У верасні гэтага года адбылася прэм’ера кінастужкі “Культурны код”. Тысячы гледачоў наведалі кінатэатры для таго, каб паглядзець яго. Сапраўды, фільм не пакінуў абыякавым нікога. Напэўна, кожны глядач задаўся пытаннем: якім чынам фарміруюцца адметныя рысы нацыі? Малады рэжысёр Кірыл Халецкі,
спалучыўшы жанры гульнёвага
і дакументальнага кіно, паказаў
людзям павучальную гісторыю.
Дык што гэта насамрэч такое, культурны
код? Давайце разбяромся разам.
Спачатку трэба нагадаць пра наша самае маладое свята — Дзень народнага адзінства. Менавіта ў ім змешчаны ўсе нашы памкненні і адметныя нацыянальныя якасці — мір на зямлі, паважныя адносіны да працы, адзінства і адвечныя агульначалавечыя каштоўнасці.
Культурны код, у першую чаргу, — гэта нашы дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і гімн. Менавіта ў іх закладзены гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры. У дзяржаўным сцягу, у яго колерах адлюстроўваюцца тыя самыя ўнікальныя рысы беларусаў. Чырвоны — сімвал мужнасці, зялёны — гэта наша ўнікальная беларуская прырода, якую не сустрэнеш больш ні- дзе, белы — чысціня душы і памкненняў, ну і, зразумела, арнамент, у аснове якога — узор “Узыходзячае сонца”, вытканы ў 1917 годзе Матронай Маркевіч, сялянкай з вёскі Касцелішча Сенненскага раёну. Ён сімвалізуе працавітасць і жаданне рухацца наперад. Дарэчы, Беларусь — першая ў свеце краіна, якая выкарыстала нацыянальны арнамент на дзяржаўным сцягу. І толькі ўжо гэты факт сведчыць аб тым, што мы, беларусы, ніколі не баяліся паказаць сваю культуру і сваю народнасць.
Дзяржаўны герб таксама сімвалізуе адзінства нашага народу, яго стваральную працу. Вянок з залатых каласоў, кветак ільну і канюшыны — дабрабыт і дастатак. Зямны шар — гэта жаданне жыць у міры і згодзе, супрацоўнічась з ўсімі краінамі. Зорка — сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў народу. У параўнанні са старым гербам, мы зноў жа не адмовіліся ад савецкіх набыткаў, а толькі дапоўнілі яго самабытнымі рысамі. Мала хто ведае, але колькасць віткоў ленты ў колерах дзяржаўнага сцяга таксама абрана невыпадкова: іх 6 па колькасці абласцей, кожная з якіх па-свойму ўнікальная і самабытная.
Ну і, зразумела, наш гімн, які ў першым жа радку дае ўяўленне аб тым, хто такія беларусы. “Мы, беларусы, — мірныя лю- дзі” — менавіта ў дзяржаўным гімне адлюстроўваецца наша душа. Нездарма кажуць, што сцяг і герб — твар народа, гімн жа — яго душа. І ў кожным радку гімна адлюстравана наша самасвядомасць, наша асэнсаванасць і незалежнасць.
Што для кожнага з нас азначаюць дзяржаўныя сімвалы краіны? Што азначае — быць патрыётам? Менавіта ў адказах на гэтыя пытанні і крыецца культурны код народа, нацыі. НЕ магчыма любіць штосьцb, не ведаючы аб ім усё. І расказваць аб тым, што азначаюць нашы дзяржаўныя сімвалы, трэба з дзяцінства. А кінастужка “Культурны код” — той самы актуальны зварот да маладога пакалення, якое ў далейшым будзе вырашаць лёс усёй краіны, наш з вамі лёс. Цудоўна, што ў беларускім кінематографе ствараюцца такія фільмы з яскравымі прыкладамі патрыятызму. Хто такія патрыёты? Простыя лю- дзі, звычайныя. Аўтар сустракае іх паўсюдна. Яны шчыра і адкрыта разважаюць аб тым, што сімвалізуе наш сцяг, дзеляцца думкамі аб тым, што такое “быць патрыётам”. І калі беларусы ў фільме, не прафесійныя акцёры, а простыя жыхары, вучні, студэнты, дарослыя, адказваюць на гэтыя пытанні не задумваючыся, без запінкі, але пры гэтым з поўным асэнсаваннем таго, пра што яны гавораць, — гэта адметна:
Культурны код — ключ да разумення народа. І калі мы не будзем ведаць, што ў нас закладзена продкамі, то аб якой будучыні можа ісці гаворка? Калі мы не будзем звяртацца да нашых вытокаў, то ў нас нічога не атрымаецца. Толькі грунтуючыся на каштоўнасцях, закладзеных у нашым культурным кодзе, мы можам упэўнена рухацца наперад.
Ірына ЕФІШОВА.
#нашалепшае