Нельга ўявіць сабе горад ці раённы цэнтр
без гісторыка-краязнаўчага музея —
сапраўднай скарбніцы набыткаў культуры
нашых продкаў. Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей
у студзені святкуе знакавую дату —
30-гадовы юбілей.
Гісторыя ўстановы бярэ свае вытокі ад 14 студзеня 1995 года, менавіта ў гэты дзень адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Аднак, збор этнаграфічных і гістарычных матэрыялаў, экспанатаў пачаўся яшчэ ў 1986 годзе. З 2005 года ў структуру музея ўвайшлі таксама кватэра-музей мастака М.К. Сеўрука, ганчарная майстэрня і музейны аб’ект “Кузня”. Сёння асноўны фонд установы налічвае 13687 прадметаў, ўсе яны змешчаны ў 18 калекцыях.
Значную частку музейнай прасторы займае этнаграфічная экспазіцыя “Зберагаючы самабытнасць”, менавіта яна адкрывае наведвальнікам таямніцы сялянскага побыту, знёміць з інтэр’ерам і прадметамі паўсядзённага абіходу нашых продкаў. Умоўна раздзяліць экспазіцыю можна на дзве часткі — непасрэдна хату і сені. Погляду паўстаюць простыя і звыклыя для сялян канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя рэчы. Сёння яны, безумоўна прадстаў- ляюць найвялікшую цікавасць. Народныя касцюмы капыльска-клецкага строю, мэбля, ткацкія вырабы, гліняны посуд — кожная рэч мае сваю гісторыю. Селянін і праца — паняцці непадзельныя, таму экспазіцыя прэзентуе і інструменты, прызначаныя для апрацоўкі зямлі — сошку, барану, плуг… Сучаснаму чалавеку складана нават уявіць сябе ў абставінах тагачаснага побыту, а экспазіцыя дазваляе не проста бліжэй пазнаёміцца з ім, але і адчуць незвычайную атмасферу тагачаснага жыцця, са ўсімі цяжкасцямі і радасцямі.
Паступова адна зала змяняе другую — і ад інтэр’еру сялянскай хаты мы пераходзім да экспазіцыі “Гандаль і рамёствы”. Не дзіўна, што менавіта Нясвіж быў рэгіянальным гандлёвым цэнтрам, а з усёй акругі, з вёсак і бліжэйшых гарадоў сцякаліся гандляры і пакупнікі. На Ратушнай плошчы ладзіўся кірмаш — сапраўднае сэрца тагачаснага горада. У гісторыка-краязнаўчым музеі ўсё гэта і адлюстравана ў поўнай адпаведнасці з архіўнымі дакументамі. Ёсць тут імітацыі шавецкай майстэрні, і гандлёвых радоў — “Лаўка ганчара”, “Лаўка медніка”, “Мануфактурная лаўка”. У вокнах лавак можна пабачыць шкляны посуд, бочкі, кадушкі, адзенне — адным словам, усё, што прадавалася і куплялася ў тагачасным Нясвіжы.
Наступная
экспазіцыя — “Нясвіж
на перакрыжаваннях эпох” — умоўна падзелена
на некалькі частак,
аб’яднаных агульнай
тэматыкай гістарычнага развіцця Нясвіжа
з 15-га года да 30-х гадоў
ХХ стагоддзя. Раздзел “Нясвіж і Радзівілы”
змяшчае копіі
сусветна вядомых гравюр,
у тым ліку і знакамітую
гравюру картографа
Т. Макоўскага з выявай горада на пачатку
ХVII стагоддзя.
Ёсць тут
і архіўныя дакументы,
якія маюць дачыненне
да вядомага магнацкага роду, і фотаздымкі,
і партрэты Радзівілаў,
прадметы побыту,
посуд, гістарычная
рэканструкцыя
шляхецкага адзення. Асобна падаецца
раздзел “Адукацыя
ў Нясвіжы”.
Безумоўна, акцэнт
зроблены на дзейнасці Нясвіжскай
настаўніцкай семінарыі — адной з важнейшых устаноў адукацыі
ў гісторыі горада.
Супрацоўнікі музея сабралі багаты матэрыял
аб пісьменніках,
чыё жыццё цесна звязана
з семінарыяй.
На шчасце, захаваліся
і падручнікі, пісьмовыя прыналежнасці,
дакументы ўстановы
адукацыі.
Нездарма кажуць, што Беларусь знаходзіцца на перакрыжаванні ўсіх дарог. Безумоўна, у гэтым факце ёсть шмат плюсаў, але ёсць і мінусы. Не адна кровапралітная вайна пракацілася чорнай віхурай па нашай краіне, закрануўшы і Нясвіж. Менавіта гэтай тэматыцы і прысвечана экспазіцыя “Вайна. Трагедыя. Подзвіг”. Прадстаўленыя тут экспанаты прызваны зберагчы памяць аб Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. У музейнай зале можна пабачыць узнагароды нашых землякоў, іх лісты з фронту, артэфакты, прысвечаныя партызанскаму руху на тэрыторыі Нясвіжскага раёна, вайсковую амуніцыю і асабістыя рэчы жыхароў горада, якія мужна змагаліся з ворагамі. Асобна варта сказаць аб новым раздзеле, прысвечаным ушанаванню памяці ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адна з самых цікавых экспазіцый — “Выратаваныя каштоўнасці”. У ёй змешчаны экспанаты з незвычайнай гісторыяй. Амаль усе яны былі перададзены ў фонд музея Брэсцкай і Гродзенскай мытнямі. У асноўным, гэта прадметы рэлігійнага культу — абразы, складзені, настольныя крыжы.
Плённая праца
супрацоўнікаў і кіраўніцтва Нясвіжскага
гісторыка-краязнаўчага музея дае магчымасць арганізаваць больш
за 15 часовых экспазіцый штогод. Жыхары і госці горада могуць
пазнаёміцца з творчасцю беларускіх мастакоў,
народных майстроў,
набыткамі культуры іншых народаў. Асаблівай увагі заслугоўвае магчымасць пабываць на віртуальнай экскурсіі і пабачыць
усе апісаныя экспазіцыі,
не пакідаючы
ўласнага дому.
Ірына ЕФІШОВА.