Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 10 °C

З лёсу кожнага беларуса складаецца лёс Айчыны

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 12

Пост опубликован: 03.02.2025

Зноў і зноў пераконваешся: пакуль ёсць побач з намі старажылы, людзі
сталага ўзросту, трэба
распытваць і распытваць
іх пра мінуўшчыну. Занатоўваць кожны факт,
каб засталіся гэтыя ўспаміны дзецям, унукам, праўнукам. Каб жыла наша гісторыя. Бо гэта — падмурак нашага існавання, нашага заўтра. Будучыні. Гэта —
лёс Беларусі і беларусаў.



Лёс быў не заўсёды
шчаслівы. Але наш народ
заўсёды выходзіў
пераможцам з жыццёвых нягод. Няхай — паранены, пакалечаны, са стратамі мільёнаў землякоў,
а ўсё ж — перамагаў.
Аповеды пра гады Вялікай Айчыннай вайны ўбіраю ў сябе з асаблівым хваляваннем.
Страшна ўявіць, што людзі перажылі. І не дай Бог
падобнаму паўтарыцца.
А каб не паўтарылася,
трэба ведаць
і памятаць пра мінулае.

Не так даўно мне надарыўся цудоўны суразмоўца — 90-гадовы Мікалай Іванавіч Дэмух. Зразумела, у гутарцы закранулі тэму вайны, бо яго бацька, Іван Ільіч, загінуў пад нямецкімі бомбамі ў яе першы дзень, 22 чэрвеня 1941 года. Бацька быў мабілізаваны 8 сакавіка таго ж года на будаўніц- тва аэрадрома пад Беластокам. Фашысцкая авіяцыя знішчала ў першую чаргу ваенныя аб’екты. Дамоў, у Высокую Ліпу, змог вярнуцца толькі адзін з мабілізаваных — Мацвей Дзмітрыевіч Чайка. Прыйшоў ён у вёску аж у кастрычніку.
І вось Мікалай Іванавіч Дэмух расказаў мне, як яго зямляк і тыя нямногія мужчыны, што ўцалелі, дабіраліся з Беластока сюды, дахаты. Перапрануўшыся ў сялянскую вопратку, на сваім шляху на ўсход мужыкі дапамагалі мясцовым жыхарам па гаспадарцы, на палявых работах, а за гэта прасілі падвезці на падводзе да наступнага населенага пункта. Так, дзе пешшу, дзе на перакладных, употай дабіраліся да родных хат.
Другі аповед Мікалая Іванавіча — пра малодшых братоў маці, родных яго дзядзькаў — Ула- дзіміра Фёдаравіча і Ананія Фёдаравіча Абражэяў. Блізняты, 1919 года нараджэння, пайшлі ў Чырвоную Армію ў 1940 годзе. Служылі ў адной часці. Калі пачалася вайна, стаялі з аднапалчанамі пад Валакаламскам, абаранялі ад ворага подступы да Масквы. Баі на Валакаламскай шашы ішлі гарачыя, смяртэльныя. Ананій Фёдаравіч атрымаў цяжкае раненне. На лячэнне яго адправілі ўглыб Расіі, у Свярдлоўск. У 1944-м салдат даведаўся, што вызвалены ад акупантаў Баранавічы, і адразу ж напісаў у Беларусь пісьмо. Родныя адклікнуліся — і Ананію Абражэю было куды вяртацца са шпіталю. Праўда, вярнуўся на мыліцах. Але — жывы. Стварыў сям’ю. Пабудаваў у Высокай Ліпе дом. За гераізм і мужнасць, праяўленыя падчас абароны Радзімы, ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Іншы лёс напаткаў Уладзіміра Фёдаравіча Абражэя. Падчас схваткі з ворагам ён трапіў у палон. Апынуўся ў канцлагеры Трасцянец. Аб тым, што ён там, родным паведаміў мужчына з Малева па прозвішчы Ігнатчык, якому нейкім чынам удалося вырвацца з кіпцюроў смерці, і параіў адвезці Уладзіміру вопратку, бо той у лагеры голы і босы. Родныя так і зрабілі, але Уладзіміра не адшукалі. Ён загінуў.
Паколькі наша Заходняя Беларусь да 1939 года знаходзілася пад польскай акупацыяй, мужчыны служылі ў польскай арміі. Брат бацькі Мікалая Дэмуха, Пётр Ільіч, быў мабілізаваны ў 1938-м. Калі ў 1939-м Германія напала на Поль- шчу, пачалася Другая сусветная вайна і краіну хутка захапілі фашысты, трапіў у палон. Іх, палонных, нямецкія гаспадары прыяз- джалі адбіраць сабе для работы. Ацэньвалі, забіралі больш моцных, дужых. Як рабоў. Такімі яны нас і бачылі, і ўспрымалі. Пётр Дэмух працаваў у баўэра, на сельскай гаспадарцы. Гэта, можа, і выратавала яго ад галоднай смерці. Бо калі варыў бульбу для свіней, то яе ж можна было з’есці і самому. А вось солі гаспадыня-немка не давала. Так цяжка было да 1943 года, да пералому ў ваенных дзеяннях, калі Чырвоная Армія разбіла фашыстаў пад Сталінградам. Немцы зразумелі, што вайну яны прайграюць, і гаспадары пачалі ставіцца да работнікаў больш лаяльна. Ужо і соль фрау не хавала, дзяўчаты-даяркі, прывезеныя на работу з акупіраваных тэрыторый, маглі ўпотай крышку яе ўзяць і дзяліліся з хлопцам. Так расказваў Пётр Ільіч, калі вярнуўся дамоў. Адбылося гэта толькі ў 1946 годзе. І яго Беларусь ужо была савецкай.
Вайна — гэта і пераможныя атакі, і ўзнагароды, і Чырвоны сцяг над рэйхстагам. Але гэта яшчэ і бруд, кроў, страшэнныя раненні, кантузіі, смерць, здзекі, прыніжэнні, знясільваючая рабская праца. Усё было, праз усё прайшоў шматпакутны беларускі народ. Ён выстаяў. І тым мацней, надзейней нам трэба трымаць сцяг Вялікай Перамогі, не даць фашызму і нацызму ўзяць рэванш.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!