на плошчы 3173 га, азотам — на 205 га.
Механізатары дружна закрываюць вільгаць у глебе на палях, адведзеных пад яравую сяўбу. На 17 сакавіка гэта работа выканана на 48% плошчы — больш за 8 тысяч гектараў. У т.л. яе закончылі ў ДП “ЭБ “Свеклавічная”. На 80% правялі ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, на 68% — у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 64% — у ААТ “Сейлавічы”.
На плошчы 559 гектараў глеба прадыскавана, на 1101 гектары — заарана.
Выйшлі ў поле і пасяўныя агрэгаты. 12 сакавіка першым вывеў сеялку на ячменнае поле механізатар ААТ “Грыцкевічы” Ігар Наумовіч. За пробны дзень ён зрабіў 12 гектараў, за другі дзень — 45 гектараў. 13 сакавіка 10 гектараў аўса і столькі ж ячменю пасеяў у ААТ “Лань-Нясвіж” механізатар Самвэл Лапцеў.
Па стане на 17 сакавіка па раёне было пасеяна 150 гектараў ранніх яравых культур: 120 — ячменю і 30 — аўса. Акрамя дзвюх названых вышэй гаспадарак, пасяўны агрэгат вывелі і першамайцы.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!