Меню
Курс $  3.18 | €  3.47 | ₽100  3.8 |
Погода 5 °C

Самае пяшчотнае свята вясны

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 недели назад 0 65

Пост опубликован: 10.03.2025

У мінулую суботу мы адзначылі цудоўнае вясновае свята — Міжнародны жаночы дзень
8 Сакавіка. Яму быў прысвечаны святочны канцэрт
“Усе кветкі і песні вам,
любімыя”, які адбыўся ў пятніцу ў раённым цэнтры культуры.



Ад імя раённай улады віноўніц урачыстасці павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.
— Мне выпаў гонар ад імя ўсіх мужчын Нясвіжчыны павіншаваць нашу прыгожую палову раёна з Міжнародным жаночым днём, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч. — Кожная маці, жонка, дачка, бабуля жадае, каб яе любілі, цанілі і ганарыліся ёю. І мы, мужчыны, робім усё для гэтага. Не сакрэт, што мужчыны ў сілу сваёй прыроды часам бываюць закрытыя і не прамаўляюць тых добрых, прыгожых выказванняў, якіх, безумоўна, заслугоўваюць жанчыны. І вось з нагоды такога цудоўнага свята мы выпраўляемся і знахо- дзім тыя словы, якія прыгожая палова чалавецтва дастойная чуць не толькі 8 Сакавіка, але і кожны дзень.
Аляксандр Балцянкоў таксама пажадаў усім жанчынам Нясвіжчыны міру, дабра, простага жаночага шчасця і выказаў шчырую ўдзячнасць за тое, што яны з усёй адказнасцю і стараннас- цю ідуць па жыцці побач з мужчынамі.
Сапраўды, слоў віншаванняў потым было вельмі шмат: музычная тэатралізаваная дзея, якая разгарнулася на сцэне РЦК, поўнасцю захапіла прысутных у зале. Творчы калектыў РЦК запрасіў гледачоў на своеасаблівую “кухню”, на якой гордыя сваёй самастойнасцю мужчыны спрабавалі прыгатаваць смачную страву ўласнымі сіламі і правесці свята ў “сугуба мужчынскай кампаніі”. Скончылася гэта спроба няцяжка здагадацца чым — без жанчын не атрымалася ні пачастунку, ні свята.
З ролямі “герояў-халасцякоў”, выдатна справіліся Аляксей Дунчанка і Юрый Шарапа, а рэжысёры тэат- ралізаванага канцэрта пераносілі гледачоў са стылізаванай кухні то ў дзіцячы садок, то нават у аддзяленне міліцыі, але куды б ні траплялі разам з артыстамі гледачы — усё гэта было вельмі шчыра, пранікнёна і густоўна.
Калі ж дадаць сюды прыгожыя і крыху гумарыстычныя віншаванні з 8 Сакавіка ад вядомых мужчын Нясвіжчыны ў відэафармаце, то стане зразумелым, чаму амаль паўтары гадзіны канцэрта праляцелі, нібы адна хвіліна. Арганізатарам удалося стварыць для гледачоў сапраўднае свята і падарыць узнёслы настрой, які, безумоўна, быў вельмі дарэчы ў надыходзячыя выхадныя.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!