Падведзены вынікі работы
жывёлаводаў раёна за 2024 год.
Як жа яны спрацавалі?
Прааналізуем зараз даныя,
якія рэдакцыі “Нясвіжскіх навін”
прадаставіла ўпраўленне
па сельскай гаспадарцы
і харчаванні райвыканкама.
Малако: +8,6%
Вытворчасць малака за год дасягнула 1832594 цэнтнеры. Гэта на 145650 цэнтнераў больш за паказчык 2023 года. Тэмп росту склаў 108,6%. Тройка лідараў сярод сельгас- прадпрыемстваў па валавой вытворчасці: СВК “Агракамбінат Сноў” — 348078 ц, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 248452 ц, ААТ “17 Верасня” — 212410 ц. І калі ў 2023 г. наліч- валася сем гаспадарак, дзе вал малака быў болей ста тысяч цэнтнераў, то летась іх стала дзевяць. “Падраслі” ААТ “Нясвіжскі рай- аграсэрвіс” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Найбольшы прырост аб’ёму
малака далі ААТ “17 Верасня”
— плюс 27453 ц,
ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”
— плюс 21780 ц,
СВК “Агракамбінат Сноў” —
плюс 20174 цэнтнеры.
У працэнтных адносінах найбольшая прыбаўка выглядае наступным чынам: ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — тэмп росту 139,7%, ААТ “Нясвіжскі райаграсэр- віс” — 120,3%, ЗАТ “1 Мая” — 117,7%, ААТ “17 Верасня” — 114,8%, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 107,1%.
Рэалізавана малака 1694322 цэнтнеры, або 109% да ўзроўню папярэдняга года. У тым ліку значна павялічылі аб’ём продажу: “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 41,8%, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 22,6%, “1 Мая” — на 17,2%.
Сярэдняя таварнасць малака па раёне склала 92,5%. Гэта на 0,3% больш папярэдняга года. Самая высокая таварнасць у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 95,5%, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 95%, “Агракамбінаце Сноў” — 93,6%. І калі ў 2023 г. у чатырох гаспадарках яна была вышэй за сярэднераённую, то летась — у шасці. Палепшылі свой уласны паказчык шэсць сельгаспрадпрыемстваў.
У пэўнай ступені аб’ём вытворчасці малака павялічыўся інтэнсіўным шляхам, за кошт росту прадуктыўнасці дойнага статка. Летась яна была 9398 кг малака на адну фуражную карову — вырасла на 326 кілаграмаў. Самыя ўдойныя каровы ўтрымліваюцца ў “Агракамбінаце Сноў” — 11949 кг, у ААТ “Грыцкевічы” — 11161 кг, “17 Верасня” — 9708 кг. Звыш дзевяці тысяч кілаграмаў малака на карову надаілі таксама “Нясвіжскія Астроўкі”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. У 2023 г. тры прадпрыемствы знаходзіліся ў спісе сямітысячнікаў, летась засталося адно, два сталі 8-тысячнікамі. Дзевяцітысячнікаў было два, стала чатыры. З дзесяці тысяч у ранг адзінаццацітысячнікаў падняліся “Грыцкевічы”. А снаўчане ўшчыльную падышлі да 12 тысяч — не хапіла 51 кг.
У фізічнай вазе прадуктыўнасць кароў найбольш прыбавілася
ў “1 Мая” — плюс 1146 кг, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — плюс 788 кг, “Агракамбінаце Сноў” — плюс 635 кг, “Грыцкевічах” — плюс 362 кг. У працэнтным вымярэнні — таксама
ў тых жа гаспадарках. Выглядаюць
паказчыкі тэмпу росту адпаведна наступным чынам:
115,6%; 110,1%; 105,6%; 103,4%.
Зыходзячы з даных снежня, цікава падлічыць сутачную прадуктыўнасць адной фуражнай каровы ў зімовы месяц. Надой за 31 дзень па раёне складаў 784 кг, за суткі — амаль 25,3 кг. Месячная прыбаўка ў 23 кілаграмы азначае сутачную ў 742 грамы. Лідары па надоях малака — снаўчане — у суткі атрымлівалі на карову крыху больш за 32,5 кг. У “Грыцкевічах” — крыху больш за 30,1 кг. Жывёлаводы ААТ “Сейлавічы” дабіліся ў снежні самай высокай прыбаўкі да паказчыка папярэдняга года — 56 кг, і ў суткі гэта выходзіла плюс 1,8 кг. Выдатны вынік.
Другая крыніца павышэння аб’ёмаў вытворчасці малака — павелічэнне пагалоўя. Па стане на 1 студзеня 2025 года на фермах і малочнатаварных комплексах раёна ў малочным статку налічвалася 19620 кароў, што болей папярэдняга года на 642 галавы, або на 3,4%. Найбольшую колькасць кароў паставілі вераснёўцы — 225, а таксама ў “Нясвіжскіх Астроўках” — 135. У працэнтных адносінах самае вялікае прыбаўленне назіраецца ў “Агракамбінаце Нясвіжскі” — на 16,1%, “17 Верасня” — на 11%, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — на 8,4%.
Мяса: плюс 11,3%
Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў жывой вазе дасягнула па раёне 383262 ц. Тэмп росту — 111,3%. Найбольшы вал — у “Агракамбінаце Сноў” (201297 ц), ААТ “Лань-Нясвіж” (40344 ц) і “Нясвіжскіх Астроўках” (33076 ц). Самы значны прырост аб’ёмаў у працэнтах да 2023 г. — у “Снове” (+22,8%), “17 Верасня” (+15,8%), “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (+6,3%). У тым ліку ў снежні тэмп росту быў па раёне 124,9%. У “Снове” — 149,3%. На другім месцы — “17 Верасня” (121,5%). На трэцяе выйшлі “Нясвіжскія Астроўкі” (109,4%).
Вытворчасць буйной рагатай жывёлы склала 184432 ц з тэмпам росту 101,7%. У разрэзе гаспадарак па прыросту ў працэнтах выйшлі ў лідары вераснёўцы, рай- аграсэрвіс і першамайцы. Сярэднясутачная прывага жывёлы на дарошчванні і адкорме дасягнула па раёне 861 г, што на 11 грамаў вышэй папярэдняга года. Першынство па гэтым паказчыку трымаюць сноўскія жывёлаводы, якія ўзнялі яго да 1042 грамаў (+4 г). На другім месцы — вераснёўцы, якія дабіліся прывагі ў 901 г замест 827-і пазалеташніх. Трэцімі сталі працаўнікі “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” з 898 грамамі сутачнай прывагі (+13 г). павялічылася яна ў васьмі гаспадарках з дванаццаці. У т.л. на 74 г — у “17 Верасня”, на 59 г — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, на 32 г — у “Нясвіжскіх Астроўках”. У снежні прывага па раёне была 862 грамы (+27 г).
Свініны было атрымана 84667 ц пры тэмпе росту 153,8%. Такая прыбаўка мае месца, дзякуючы працаўнікам “Агракамбіната Сноў”, “Сейлавічаў” і “НОВАГА ЖЫЦЦЯ”. Сярэднясутачная прывага свіней на дарошчванні і адкорме павялічылася на 29 грамаў (+5,4%) і выйшла на ўзровень 565 грамаў. 778 г яна дасягнула ў “Снове” (+180 г), 707 г — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” (+3 г) , 626 г — у “Сейлавічах” (+44 г).
Мяса птушкі было атрымана 114163 ц, тэмп росту склаў 105,9%. Сярэднясутачная прывага аднаго бройлера — 63,2 грама, што на 5,5 грама больш за паказчык папярэдняга года.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.