Меню
Курс $  3.18 | €  3.46 | ₽100  3.82 |
Погода 11 °C

Фільмы і кнігі для роздуму і душы

Нясвіжскія навіны 3 недели назад 0 41

Пост опубликован: 08.03.2025

Наша душа — субстанцыя жывая. І як целу патрэбна харчаванне, так і душы — ежа духоўная. Адзін са спосабаў наталіць яе самым неабходным — звярнуцца да кнігі ці паглядзець фільм. Накіраваць маладых людзей на правільны выбар паспрабаваў намеснік благачыннага Нясвіжскага благачыння, клірык храма Узнясення Гасподня іерэй Іаан Уханаў, прапанаваўшы на гэту тэму цыкл лекцый, што прайшлі ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў рамках сумеснага праекта “Узыходжанне” бібліятэкі і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы.



Гасцямі падзеі сталі вучні 11 класа СШ №1 г. Нясвіжа, а таксама дзявяцікласнікі СШ №4 і іх настаўнікі Наталля Герасімовіч і Наталля Янская.
— Фільм, як і кніга, — галіна мастацтва, якая дае чалавеку нейкі пасыл. Асабліва кнігі. Ва ўсіх класічных творах ёсць нейкі схаваны сэнс, які аўтар хоча да нас данесці. Фільмы маюць тую ж мэту. Я б падзяліў бы фільмы на стужкі высокага гатунку і тыя, якія чалавека нічаму карыснаму не вучаць, — патлумачыў святар.
Іаан Уханаў прапанаваў для прагляду фільмы “Агні вялікага горада” з Чарлі Чапліным (пра тое, што дабро, зробленае камусьці, вернецца да цябе з часам), “Хлопчык у паласатай піжаме” (тут паказаны кошт падману), “Харыс- ты” (аб ахвярнасці), “Захавальнік часу” (пра нязломленага чалавека), “Нябесны вярблюд” (аб веры ў дабро).
Святар адзначыў, што калі фільму шмат дзесяцігоддзяў, то гэта гаворыць пра тое, што пра яго не забываюцца з-за тых каштоўнасцей, якія ён у сабе нясе.
Дзецям таксама былі прапанаваныя кнігі духоўна-маральнай тэматыкі з фонду бібліятэкі з так званай “Зялёнай серыі”: “Несвятыя святыя і другія апавяданні” архімандрыта Ціхана Шаўкунова, “Рэцэпт добрага настрою” Наталлі Раманавай-Сегень, “Райскія хутары” і другія апавяданні” святара Яраслава Шыпава, а таксама кнігі Наталлі Сухінінай “Времена года” і “Куда пропали снегири”, Алены Жывавай “Матушка”.
Алеся МАЛЕЎСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!