На ўсіх вясновых палявых работах у нашым раёне будзе
занята больш за 400 трактараў з усіх 582-х наяўных.
У тым ліку 92 — энерганасычаныя, магутнасць якіх болей
за 250 конскіх сіл. Такую інфармацыю “Нясвіжскім навінам”
далі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы
і харчаванні райвыканкама.

Сярод гаспадароў новай тэхнікі — механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксандр Парфімовіч. Магутны трактар МТЗ-3522 яму даручылі
ў лістападзе мінулага года. Апрабаваў тады новую машыну на рабоце
з балотнымі дыскамі. Пасля розныя работы Аляксандр выконваў на МТЗ-1523, які таксама застаўся замацаваны за ім. Зараз механізатар на новым трактары з 8-корпусным абаротным плугам арэ глебу пад сяўбу цукровых буракоў. За дзень заносіць на свой рахунак па 25 гектараў поля.
Сваім сталёвым аратым Аляксандр Парфімовіч задаволены
Сельгаспрадпрыемствы маюць 62 камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, 40 камбінаваных глеба- апрацоўчых пасяўных агрэгатаў, 59 машын для ўнясення цвёрдых мінеральных арганічных угнаенняў, 69 — для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў, 15 агрэгатаў “Раса” для падкормкі азімых культур азотам. Ёсць таксама больш за 300 адзінак іншай сельгастэхнікі. Гэта — плугі, культыватары, бароны, апырсквальнікі. Увесь шлейф машын быў своечасова пастаўлены на лінейку гатоўнасці. Яны ў гэтыя сакавіцкія дні максімальна задзейнічаны ў полі.
Трэба адзначыць, што ў гаспадарках шмат новай тэхнікі. Летась было набыта 30 трактараў, у т.л. 5 — энерганасычаных. Па два купілі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ЗАТ “1 Мая”, адзін — ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.
Машынныя двары летась папоўніліся таксама васьмю грузавымі аўтамабілямі, двума збожжа- ўборачнымі камбайнамі, адным буракаўборачным камбайнам і яшчэ 27-ю адзінкамі іншай тэхнікі.
Работы, ускладзеныя на плечы сталёвых аратых, пры высокай добрасумленнасці і прафесіяналізме іх гаспадароў-механізатараў, выконваюцца хутка, якасна, эфектыўна. Усё робіцца для атрымання новага высокага ўра-джаю сельгаскультур на палях Нясвіжчыны.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.