Упрыгожаныя елкі, зіхаценне агенчыкаў, ілюмінацыі, святочныя тэтамычныя кампазіцыі — сапраўдная чароўная казка сярод паўсядзённасці, кавалачак дзяцінства і добрых успамінаў. Нават самыя сур’ёзныя людзі ў пераднавагодні час становяцца крышку дзецьмі ў душы. А інакш і нельга, калі столькі чароўнага навокал. Святочныя ўпрыгожанні горада і раёна ствараюць адпаведны настрой, і жыць быццам становіцца весялей у прадчуванні чагосьці казачнага і незвычайнага.
Ужо некалькі тыдняў гарадскую плошчу ўпрыгожвае прыбраная красуня-ёлка, а светлавыя інсталяцыі ствараюць адчуванне казкі. Не адстаюць ад райцэнтра і ў сельскай мясцовасці — у аграгарадках хараства не менш.
Прадпрыемствы і арганізацыі Нясвіжчыны падышлі да ўпрыгожання будынкаў і тэрыторыі з усёй адказнасцю. Многія зрабілі святочныя фотазоны, інсталяцыі, упрыгожылі адміністрацыйныя будынкі на свой густ. І чаго толькі няма! Праедзешся па Нясвіжскім раёне з раніцы ці ўвечары — добры настрой забяспечаны.
Ды і самі жыхары імкнуцца ўпрыгожыць свае сядзібы. Многія інсталяцыі, зробленыя на падворках, — сапраўдныя шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Людзі чакаюць свята! Але відаць, што не ўсе. І добры настрой адразу псуецца, калі натыкаешся на гару смецця, якая “велічна” ўзвышаецца ля плоту ці проста каля хаты, не толькі псуючы знешні выгляд сядзібы, але часта і ствараючы сапраўдныя праблемы для суседзяў.
Заўсёды ў такіх выпадках хочацца спытаць: людзі, хто і якім чынам вас выхоўваў? Хіба бацькі не казалі вам у дзяцінстве, што трэба берагчы наваколле, прыбіраць за сабой смецце? Няўжо прыемна назіраць з уласнага акна такі від?
Калі вы ўласнік,
уладальнік, карыстальнік або арандатар
(субарэндатар)
прыватнага домаўладання
(домаўладальнік),
вы павінны ўтрымліваць
у парадку і прыбіраць
тэрыторыю свайго ўчастка.
Аднак прыйдзецца
кантраляваць
яшчэ і санітарны стан
прылеглай тэрыторыі.

Груда металалому і гара адходаў будаўнічых матэрыялаў псуюць знешні выгляд вуліц у Казлоўскім сельсавеце
Такі абавязак мае права ўстанавіць райвыканкам, гарвыканкам, сельвыканкам. Канкрэтны памер прылеглай тэрыторыі вызначае адпаведнае рашэнне выканкама. Памеры тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану ўстанаўліваюцца ад мяжы яго ўчастка да тратуара. Калі яго няма, то да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі.
Указаную ў рашэнні тэрыторыю трэба добраўпарадкоўваць — расчышчаць ад снегу і нале- дзі, касіць расліннасць, прыбіраць смецце…
Нараўне з пералічаным вы не павінны складаваць і захоўваць больш за 3 сутак на прылеглай да плота тэрыторыі дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і смецце.
У выпадку, калі вы не выконваеце правілы добраўпарадкавання, вас могуць аштрафаваць. І суммы адпаведна немалыя — да 5 базавых велічынь пры загрувашчванні тэрыторыі домаўладання і агульнага карыстання і да 25 базавых велічыняў — за іншыя парушэнні.
Ганна МІХАЙЛАВА.
Фота Ганны КІСЕЛЬ .