Меню
Курс $  3.24 | €  3.5 | ₽100  3.87 |
Погода 9 °C

Сталі пейпусландамі і дзюналандамі?

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 11

Пост опубликован: 20.12.2024

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваюцца дакументы, якія раскрываюць
планы фашысцкай Германіі ў адносінах да
захопленых у 1941 годзе тэрыторый Беларусі
і Прыбалтыкі. Нашы навукоўцы шмат працуюць
з архіўнымі дакументамі і даносяць іх сутнасць
да шырокага кола грамадзян праз дзяржаўныя СМІ. Іх трэба чытаць, слухаць, глядзець.



Уважліва, разважліва, робячы вынікі.

Што з беларусамі фашысты меркавалі зрабіць, мы гаварылі неаднаразова. 75% — знішчыць, 25% — ператварыць у рабоў. Планавалася падобнае і наконт народаў прыбалтыйскіх рэспублік. Паланіць, пакі- нуць жывымі толькі “расава паўнавартасных элементаў”, а частку перасяліць у “рэзервацыі” на беларускія землі. “Нацысцкія ідэолагі прапанавалі адмяніць выкарыстанне ў Прыбалтыцы нацыянальных назваў, Эстонію перайменаваць у Пейпусланд, Латвію — у Дзюналанд, для таго, каб паскорыць “германізацыю” і выкараненне ў прыбалтаў нацыянальнай самасвядомасці. У перспектыве Літва, Латвія і Эстонія, як і Беларусь, павінны былі стаць неад’емнай часткай Германіі”,— піша доктар гістарычных навук прафесар Ігар Марзалюк. Ён прыводзіць вытрымку з Дырэктывы кіраўніку рэйхскамісарыята Остланд за подпісам імперскага міністра акупіраваных усходніх тэрыторый Розенберга: “Рэйхскамісар Остланда павінен выкараніць прэтэнзіі на незалежную ад Германіі эстонскую, латышскую, літоўскую ці беларутэнскую дзяржаву”. І далей немцы ставілі задачу: “Што тычыцца культурнага жыцця, то варта спы- ніць спробы стварыць эстонскія, латышскія, літоўскія і беларутэнскія ўніверсітэты і вышэйшыя школы”.
У кастрычніку 1941 года начальнік галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі Гейдрых, выступаючы ў акупіраванай чэшскай Празе, дзяліўся планамі аб далейшым лёсе савецкай краіны і яе народа: “Гэта землі, дзе пасля ваеннага пытання да самога Урала павінна быць уведзена нямецкае ўпраўленне, і яны павінны служыць нам, як крыніца карысных выкапняў, рабочай сілы, як ілоты, груба кажучы…”. Нагадаю: ілоты — гэта земляробы старажытнага Рыма.
На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 года, у якім прама адзначалася, што адпраўка ў Германію падлеткаў ва ўзросце 10 — 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. Там, на катарзе, людзі гінулі.
Пад фашысцкімі сцягамі і са свастыкай на форме да нас у 1941-м прыйшлі “адукаваныя еўрапейцы”, каб рабаваць, паліць, забіваць, вызваляць для сябе прастору ад “недачалавекаў”. Фашысцкі ідэолаг Гімлер пісаў: “Мяне ні ў якой ступені не цікавіць лёс рускага ці чэха… Ці жывуць народы ў дастатку, ці паміраюць з голаду, цікавіць мяне толькі ў той меры, у якой яны патрэбны нам як рабы для нашай культуры, у астатнім гэта мяне зусім не цікавіць”.
Фашысты, нацысты — рабаўнікі і забойцы — ніколі і не хавалі, што ім былі патрэбны нашы тэрыторыі, прыродныя багацці і невялікая частка абарыгенаў, каб прыслужвалі. Яны хацелі вярнуць нас у феадалізм.

Народ суверэннай Беларусі зразумеў, чым для яго магла б скончыцца акупацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны і падобнае ж паланенне захадам пасля распаду СССР. Мы на дзяржаўным узроўні сказалі “не!” дыктатарскай экспансіі іх палітыкі каланіялізму. Разам з Расійскай Федерацыяй супраць- стаім зараз новай хвалі нацызму, якім інфіцыравана амаль уся Еўропа. Пішу “амаль”,таму што з’явіліся там невялікія астраўкі адэкватнасці. За ўстанаўленне міру, за супрацоўніцтва выступае кіраўніцтва Венгрыі і Славакіі. Напрыклад, калі ў Грузіі адбыліся парламенцкія выбары, з перамогай партыю “Грузінская мара” з усяго Еўрасаюза павіншаваў толькі венгерскі прэм’ер Віктар Орбан і наведаў гэту краіну. 13 дзяржаў ЕС раскрытыкавалі яго за візіт, у тым ліку Германія, Францыя, Польшча. Яшчэ б Орбан у іх пытаўся! Венгрыя хоча будаваць палітыку ў сваіх нацыянальных інтарэсах. Дык чаму ёй не падтрымаць Грузію, сённяшнія ўлады якой імкнуцца ісці такім жа шляхам?! Незадаволенасць Бруселя Орбанам агучыла і галоўная дыпламатка ЕС Кая Калас, ураджэнка Эстоніі. І нічога дзіўнага тут няма. Прыбалтыку захіснула пранацысцкая ідэалогія, якую вядзе сённяшняе кіраўніцтва краін. І міралюбівым людзям там жыць не толькі цяжка, але і страшна.

Гітлераўская Германія будавала планы выкарыстання тэрыторый нашых рэспублік, а ў Літве халакост у 1941-м пачаўся нават без немцаў — яго арганізавала прафашысцкая частка мясцовага насельніцтва. У Беларусі літоўскія карнікі за гады вайны знішчылі каля 50 тысяч мірных жыхароў. 12-ы паліцэйскі батальён з Каўнаса ў кастрычніку 1941-га так жорстка расправіўся з 5 тысячамі слуцкіх яўрэяў, што гэта шакіравала нават гітлераўцаў. 15-ы літоўскі батальён праводзіў масавыя забойствы ў Нясвіжскім раёне.
“Мінскім мясніком” празвалі крывавага нямецкага прыслужніка з літоўскім прозвішчам Імпулявічус, такія зверствы ўчыняў той у Беларусі. А яму прыслужваў ардынарцам Адамкавічус, які стаў праз пэўны час прэзідэнтам Літвы, памяняўшы прозвішча на Адамкус. Пішуць, вельмі ганарыўся сваёй службай у немцаў. У гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі ў розны час дзейнічалі 26 латышскіх, 21 украінскі, 8 літоўскіх і 1 эстонскі паліцэйскія батальёны.
Латышскія ветэраны СС і іх прыхільнікі цяпер ла- дзяць святочныя, памятныя шэсці, маюць пашану з боку дзяржавы.
А што ж дае народам балтыйскіх краін такая прыхільнасць улад да нацызму, русафобія і беларусафобія? Толькі тое, што цяпер яны без вайны акупіраваны натаўскімі войскамі. У Літве, за 15 — 20 км ад нашай граніцы, створаны нямецкія ваенныя базы. Прыбалты ўзмоцнена мілітарызуюцца. Акрамя таго, у Літве беларускія беглыя прахо- дзяць трэніроўкі ў ваенізаваных клубах. 20 снежня на АНТ быў паказаны фільм “Д’ябалы: як хочуць заха- піць Беларусь”. Пра баявікоў з іх ліку, што пры падтрымцы мясцовых улад Літвы, а таксама Польшчы і Украіны, вучацца, трэніруюцца для правядзення дыверсій у Беларусі. Як паведаміў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак, Вярхоўны Суд нашай краіны прыняў рашэнне аб прызнанні гэтых ячэек тэрарыстычнай арганізацыяй.
А мясцовае працаздольнае насельніцтва Прыбалтыкі з’язджае. Само. Без прымусу немцаў. Свае ўлады давялі. Напрыклад, эканоміка Эстоніі цесна звязана з Фінляндыяй і Швецыяй, а яны ў рэцэсіі. Адсюль і высокі ўзровень беспрацоўя. Прыбалты ўступілі ў ЕС у 2004 годзе. Страты насельніцтва з таго часу такія, што да 2050 года ў трох іх краінах не бу- дзе і 5 мільёнаў чалавек, падлічылі эксперты. Узяць хаця б Латвію. У нейкі момант яна апынулася на задворках гісторыі са сваім валавым унутраным прадуктам у мінус 17,8%. Лі- дзіруе па колькасці забойстваў, самазабойстваў і спажыванні алкаголю. І наогул, эксперты называюць балтыйскія краіны выміратамі. У Латвіі праз сем дзясяткаў гадоў, пры захаванні сучасных умоў, з-за дэмаграфічнай ямы не будзе каму ствараць той ВУП, развіваць дзяржаву. А пастаўленае Штатамі кіраўніцтва там, па сутнасці, кліча вайну на свае народы.
Дык хіба ж гэтага хацелі простыя людзі?
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!