Меню
Курс $  3.18 | €  3.46 | ₽100  3.82 |
Погода 8 °C

Вахта ўраджаю — 2025. На закрыцці вільгаці ў глебе

Нясвіжскія навіны 2 недели назад 0 66

Пост опубликован: 12.03.2025

Мяркуючы па аператыўнай справаздачнасці
сельгаспрадпрыемстваў аб ходзе вясновых палявых работ, закрыццё вільгаці ў глебе першымі ў раёне
распачалі механізатары ДП “ЭБ “Свеклавічная”
і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Яны выйшлі з культыватарамі 6 сакавіка. У наступныя дні да гэтай работы
прыступілі ААТ “Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж”,



ЗАТ “1 Мая”, зараз — усе гаспадаркі.

У раёне працягваюцца праца па далейшай сяўбе азімых збожжавых

Механізатар ДП “ЭБ “Свеклавічная” Пётр Губей

У раёне працягваюцца праца па далейшай сяўбе азімых збожжавых

Механізатар
гэтай жа гаспадаркі
Уладзімір Панкрат

— Першым на вясновую апрацоўку глебы вывеў свой трактар “Джон Дзір” у агрэгаце з культыватарам КН-9 Пётр Губей, наш вопытнейшы механізатар, — расказаў галоўны аграном “Свеклавічнай” Яўген Саліта. — за дзень ён зрабіў 50 гектараў. У наступныя дні выпрацоўка даходзіла да 55 гектараў. Услед за Пятром Губеем пачаў закрываць вільгаць у глебе механізатар Уладзімір Панкрат на трактары МТЗ-3522 з культыватарам КПШ-10.
Яравы клін у эксперыментальнай базе займае 1250 гектараў, у тым ліку 150 га — яравы ячмень, 300 — цукровыя буракі, 800 — кукуруза. На іх і закрыюць вілыгаць у глебе гэтыя два агрэгаты.
У хуткім часе Пётр Губей прыступіць да сяўбы ячменю. Замацаваны за ім камбінаваны агрэгат, які адначасова і глебу раўняе, і сее, падрыхтаваны да выхаду ў поле.

Па стане на раніцу 10 сакавіка вільгаць у глебе ў гаспадарках раёна была закрыта на плошчы 1640 га. найбольш — у “Сейлавічах” — на 323 га, у “Лані-Нясвіжы” — 316 гектарах.
Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна ідзе падкормка азімых культур, шматгадовых і лугавых траў. Па стане на раніцу 10 сакавіка азот атрымалі 10122 гектары азімых збожжавых, 1963 га азімага рапсу. Калійныя тукі рассеяны на плошчы 2447 га шматгадовых траў і на плошчы 2294 гектары лугавых угоддзяў.
Пад яравую сяўбу ўсе ўносяць фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Першымі глеба запраўлена на 12760 гектарах, другімі — на 17286 гектарах.
Вясновыя палявыя работы з кожным днём пашыраюць свой фронт.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!