Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 7 °C

Без мовы няма народу

Нясвіжскія навіны 1 месяц назад 0 17

Пост опубликован: 24.02.2025

Напярэдадні міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у Карцэвіцкім СДК прайшла гульня-падарожжа “Роднай мовы гук чароўны”. Святкаваць дзень роднай мовы — добрая традыцыя для ўстановы культуры, якая вучыць любіць і шанаваць традыцыі свайго народа, сваёй краіны з маленства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды “Валошкі” і Бульбашы”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх адгадваліся загадкі, шарады, рэбусы, запаўняліся крыжаванкі. Цікава прайшоў конкурс “Перакладчыкі”, дзе неабходна было правільна вызначыць па малюнках назвы прадметаў на беларускай мове. Удзельнікі каманд выдатна справіліся з дыктоўкай, падчас якой змаглі набраць 19 балаў з 20. З асаблівым імпэтам адгадвалі і спявалі песні на роднай мове.



У выніку перамагла каманда “Бульбашы”, якую ўзначальваў капітан Максім Сокал. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падзякамі і салодкімі прызамі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!