Меню
Курс $  3.09 | €  3.55 | ₽100  3.82 |
Погода 11 °C

Лукашэнка: ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» стала традыцыяй суверэннай Беларусі

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 4

Пост опубликован: 09.01.2025

Ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» стала традыцыяй суверэннай Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп», перадае карэспандэнт БЕЛТА.



«Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы. Гэтак было спрадвеку. Такім мы разумеем гэта светлае свята i сёння, — падкрэслiў кіраўнік дзяржавы. — У ім вытокі нашай цырымоніі ўшаноўвання ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. А само мерапрыемства ўжо стала традыцыяй суверэннай Беларусі. І мы не ўяўляем гэтыя чароўныя дні без прыгожага ўрачыстага моманту — моманту заслужанай славы нашых дастойных людзей».-0-
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!