Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 7 °C

Жывёлагадоўля. Як спрацавалі фермы

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 191

Пост опубликован: 07.02.2025

Падведзены вынікі работы
малочнатаварных фермаў і комплексаў раёна.

Самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка — 12543 кг малака на адну фуражную карову за год — на МТФ “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў”. На другім месцы — МТФ “Дольны Сноў” (12132 кг), на трэцім — МТФ “Новы Сноў” (11866 кг) з гэтай жа гаспадаркі. Затым ідуць фермы “Супрунавічы” і “Мацылёўшчына” ААТ “Грыцкевічы” з сярэднім надоем адпаведна 11816 і 11400 кілаграмаў. Па 11203 кг малака надаілі на МТФ “Макашы” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.



У кагорце дзесяцітысячнікаў знаходзяцца сноўскі МТК “Друцкаўшчызна” — 10997 кг, МТФ “Наруцавічы” ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” —10515 кг і МТК “Высокая Ліпа” ААТ “17 Верасня”.
Пятнаццаць фермаў раёна маюць сярэдні надой на карову ў межах дзевяці тысяч кілаграмаў. Так, 9983 кг на рахунку жывёлаводаў МТФ “Нялепава” ААТ “Грыцкевічы”, 9953 кг — МТФ “Жанкавічы 2” ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, 9416 кг — МТК “Круты Бераг 1000” ААТ “17 Верасня”, 9293 кг — МТК “Слаўкава” ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 9291 кг — МТФ “Саска Ліпка” гэтай жа гаспадаркі, 9281 кг — МТФ “Вялікая Лысіца (робаты)” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

«Соседи» съехали — вопросы остались

Свой уклад у поспех калектыву МТФ “Сычы” ўносіць
і аператар машыннага даення Галіна Усачова. Яна 19 гадоў працуе
на гэтай ферме

На чатырох фермах раёна прадуктыўнасць дойнага статка знаходзіцца ў межах васьмі тысяч кілаграмаў малака. На шасці фермах — у межах сямі тысяч. На дзвюх фермах — па 6774 і 6560 кілаграмаў малака на карову.
З трыццаці шасці фермаў і МТК 24 выйшлі на канец года з павышэннем надояў на карову, некаторыя — з вельмі значным. Астатнія 12 працавалі з мінусам, некаторыя нават з вялікім — больш за 500 кілаграмаў. Гэта сведчыць, што праца- ваць ёсць над чым, ёсць рэзервы росту, і выкарыстоўваць іх неабходна ў поўнай меры.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

#нашалепшае

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!