Меню
Курс $  3.11 | €  3.58 | ₽100  3.82 |
Погода 12 °C

Каб кацёл не «стрэліў»

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 22

Пост опубликован: 16.02.2025

У зводкі па надзвычайных сітуацыях, якія паступаюць
у халодны час года, рэгулярна трапляюць звесткі
пра згарэлыя або разбураныя прыватныя дамы. Прычынай чаму становяцца не толькі не патушаная цыгарэта або няспраўная печ,
але і звычайны ацяпляльны кацёл.

Механізм узрыву просты. У зону рызыкі ў асноўным трапляюць тыя катлы, якія працуюць не пастаянна, а эпізадычна. Слабыя месцы, дзе сістэму ацяплення можа «прыхапіць» лядком, — гэта расшыральныя бакі, цыркуляцыйныя трубы і халодныя памяшканні кшталту гарышча. Асноўная прычына, па якой узрываюцца катлы, — гэта замярзанне сістэмы ацяплення. Вада ў трубах перастае цыркуліраваць. Паліва пры гэтым працягвае гарэць. Унутры чыгунных секцый катла або труб закіпае вада. Пры гэтым ціск пары ўнутры сістэмы пачынае вельмі хутка ўзрастаць. У нейкі момант будзе дасягнута крытычная адзнака ціску, якую метал не вытрымлівае… Якімі будуць наступствы разбурэнняў труб і секцый катла, прадугадаць ужо немагчыма. Справа ў тым, што адначасова ў замкнёную прастору выкідваецца вельмі вялікі аб’ём пары вадзяной сумесі. Ціск унутры памяшкання імкліва расце. І ў лепшым выпадку ўсё скончыцца выбітымі шыбамі. Пры горшым раскладзе будуць разбураны канструкцыі памяшкання. Як жа папярэдзіць няшчасце? Перад пускам катла дома ўласнік павінен упэўніцца ў тым, што запорныя сістэмы мусяць быць адчынены адразу на двух трубаправодах — тым, які па дае цяпло, і зваротным. Адкрыць трэба і ўсе запорныя ўстройствы, устаноўленыя на сістэме ацяплення. З ніжняга аддзялення коміна выдаліце назапашаны кандэнсат. Гэта дапаможа пазбегчы атручэння чадным газам. Рэгулярна правярайце агалоўкі комінаў і каналаў дымаходаў. Перш чым распальваць кацёл, адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы і кантрольную лінію запаўнення расшыральнага бака. Тое, што сістэма не замерзла, стане ясна, калі вада пачне сцякаць з кантрольнай лініі. Нячаста, але здараецца і так, што на гарышчы замярзае сам кацёл. Як і трубу, даграваць яго адкрытым агнём катэгарычна забаронена. Рабіць гэта можна з дапамогай, напрыклад, гарачай вады. Аднак калі пры разагрэве вы ўбачылі, што з паверхні нагрэву пайшла вада — гэта значыць, што кацёл разгерметызаваўся. І дарога яму толькі адна — у рамонтную майстэрню. У такім стане да далейшай эксплуатацыі ён не прыдатны. Стальны кацёл спецыялісты перавараць, а ў чыгунным яны заменяць пашкоджаныя секцыі і перапакуюць іх нанова.



Юрый КУНІЦКІ,
галоўны дзяржаўны iнспектар Мiнскага
абласнога ўпраўлення Джяржпрамнагляда.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!