Меню
Курс $  3.27 | €  3.41 | ₽100  3.71 |
Погода 0 °C

Гімн памяці, мужнасці і веры

Нясвіжскія навіны 5 дней назад 0 107

Пост опубликован: 19.02.2025

У мінулую суботу наш раён па традыцыі адзначыў Дзень памяці воіна-інтэрнацыяналіста.
У Нясвіжы на Алеі мужнасці і адвагі прайшоў мітынг-рэквіем “Афганістан — гэта памяць і вечнасць”, у якім прынялі ўдзел ветэраны лакальных канфліктаў, прадстаўнікі раённай улады і іншыя нераўнадушныя грамадзяне. Гэтае значнае мерапрыемства штогод праводзіцца з мэтай аддаць даніну павагі нашым героям — тым, што пайшлі з жыцця, і тым, што жывуць цяпер.



Першай перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, якая адзначыла ў сваёй прамове, што з таго часу, як савецкаія войскі пакінулі Афганістан, прайшло ўжо 36 гадоў, але чым далее адыходзяць ад нас тыя лёсавызначальныя падзеі, тым больш бачнымі становяцца веліч подзвігу, вернасць воінскаму абавязку, гераізм нашых салдат і афіцэраў.
— Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі мужнасць, стойкасць і высакароднасць душы, — сказала Святлана Анатольеўна. — Імёны герояў той вайны навечна ўпісаны ў летапісы. Яна адышла ў гісторыю, але ў памяці людской ёй жыць доўга, таму што старонкі гэтай вайны напісаны кроўю салдат і мацярынскімі слязьмі. У гэты дзень мы не толькі аддаём даніну памяці ўсім загінулым, але і выражаем самую глыбокую ўдзячнасць тым, хто прайшоў шлях вайны да канца і вярнуўся дадаму з ваеннага пекла.
Мы павінны ведаць і помніць, што мір — гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, і мы павінны зрабіць усё, каб яго захаваць.

Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры Гімн памяці, мужнасці і веры
Святлана Антончык таксама выразіла шчырую ўдзячнасць ветэранам баявых дзеянняў за іх уклад за падтрыманне стабільнасці ў грамадстве, за актыўную грамадзянскую пазіцыю і работу па патрыятычным выхаванні моладзі і пажадала ім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, міра і дабрабыту ў сем’ях, поспехаў у працы на карысць Нясвіжчыны і ўсёй Беларусі.
Да тых, хто сабраўся на мітынг, таксама звярнуўся ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Аляксандр Радаман. Ён адзначыў, што дата 15 лютага заўсёды будзе асабліва знакавай для тых, непасрэдна сустрэў яе на тым самым знакамітым мосце, які звязваў Афганістан і Савецкі Саюз.
— Дзень, калі мы пачулі, што нашы хлопцы больш не будуць гінуць на афганскай зямлі, стаў незабыўным для нас днём, — сказаў Аляксандр Георгіевіч. Ён таксама адзначыў, што воіны-інтэрнацыяналісты заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у грамадска важных падзеях, у тым ліку і ў нядаўніх выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аддаючы свае галасы за мір і стабільнасць у нашай краіне.
Мітынг працягнуўся хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да памятнага знака ў гонар удзельнікаў вайны ў Афганістане.
Пасля мітынгу на Алеі мужнасці і адвагі яго ўдзельнікаў чакала канцэртная праграма “Афганістан — гэта памяць і подзвіг”, прысвечаная 36-годдзю з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана, што адбылася ў Белым зале РЦК.
Яна пачалася з прывітальнага слова ваеннага камісара Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўніка Кірыла Маглыша, які падзякаваў ветэранам Афганістана за вернасць воінскаму абавязку і той добры прыклад, што яны падаюць сваім землякам, асабліва — маладому пакаленню.
Для герояў дня былі падрыхтаваны выдатныя творчыя падарункі ў выкананні народнага ансамбля песні “Забава” і вакальнай студыі “Мінутка” Гарадзейскага ЦК, танцавальнага калектыву “Арыён” РЦК, салістаў Ігара Дубешкі, Жанны Чучман і Сяргея Калеснікава. Асобным арыгінальным нумарам святочнага канцэрта стала паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба “Фарпост” СШ №3.
Уся канцэртная праграма, змястоўная і яскравая, стала сапраўдным гімнам памяці, мужнасці і веры ў тое, што наша сіла — у адзінстве і чалавечнасці.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!