Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 6 °C

Са светлым Хрыстовым Нараджэннем!

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 22

Пост опубликован: 25.12.2024

Паважаныя несвіжане,
вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды Нараджэння Хрыстова!
Свята яднання, свята веры і надзеі, свята духоўнага абнаўлення… Яно напаўняе сэрцы любоўю і святлом, міласэрнасцю і пакорай, дапамагае нам узвысіцца над жыццёвай мітуснёй, усяляе ўпэўненасць у перамогу міру і дабра. З ім прыходзіць усведамленне таго, што самыя запаветныя мары абавязкова збудуцца і напоўняць наша жыццё радасцю.



Жадаем, каб кожнаму з вас святло Каляднай зоркі прынесла здароўе і шчасце, каб сагрэла вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, зберагло вас ад жыццёвых нягод і няўдач. Святочнага настрою вам і ўсяго самага найлепшага!
Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.
Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

 

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!
Дарагія каталікі і іншыя хрысціяне, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Мы жывем у неспакойны час, дзе бачым насілле, войны, нянавісць. Таксама і нашыя думкі і сэрцы напоўнены неспакоем. Калі пагля- дзець на чалавечую істоту і сут- насць чалавечага існавання, то мы ўбачым, што чалавек перажывае неспакой і нават страх, знаходзячыся ў цемры. І толькі святло, пранізваючы цемру, рассейвае трывогу і знішчае страх.
Хрыстовае Нараджэнне асацыіруецца са святлом Бэтлеемскай Зоркі, якая паказала шлях чалавецтву да Бога. І ўвогуле Хрыстус з’яўляецца Святлом, якое рассейвае цемру нашага жыцця, акутаную злом нашых грахоў.
Жадаю ўсім, каб Святло Хрыстовага Нараджэння заззяла ў нашых сэрцах, рассейваючы цемру і напаўняючы надзеяй. Толькі Бог і вера ў Яго можа напоўніць нашае жыццё спакоем. Няхай жа Госпад бу- дзе ў нашым жыцці і нашым Жыццём! Радасці і Божага святла вам і вашым сем’ям у Новым, 2025 годзе!
Таксама складаю свае віншаванні ўсім, хто будзе гэтае светлае свята адзначаць праз два тыдні. Ад шчырага сэрца для ўсіх нас прашу ва Ўсявышняга Яго шчодрага благаслаўлення!
Са святам Божага Нараджэння і з Новым годам!
Пётр ШАРКО,
пробашч парафіі
Божага Цела ў Нясвіжы,
ксёндз канонік.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!