ДЭУ №65 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” — арганізацыя
дарожнай галіны,
якая падпарадкоўваецца Міністэрству транспарта
і камунікацый нашай
рэспублікі. Прадпрыемства — адно з галоўных,
— Асноўная задача нашай дзейнасці — захоўванне аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння ў эксплуатацыйным стане і забеспячэнне бяспечнага, бесперабойнага і, пажадана, камфортнага руху па іх, — расказвае дырэктар філіяла Вячаслаў Мінкевіч. — Для гэтага выконваюцца работы рознага кшталту: ліквідаванне ямаў, абкос аўтадарог, падсыпанне абочын, стрыжка снегазатрымліваючых насаджэнняў, выдаленне ветравальных дрэў, барацьба са снежнай замеццю і многае іншае.
На абслугоўванні ДЭУ №65 знаходзяцца дарогі трох раёнаў — Нясвіжскага, Капыльскага і Клецкага — агульнай працягласцю 300 кіламетраў, уключаючы 6 км у Стаўбцоўскім раёне.
Калектыў арганізацыі налічвае 115 чалавек, якія размеркаваны па трох участках лінейна-дарожных дыстанцый (ЛДД). 651 — Нясвіжская дыстанцыя, 652 — у Клецкім раёне, 653 — у Капылі. Першыя дзве лічбы ліку 65 азначаюць нумар філіяла ДЭУ-65, а затым — адпаведныя дыстанцыі.
Усяго для выканання неабходных работ у ДЭУ-65 ёсць 56 адзінак тэхнікі, не ўлічваючы прычапнога абсталявання і агрэгатаў. У асноўным гэта “МАЗы”, пагрузчыкі, аўтагрэйдары, трактары, аўтамабілі “ГАЗель”, “УАЗ”, а таксама машыны для нанясення гарызантальнай разметкі на аўтадарогах і іншыя.
Для якаснай работы дарожнікаў тут існуе таксама і падсобная вытворчасць. Гэта ўстаноўка для стварэння бітумных эмульсій і прыгатавання пясчана-саляных сумесей і расолаў, а яшчэ і пераапрацоўкі нярудных матэрыялаў (гравію, пяску). Працуе і дрэваперапрацоўчы цэх у аграгарадку Сіняўка.
Адзін з самых напружаных перыядаў для працаўнікоў арганізацыі — зімовы. Акрамя асноўных работ па барацьбе з зімовай слізкасцю і снежнай замеццю, прыходзіцца працаваць на ліквідацыі ямачнасці асфальта-бетоннага пакрыцця. Такая праблема, расказваюць тут, абумоўлена наяўнасцю на нашай тэрыторыі вялікай колькасці (каля 90) цыклаў замарожвання і адтайвання навакольнага асяроддзя за зімовы перыяд. Кожны такі цыкл “пакідае свой след”. І цалкам пазбегнуць працэсу разбурэння дарожнага пакрыцця, на жаль, немагчыма.
Што тычыцца работы, зробленай за мінулы год, то яе нямала. Адрамантавана амаль 17 км аўтамабільных дарог з уладкаваннем асфальта-бетоннага пакрыцця, з іх па Нясвіжскім раёне — 6,64 км (дарогі Р-12 “Нясвіж — Клецк” і Р-11 “Парачаны — Навагрудак — Нясвіж”). Уладкаваны 255 м пешаходнай дарожкі на а/м Р-54 “Першаі — Івянец — Нясвіж” і тры з лішкам кіламетры велапешаходнай дарожкі на а/м дарозе Р-12 “Нясвіж — Клецк” ад скрыжавання з вуліцай К. Лібкнехта ў Нясвіжы да пад’езду да вёскі Вайнілавічы, зроблены рамонт тратуарных дарожак на дарозе Р-54 “Першаі — Івянец — Нясвіж” на ўездзе ў Нясвіж па вуліцы Шымко ў раёне Нясвіжскага сельвыканкама, уладкаванне левапаваротнага з’езду з дарогі Р-12 “Нясвіж — Клецк” на вул. Новую ў Нясвіжы. Былі адрамантаваны масты на а/м Р-107 “Нясвіж — Цімкавічы” і Р-13 “Клецк — Сіняўка — Ганцавічы”, на 348 пагонных метрах заменена бар’ерная агароджа на а/м дарозе “Нясвіж — Клецк” у раёне Дзявочай сажалкі, адрамантаваны святлафор у аг. Лань (з сонечных батарэй яго перавялі на электрычную энергію), у рамках уладкавання транспартнай інфраструктуры мікрараёна “Паўночны” ў райцэнтры зроблена пешаходная дарожка даўжынёй 540 м на вуліцы Прыгараднай. Былі пасаджаны 210 м снегазатрымліваючых насаджэнняў на дарозе Р-91 “Асіповічы — Баранавічы” ў раёне вёскі Малева.
Добра сябе паказала ДЭУ-65 і ў чарговым абласным конкурсе прафмайстэрства, які праходзіў у пасёлку Ждановічы. Тут нашы дарожнікі атрымалі ІІ месца. Акрамя гэтага, у складзе каманды сталічнай вобласці на рэспубліканскім турзлёце ў Паставах яны сталі трэцімі ў рэспубліцы.
Праца дарожнікаў вельмі складаная фізічна. Акрамя таго, яны заўсёды павінны быць гатовыя ехаць дапамагаць ліквідоўваць наступствы стыхіі.
— Калектыў у нас дружны, згуртаваны, людзі мэтанакіраваныя. А інакш і быць не можа! — адзначыў у канцы нашай гутаркі Вячаслаў Фадзеевіч. — Дарогі нездарма параўноўваюць з артэрыямі, па якіх цячэ жыццё. Мы ведаем, як важны бесперабойны рух па іх для дзяржавы ў цэлым і для кожнага чалавека ў прыватнасці, і таму стараемся выконваць сваю работу якасна і сумленна, бо ад яе ў многім залежыць своечасовая дастаўка грузаў і бяспека людзей — як ва- дзіцеляў, так і пасажыраў.
Лілія ІВАНЕНКА.