Меню
Курс $  3.11 | €  3.58 | ₽100  3.82 |
Погода 14 °C

Пашана і гонар — працы жывёлавода

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 114

Пост опубликован: 11.02.2025

У канцы мінулага тыдня ў рамках рэспубліканскай акцыі
“Наш жывёлавод” прайшло
ўшаноўванне лепшых работнікаў некалькіх жывёлагадоўчых ферм
раёна. Нагадаем, што гэтая акцыя
праводзіцца ў мэтах павышэння
прэстыжу чалавека працы,
матэрыяльнага і маральнага
заахвочвання жывёлаводаў,
павышэння эфектыўнасці і якасці



працы, нарошчвання аб’ёму
вытворчасці і паляпшэння якасці
прадукцыі, а таксама інфармавання працаўнікоў аб дзейнасці
прафсаюзных арганізацый.

Узнагароджаныя работнікі малочна-таварнага комплексу “Круты Бераг”

Падзякі за добрасумленную працу ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама і Нясвіжскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама каштоўныя падарункі жывёлаводам уручыла старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Святлана Мацкевіч.
Яна падзякавала за добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі работнікам малочна-таварнага комплексу “Круты Бераг” жывёлаводам Віктару Грыцкевічу і Іосіфу Чарняўскаму, аператарам машыннага даення Анжэле Адаменцы і Алене Раманчук, ветфельчару Ігару Раманчуку і іх таварышам па працы з МТК “Высокая Ліпа” — слесару па малочным абсталяванні Андрэю Акалатовічу, трактарысту Юрыю Петрушкевічу, жывёлаводам па доглядзе цялят Таццяне Майсені і Людміле Бараноўскай, аператару машыннага даенння Алене Юшчук. Завяршылася наведванне аб’ектаў жывёлагадоўлі візітам на комплекс па вырошчванні нецяляў у Вялікой Ліпе, дзе былі ўзнагароджаны жывёлавод Людміла Сень і аператар па штучным асямяненні Святлана Фянько.

Святлана Мацкевіч узнагароджвае Юрыя Петрушкевіча

— Ваша праца, — адзначыла Святлана Мацкевіч у адным са сваіх зваротаў да герояў дня, — вельмі складаная і вельмі спецыфічная, таму што вы працуеце з жывымі істотамі, якія рэагуюць не толькі на захаванне вамі тэхналагічных патрабаванняў, але і на ласку і любоў да іх. Без асаблівага, клапатлівага стаўлення да жывёлы работа з ёю не дасць добрага плёну. Таму без перабольш- вання магу сказаць, што вынікі вашай працы з’яўляюцца ўзорам высокага прафесійнага майстэрства, творчага стаўлення да справы, ствараюць аснову стабільнасці і эканамічнай заможнасці вашага калектыву. Мы ганарымся вашымі працоўнымі перамогамі і дзякуем вам за нялёгкую працу ў галіне жывёлагадоўлі, а вашым сям’ям — за разуменне і падтрымку.
Святлана Адамаўна таксама пажадала ўсім працаўнікам наведаных аб’ектаў жывёлагадоўлі моцнага здароўя, жыццёвай энергіі, сямейнага дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.
Сваімі ўражаннямі ад акцыі я папрасіла падзяліцца некаторых яе ўдзельнікаў.
Слесар па малочным абсталяванні МТК “Высокая Ліпа” Андрэй Акалатовіч:
— Гэта пятніца сапраўды незвычайная: па-першае, сёння ў мяне дзень нараджэння, і па-другое, далёка не кожны дзень да цябе прыязджаюць з падарункамі і віншаваннямі з райцэнтра. Быў прыемна здзіўлены, што ўвайшоў у лік тых, каго адзначаюць у рамках акцыі “Наш жывёлавод”. Для мяне гэта ўпершыню, хоць у сельскай гаспадарцы я ўжо каля 15 гадоў. На гэтай ферме адказваю за спраў- насць малочнага абсталявання — як хала- дзільнага, так і даільнага, якое, дарэчы, у большасці выпадкаў мы рамантуем самі, стараюся не дапускаць збояў у рабоце комплексу там, дзе гэта ад мяне залежыць.
Што і казаць, прыемна, калі тваю працу цэняць і вызначаюць цябе сярод лепшых. Гэта ўздымае настрой і дадае сілы.

Аператар па штучным асямяненні комплексу па вырошчванні нецяляў “Вялікая Ліпа” Святлана Фянько:
— Я тут самы што ні на ёсць мясцовы, карэнны чалавек: нарадзілася і вырасла ў Вялікай Ліпе, зараз жыву з сям’ёй у аграгарадку Высокая Ліпа. Вельмі люблю сваю работу і мае трое сыноў ужо добра разумеюць гэта і пытаюцца часам: “Мама, ты на сваю любімую работу?”, а я адказваю: “Так”. Аператарам па штучным асямяненні я працую ўжо 9 гадоў, да гэтага з 1992 года была проста жывёлаводам. Адказваю не толькі за выхад цялят, але і сумесна з брыгадзірам фермы за захаванне рэжыма дня жывёлы: своечасовае кармленне, прагулкі і г.д.
Адным словам, здаровая і прадуктыўная жывёла — мая галоўная ўзнагарода. А тое, што маю працу адзначылі на раённым узроўні, — гэта вельмі прыемны сюрпрыз для мяне.
Вядома, заўсёды радасна, калі твае намаганні бачаць не толькі тыя, хто працуе побач з табой, але і тыя, хто ацэньвае цябе з больш высокай прыступкі. Дзякуй усім, хто зладзіў такую цудоўную акцыю для нашых жывёлаводаў!
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!