Меню
Курс $  3.27 | €  3.41 | ₽100  3.71 |
Погода -1 °C

Калі работа па душы

Нясвіжскія навіны 3 дня назад 0 55

Пост опубликован: 21.02.2025

Шлях намесніка дырэктара па вытворчасці ЗВУП “Мед-інтэрпласт” Аляксандра Нікіфарава ў Нясвіж пачаўся са Старых дарог, дзе ён нарадзіўся і вырас. Захапленне хіміяй, якое мой суразмоўца адчуў дзякуючы сваёй школьнай настаўніцы Святлане Шумскай, прывяло яго на хімічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Паспяхова адвучыўшыся на спецыяльнасці “Хімік-фармацэўт”, у 2006 годзе Аляксандр Аляксандравіч прыбыў па размеркаванні ў Нясвіж, дзе адразу пачаў працаваць у ААТ “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”. Праз 7 гадоў герой гэтага матэрыялу перайшоў на сённяшняе месца работы, якому прысвяціў ужо 12 гадоў.



— Не скажу, што на новым месцы адразу стала лёгка і проста: усё ж такі на заводзе медпрэпаратаў я працаваў з вадкімі лекавымі формамі, а тут трэба было прывыкаць да цвёрдых, — узгадвае Аляксандр Нікіфараў. — Гэта ўжо другая спецыфіка. Многае было новым, але паступова ўсё атрымалася. Калі любіш сваю справу, то цяжкасці пераадольваюцца хутка: развіваецца тваё прадпрыемства і ты развіваешся разам з ім.
Гаворачы пра сваю работу, мой суразмоўца адзначыў, што працуе на прадпрыемстве, якое мае поўны цыкл вытворчасці. Субстанцыі, якія паступаюць сюды, праходзяць хімічны кантроль на стадыі ўваходнага кантролю, затым згодна з тэхналагічнай інструкцыяй з іх робяцца пэўныя саставы, якія таксама падвяргаюцца строгаму кантролю як на прамежкавым этапе, так і на этапе гатовай прадукцыі. Геаграфія паходжання рэчываў, з якімі працу- юць спецыялісты “Мед-інтэрпласта”, дастаткова шырокая: гэта і краіны Еўропы, і Кітай, і Індыя.
— Адчуваючы з дзяцінства цікавасць да вытворчасці лекаў, я з кожным днём яшчэ больш упэўніваюся, што зрабіў правільны выбар, — дзеліцца разважаннямі Аляксандр Аляксандравіч. — Пастаянна адкрываю для сябе нешта новае, і гэта не дае спыняцца на дасягнутым, прымушае развівацца і рухацца наперад. Таму работу маю ніяк нельга наз- ваць сумнай і аднастайнай. Да таго ж палітыка нашага прадпрыемства прадугледжвае пастаяннае павышэнне кваліфікацыі як кіруючага складу, так і ніжэйшага звяна. Таму, калі мы хочам быць, як кажуць, “у трэндзе”, мы абавязкова павінны сачыць за змяненнямі і навінкамі ў нашай галіне.
А на пытанне, якія якасці характару мой суразмоўца лічыць галоўнымі, каб выконваць такую работу, як у яго, паспяхова, ён адказаў, што, на яго думку, гэта якасць адна: цярпенне.
— Трэба быць цярплівым пры рабоце з рэчывамі, з якіх ствараецца прэпарат, бо не заўсёды ўсё атрымліваецца адразу, — падвёў вынік нашай гутарцы Аляксандр Нікіфараў. — І трэба быць цярплівым з людзьмі, бо кожны чалавек хоча, каб яго разумелі. І тады будзе і поспех у справе, і лад у калектыве. А гэта і ёсць самае галоўнае.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!