Меню
Курс $  3.1 | €  3.56 | ₽100  3.79 |
Погода 10 °C

Да новага выхаду ў поле

Нясвіжскія навіны 4 месяца назад 0 102

Пост опубликован: 31.12.2024

Пра тое, як гэты важны для будучага ўраджаю перыяд праходзіць у нашым раёне, мы пацікавіліся ў галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Міхаіла Грушы. Ён расказаў, што гаспадаркі своечасова распрацавалі планы рамонту па падрыхтоўцы тэхнікі да палявых работ 2025 года і зацвердзілі іх.
— Узровень тэхнічнай гатоўнасці мы выражаем у працэнтах на пачатак кожнага месяца і размяркоўваем па найменнях машын і абсталявання, — растлумачыў Міхаіл Аляксандравіч. — Ужо праведзена дэфектоўка складанай тэхнікі, раза- сланыя дэфектовачныя ведамасці для ацэнкі сітуацыі па неабходных грашовых сродках. Непасрэдна ў саміх гаспадарках праходзяць тэндэры, сумесна з Мінскім аблаграсервісам і Белаграсервісам ажыццяўляецца закупка запчастак.



У кожным сельгаспрадпрыемстве вызначаны звёны па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, якія ўзначальваюць адказныя асобы. Таксама ў раённым упраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні створана спецыяльная камісія, якая правярае выхад тэхнікі з рамонту. Яе задача — пракантраляваць гатоўнасць машын і абсталявання да пачатку веснавых палявых работ. У першую чаргу, гэта складаная тэхніка і энерганасычаныя трактары, а таксама дадатковая: плугі, пасяўныя агрэгаты, камбінаваныя глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты.
— Рамонт пачаўся ўжо з моманту пастаноўкі тэхнікі на захоўванне, — адзначыў М.А. Груша. — Гэта паводле ДАСТа павінна было быць зроблена да 1 снежня. Тая тэхніка, якая рамантуецца ў першую чаргу, была задэфектавана адразу пасля завяршэння восеньскіх палявых работ і частка яе ўжо гатова. У цэлым жа рамонты для правядзення веснавых палявых работ павінны быць завершаны да 1 сакавіка гэтага года, для правядзення нарыхтоўкі кармоў — да 1 мая, для правядзення ўборкі, дапрацоўкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур — да 1 ліпеня. Як мінімум за месяц да гэтых дат павінны быць поўнасцю закуплены запасныя часткі для правя- дзення рамонтных работ. Тэндэры для гэтага, як я ўжо казаў, право- дзяцца. Некаторыя пазіцыі імпартныя, таму трэба іх заказваць зага- дзя, каб мы ўклаліся ў тэрміны.
Міхаіл Груша таксама назваў сельгаспрадпрыемствы, якія па шматгадовай традыцыі лідзіруюць у правядзенні рамонтных работ па падрыхтоўцы тэхнікі да палявых работ. Гэта СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “17 Верасня”, “Грыцкевічы”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, ЗАТ “1 Мая”. Усе астатнія таксама ўкладваюцца ў адведзеныя тэрміны і, як правіла, не падводзяць.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!