Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 11 °C

Нясвіж прыняў пераможцаў конкурсу “Жанчына года-2024”

Нясвіжскія навіны 3 недели назад 0 67

Пост опубликован: 14.03.2025

Урачыстая цырымонія, якая прайшла ў сераду, сабрала
ў гасцінных сценах Нясвіжскага замка пераможцаў абласных этапаў конкурсу. Уладальніцамі ганаровага звання “Жанчына года-2024” сталі шматдзетныя маці, паспяховыя кіраўніцы, нястомныя актывісткі, простыя працаўніцы і сапраўдныя патрыёткі. На цырымоніі прагучалі імёны пераможцаў
у намінацыях “Сэрца аддаю людзям”, “Мацярынская



слава”, “Актыўная грамадзянская пазіцыя”, “Гаспадыня вёскі”, “Духоўнасць і культура”, “Паспяховы кіраўнік”,
і “Не старэюць душой ветэраны”.

День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже

Жанчын года ў нашай краіне выбралі ўжо 17-ы раз. Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын кожную вясну. Галоўная мэта праекта — вылучыць і заахвоціць прадстаўніц прыгожага полу, якія па выніках года дабіліся высокіх паказчыкаў у самых розных галінах.
— Я не перастаю захапляцца нашымі жанчынамі, — сказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская. — Калі я стала старшынёй Беларускага саюза жанчын, я ўбачыла, колькі ў нашых жанчынах добрай і стваральнай сілы, якая ўмее тварыць дабро. Гэта людзі, якія здольныя дзяліцца, здольныя спачуваць, уваходзіць у любую сітуацыю, у лёс любога чалавека, каб зрабіць у ім што-небудзь добрае.
Яна таксама дадала, што ў Беларусі жанчыны вельмі важны ва ўсіх галінах:
— Будзь гэта палітыка або эканоміка, гендэрная роўнасць павінна выконвацца. У нас 54 працэнты насельніцтва — гэта жанчыны. Таму вельмі важна ўлічваць інтарэсы жанчын і глядзець іх вачыма на рэчы, якія адбываюцца ў эканоміцы і любой іншай сферы. Вельмі важна кожнай сказаць дзякуй, таму што тое, што яны робяць, — гэта не іх прафесійныя абавязкі. Гэта тое, што робіцца па поклічы душы і сэрца, калі жанчына сябе аддае ў грамадскай працы для таго, каб дапамагаць, для таго, каб заўважаць, для таго, каб раскрываць іншых жанчын, якія знаходзяцца побач з імі, прыходзіць у складаную жыццёвую сітуацыю любой жанчыны і дапамагчы вырашыць яе.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава ў сваім звароце да прысутных адзначыла, што жанчына ў сучасным свеце — гэта не толькі жанчына-маці, жонка, гэта яшчэ прафесіянал сваёй справы, гэта той чалавек, які перажывае за сваю краіну, за сваю будучыню і жыве не толькі сённяшнім днём. Мы вельмі радыя таму, што такая магутная грамадская арганізацыя, як Беларускі саюз жанчын, сёння прырастае ў колькасці. Гэта ўжо 186 тысяч аднадумак, якія жывуць аднымі мэтамі, аднымі задачамі, якія стаяць перад нашай краінай і перад нашым грамадствам.

День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже День милиции отпраздновали в Несвиже
Наталля Іванаўна і адкрыла шэраг узнагароджанняў, уручыўшы памятныя падарункі і кветкі 12-і пераможцам у намінацыі “Сэрца аддаю людзям”. Сярод іх — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі рэканструктыўнай аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар Ніна Ахмед, педагог дадатковай адукацыі Астравецкага Дома творчасці дзяцей і моладзі, адна з самых вядомых народных майстроў Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў унікальнага праекта Гро- дзенскай абласной арганізацыі ГА “БСЖ” “Сімвалы маёй малой радзімы”, маці чатырох сыноў Валянціна Віннічак, загадчык цэнтра дзённага знаходжання для маладых людзей са шматлікімі парушэннямі ў развіцці горада Бабруйска, старшыня пярвічных арганізацый ГА “БСЖ” “Надзея” і ГА “Беларуская асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, куратар праекту “Цёплы дом”, у рамках якога арганізавана работа Цэнтра дзённага знаходжання для маладых людзей са шматлікімі парушэннямі развіцця, Ірына Вінтэрман і іншыя жанчыны з вялікім сэрцам.
Узнагароджанне ў намінацыі “Духоўнасць і культура” правёў епіскап Нясвіжскі, вікарый Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі Аўксенцій. З яго рук атрымалі ўзнагароды восем жанчын. Сярод іх — салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Духавы аркестр ГУУС Мінскага гарвыканкама” Ганна Благава, педагог дадатковай адукацыі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” горада Мінска Надзея Брылёва, начальнік аддзела студэнцкай творчасці і культурна-адпачынкавай дзейнасці Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Вольга Лясная і іншыя.
Шэсць лепшых гаспадынь вёскі назваў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ломскі. Ён узнагародзіў аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Лаша” СВК імя Дзеньшчыкова Гродзенскага раёна, маці двух годных сыноў, актыўнага ўдзельніка праектаў ГА “БСЖ”, удзельніка рэспубліканскага форуму сельскіх жанчын Люцыну Алешчык, дырэктара ААТ “Залатая падкова” Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, актыўнага члена Беларускага саюза жанчын Валянціну Крывёнак і іншых вясковых працаўніц.
На сцэну да міністра працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка ў намінацыі “Мацярынская слава” падымаліся сямёра жанчын, якія не толькі дораць свой клопат і душэўную цеплыню родным дзецям, але і плённа працуюць на карысць многіх іншых хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта юрыст камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва”, маці траіх дзяцей Юлія Дубанос, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела занятасці ўпраўлення, па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Калінкавіцкага райвыканкама Алена Змушка, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы №4 г. Кобрына імя воінаў-інтэрнацыяналістаў Ганна Кастэчка і іншыя.

Дзевяць самых паспяховых кіраўніц краіны на сцэне вітала старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. Яна ўзнагародзіла дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Магілёўскі абласны цэнтр інфармацыйных сістэм”, члена прэзідыума Магілёўскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, дэпутата Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Алену Бальшакову, дырэктара ТАА “Фінансавы рай” г. Светлагорска, старшыню Бізнес-крыла БСЖ па Светлагорскім раёне, удзельніка праекта “Беларуская супер-жанчына 2024 года” Наталлю Завіцкую, старшыню Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў старшыню Навагрудскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Святлану Каралько і іншых.
Самай багатай на пераможцаў аказалася намінацыя “Актыўная грамадзянская пазіцыя”. У ёй узнагароды з рук намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёра ўнутранай службы Сяргея Салановіча атрымалі 13 жанчын. Сярод іх — намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і побыце ААТ “Камінтэрн”, лідар арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” на прадпрыемстве Ірына Абрамцава, інжынер сектара прыборнага ўліку абаненцкай службы дзяржаўнага прадпрыемства “Мінск- камунцепласетка”, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” свайго прадпрыемства Ірына Афанасьева, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Герман і іншыя.
Завяршыла цырымонію ўшанавання пераможцаў конкурсу “Жанчына года-2024” намінацыя “Не старэюць душой ветэраны”, узнагароджанне ў якой правёў генеральны дырэктар агракамбіната “Ждановічы” Рыгор Чуйко. Тут свае падарункі і кветкі атрымалі сямёра самых актыўных жанчын — ветэранаў працы нашай краіны. Сярод іх — дырэктар Гомельскага гісторыка-краязнаўчага музея Кацярына Варабей, дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” г. Мінска Алена Ліпень, актывістка жаночага руху Магілёўскай вобласці Людміла Макаранка і іншыя.
Цырымонію ўзнагароджання ўпрыгожылі сваёй творчасцю выдатныя музыканты — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аўраменка, уладальнік медаля Францыска Скарыны Ганна Благава, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр эстраднай песні “Сябрынка”, лаўрэаты міжнародных і рэспуб- ліканскіх фестываляў і конкурсаў Уладзіслаў Барткевіч і Іван Кабыльчанка. Сапраўднай музычнай перлінай мерапрыемства стала выступ- ленне архіерэйскага хору Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, якое і паставіла бліскучую мастацкую кропку ў святочным мерапрыемстве.
Тым, якія ўражанні яно пакінула ў яго ўдзельнікаў, я папрасіла па- дзяліцца некаторых з іх.
Алена Смольская, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска — адкрыты, жыццярадасны, прыязны, спагадлівы чалавек. Яна лічыць сваім пакліканнем дапамогу людзям, клапоціцца пра іх, дорыць ім радасць, аддаючы сваё сэрца іншым ужо больш за 25 гадоў:
— Я ўдзельнічала ў конкурсе “Жанчына года-2024” у намінацыі “Сэрца аддаю людзям”. Гэта ўвогуле першы мой вопыт такого кшталту, хаця людзям я служу ўжо 25 гадоў. Калі ўзгадаць, што ў нашай краіне пяць з лішкам мільёнаў жанчын, то можна сабе ўявіць, які гэта гонар — стаць пераможцам у любой з намінацый гэтага конкурсу.
Мерапрыемства было вельмі добра арганізована. Незабыўныя ўражанні пакінула цудоўная экскурсія па замку, тое, як нас сустракалі і суправаджалі. Выдатны канцэрт, цёплыя словы нашага кіраўніцтва — усё гэта было настолькі прыгожа і прыемна, што хоць цырымонія і была працяглай, яна не толькі не стаміла, а, наадварот, дала прыліў энергіі і добрага настрою.
Мінчанка Вольга Шышко, адна з лепшых у намінацыі “Мацярынская слава”, выхоўвае пяць дачок і сына. Малодшаму члену яе сям’і ўсяго паўтара года, а самы старэйшы хутка адсвяткуе паўналецце.
— Дзеці — самая галоўная ўзнагарода ў жыцці, — прызнаецца Вольга. — І я ніколі не думала, што ўвайду ў лік лепшых у рэспубліканскім конкурсе. Гэта вельмі нечакана і вельмі прыемна. І я прысвячаю гэту сваю перамогу сваёй маме, якая выхавала мяне ў такой любові, што я вырашыла дзяліцца гэтай любоўю са сваімі дзецьмі. Для мяне сям’я — гэта асаблівае слова, і ні з чым не параўнаць адчуванне таго, што яна ў цябе ёсць. Бясспрэчна і тое, што сям’я — гэта і пастаянная праца, якая часта нікому не бачная. І тое, што мая праца як мамы атрымала такое прызнанне — гэта вельмі прыемна.
Сама арганізацыя свята мяне вельмі ўразіла. Мы з дзецьмі бываем тут у парку кожнае лета (муж родам з Гарадзеі), але ў замак ні разу не хадзілі. І я надзвычай рада, што цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу прайшла менавіта тут. Гэта незвычайнае месца. Яно задае асаблівы тон, выводзіць на новыя вяршыні, дае разуменне таго, якая культурна багатая, прыгожая, цэласная ў нас Радзіма. Такія аб’екты, як Нясвіжскі замак — гэта наша гістарычная спадчына, гэта тое, што нас аб’ядноўвае нягледзячы ні на якія рознагалоссі, і гэта неверагодна каштоўна. Нясвіжскі замак мяне здзівіў тым, што ён захаваў атмасферу жылога дома — вялікага і прыгожага. Таму я надзвычай удзячна арганізатарам, што святочнае мерапрыемства прайшло менавіта тут: у такім урачыстым, высакародным і пачэсным месцы.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!