Меню
Курс $  3.29 | €  3.45 | ₽100  3.38 |
Погода 5 °C

Шчыра віншуем землякоў!

Нясвіжскія навіны 2 месяца назад 0 85

Пост опубликован: 09.12.2024

7 снежня ў горадзе Мар’іна Горка  на юбілейным

ХХ абласным  фестывалі «Напеў зямлі маёй»

сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны.

Фестываль праводзіцца з 2001 года і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адной з самых яркіх і значных па- дзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёну.

З кожным годам фестывальныя старонкі набываюць новае гучанне, папаўняюцца новымі ідэямі і творчымі знаходкамі.



Па ўмовах конкурсу ў гэтым годзе неабходным патрабаваннем было ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёну.

У цэнтральным рэгіёне вялікая ўвага надаецца развіццю і падтрымцы аматарскіх калектываў, і гэты фестываль — таму пацвярджэнне.

Калектывы Нясвіжскага раёна прадставілі вясёлую песню «К цешчы на бліны» Леаніда Шышко. Рэжысёры — Кацярына Лабаза і Арцём Пінчук.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «тэатр імя Уршулі Радзівіл», народны ансамбль музыкі і песні «Зараніца», вакальна-інструментальны ансамбль «Старыя прыяцелі», узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі», народны інструментальны ансамбль «Нясвіжскія лыжкары», вакальны ансамбль «Квінт» и танцавальны калектыў «Аксаміт» сталі Лаўрэатамі III ступені.

Ад усёй душы віншуем землякоў і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!

Ірына ЕФІШОВА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!