Меню
Курс $  3.29 | €  3.55 | ₽100  3.06 |
Погода 4 °C

Нашы юныя танцоры — лепшыя

Нясвіжскія навіны 2 часа назад 0 3

Пост опубликован: 29.11.2024

Узорны танцавальны калектыў “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў нядаўна стаў лаўрэатам І ступені міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, што праходзіў у Клімавічах. Нашы юныя танцоры сталі пераможцамі ў намінацыі “Калектывы народна-сцэнічнага танца” ва ўзроставай катэгорыі 9 — 12 гадоў.

— Гэты конкурс праходзіў у два туры — першы адборачны і фінал, — расказала кіраўнік “Онікса” Кацярына Лабаза. — Мы рыхтаваліся да гэтага конкурсу са жніўня. Дзеці за тры месяцы вывучылі новы нумар “Крутуха” — адзін з самых складаных у вянку беларускіх танцаў.



У гэтым складзе нашага калектыву 10 дзяўчынак і 10 хлопчыкаў. Нягледзячы на ​​вялікую колькасць юных танцораў, паміж сабой яны вельмі дружныя і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу адзін аднаму.

Кацярына Рыгораўна таксама падзякавала аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў асобе яго начальніка Людмілы Вітко за падтрымку і дапамогу з транспартам.

Цяпер “Онікс” рыхтуецца да новых вяршыняў. Улетку плануецца паездка ў расійскі Сочы, у танцавальную акадэмію, дзе дзеці змогуць атрымаць майстар-класы па сучасных і народных танцах у вядучых харэографаў краіны-суседкі.

Лілія ІВАНЕНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!