Меню
Курс $  3.27 | €  3.4 | ₽100  3.69 |
Погода 1 °C

Важна вызначыць прыярытэты

Нясвіжскія навіны 4 часа назад 0 10

Пост опубликован: 25.02.2025

Старшыня Нясвіжскага
райвыканкама
Андрэй Ратомскі працягвае сустракацца з працоўнымі калектывамі раёна.

Наведванне прадпрыемстваў і арганізацый раёна — гэта ўжо традыцыйная форма работы мясцовай улады, калі старшыня райвыканкама прыязджае ў працоўныя калектывы, каб расказаць аб тым, чым жыве рэгіён і краіна ў цэлым, вывучае праблемы кожнага прадпрыемства, дапамагае парадай або дасканала вывучае пытанні, у тым ліку і асабістага характару, а галоўнае — атрымлівае зваротную сувязь, вядзе адкрыты дыялог з працаўнікамі той ці іншай галіны.



На мінулым тыдні магчымасць сустрэцца з кіраўніком раёна і асабіста задаць яму хвалюючыя пытанні была прадастаўлена працаўнікам ААТ “Сейлавічы”. Сустрэча прайшла ў Юшавіцкім сельскім доме культуры.

Старшыня райвыканкама
Андрэй Ратомскі і дырэктар
ААТ “Сейлавічы” ў час сустрэчы
з працоўным калектывам
сельгаспрадпрыемства

Звяртаючыся да працаўнікоў гаспадаркі, Андрэй Казіміравіч падкрэсліў, што добра ведае яе ўклад у рэальны сектар эканомікі рэгіёна, неаднаразова пабываў на мясцовых малочнатаварных фермах і адзначыў, што асноўным прыярытэтам у рабоце аб’яднанага сельгаспрадпрыемства павінна і далей заставацца павышэнне ўзроўню і якасці жыцця лю- дзей. Для гэтага трэба, каб кожны працаўнік гаспадаркі не быў абыякавы да сваіх абавязкаў і прыкладваў усе намаганні да таго, каб заставацца гаспадаром не толькі дома, але і на рабочым месцы. Калі, напрыклад, яму даручана тэхніка, то і догляд за ёю павінен быць абавязковым. Трэба, каб механізатар разумеў, што дзякуючы трактару, напрыклад, ён забяспечаны работай, а значыць, і заробкам.
І так на кожным рабочым месцы — ці гэта на ферме, ці на палетках гаспадаркі.
— Сёння дзяржава клапоціцца, каб людзям было лягчэй працаваць: будуюцца новыя фермы, мадэрнізуецца вытворчасць, павялічваецца прадукцыйнасць працы, абнаўляецца тэхніка. Але нічога не бывае без дысцыпліны, — зазначыў старшыня райвыканкама.

Працаўнікі ААТ “Сейлавічы”

У завяршэнне Андрэй Казіміравіч яшчэ раз звярнуўся да прысутных у зале:
— Кожны паказчык з’яўляецца складнікам таго, як будзе развівацца сельгаспрадпрыемства далей. А раз многае залежыць ад чалавечага фактару, то і ад вас, паважаныя працаўнікі, залежаць магчымасці развіцця гэтай часткі нясвіжскага раёна.
Важна вызначыць і прыярытэты ў рабоце. Тым больш, што пачалася пяцігодка якасці. А якасць павінна быць ва ўсім — і ва ўзроўні жыцця, і ў стаўленні да працы.
Сёння вы — адна сям’я, таму трэба паважаць адзін аднаго і рухацца ў вызначаным накірунку. Са свайго боку кіраўніцтва раёна будзе дапамагаць развіваць сельскія тэрыторыі, павышаць узровень жыцця — гэта і будаўніцтва дзіцячых і спартыўных пляцовак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, якасць адукацыі дзяцей у школе. Гэта — нашы задачы. А ваша — клапаціцца пра эканоміку прадпрыемства.
Андрэй Ратомскі ў завяршэнне нагадаў, што ідзе Год добраўпарадкавання і кожны чалавек павінен быцць карысным сваёй гаспадарцы, сваёй краіне. Ён выказаў упэўненасць у тым, што жыхары гэтай мясцовасці заўсёды былі і будуць добрымі гаспадарамі. Таму лепшыя традыцыі, у тым ліку і працоўныя, не толькі захаваюцца ў калектыве ААТ “Сейлавічы”, але і памножацца.

Уладзіслаў Пражэнік,
малады спецыяліст ААТ “Сейлавічы”:

Важна вызначыць прыярытэты
— Калі ёсць гарачыя пытанні, то такія сустрэчы, вядома, патрэбны. Сёння мяне ўсё задавальняе, любыя пытанні вырашаюцца на месцы. Лічу, што такія сустрэчы цікавыя, бо на іх можна даведацца пра стаўленне да той ці іншай сітуацыі розных людзей, пачуць іх меркаванні.

Алена Дзенісевіч,
вядучы заатэхнік ААТ “Сейлавічы”:


— Вядома, такія сустрэчы з кіраўніцтвам раёна даюць магчымасць людзям вырашаць пытанні, якія іх хвалююць. Раней я ўжо сустракалася са старшынёй райвыканкама на вытворчай нара-дзе. Магчыма, трэба будзе яшчэ абмеркаваць некаторыя пытанні па сельскагаспадарчых службах. Але, лічу, спачатку яны павінны вырашацца на ўзроўні сельгаспрадпрыемства.

Алег Вінаград, старшыня Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта:


— Старшыня райвыканкама правёў сустрэчу ў добразычлівай атмасферы, каб кожны жадаючы мог да яго звярнуцца са сваім пытаннем. І гэта вельмі добра.
Увогуле сёння ў Доме культуры адбылося своеасаблівае аб’яднанне калектыву, які зліўся ў адзінае цэлае ўсяго паўгода назад. І тут як раз сабраліся працаўнікі з розных аб’ектаў сельгаспрадпрыемства.
У любым выпадку, патрэба ў такой сустрэчы была, бо клопат пра чалавека сёння мае першачарговае значэнне.
Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!