Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 10 °C

Грані жыцця паэта Барыса Вятлугіна

Нясвіжскія навіны 4 месяца назад 0 56

Пост опубликован: 29.11.2024

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў рамках сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” адбылася творчая сустрэча “Грані жыцця” з нагоды 90-годдзя
паэта-земляка Барыса Вятлугіна.

Грані жыцця гэтага чалавека аздоблены мудрасцю слоў, учынкаў, падарожнымі запісамі ў вершах і прозе, сустрэчамі і развітаннямі, няспыннай працай рук, розуму і сэрца. Ён нарадзіўся ў Грузіі, жыў у Расіі, на Украіне. Барыс Мікалаевіч — прафесійны ваенны, справе абароны Радзімы аддаў 29 гадоў свайго жыцця. У 1956 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Ніжнім Ноўгарадзе. Служыў у Расіі, Чэхаславакіі, Эстоніі. Але галоўнай краінай па значнасці стала для яго Беларусь, а Нясвіж — самым найцудоўнейшым горадам яго Радзімы.



Тут, пасля завяршэння ваеннай кар’еры, ён займаў пасаду намесніка партыйнага сакратара пры гарсавеце. У 90-я гады працаваў у народным кантролі. Каля дзесяці гадоў быў старшынёй кааператыву “Ветэран” і індывідуальным прадпрымальнікам.Грані жыцця паэта Барыса Вятлугіна

У чытачоў і гасцей бібліятэкі была магчымасць прайсціся жыццёвымі сцежкамі Барыса Вятлугіна. Гэтыя матэрыялы ў выгля-дзе прэзентацыі падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі Таццяна Байкаш, Наталля Кульчыцкая і Міхаіл Усовіч.

Падчас сустрэчы Барыс Мікалаевіч па- дзяліўся сваімі жыццёвымі парадамі з юнымі і сталымі ўдзельнікамі імпрэзы. Самыя галоўныя парады паэт сабраў у сваёй кнізе паэзіі і прозы “Путевые заметки”. Яго вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі паэзіі “Букет Валошак”, “Паспець на размову”, “З палітры маёй Радзімы”. А таму гаварыў Барыс Вятлугін, у асноўным, вершамі. Парады, узятыя з твораў юбіляра, агучылі і сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, у склад якога Барыс Мікалаевіч увайшоў з першага дня, а менавіта з 6 кастрычніка 2006 года. Вось некаторыя з іх:
***
Отрекись от прошлого,
Стань самим собой.
Подлого и пошлого
Не бери с собой.

***
Никогда тоску по Родине
Не топите в стакане вина.
Я хотел утопить, но случилось мне
Утонуть, не достигнув дна.

***
Коль любить — любить до гроба.
Коль гореть — сгорать дотла.
Мне нужна вся жизнь, мы оба,
Не случайная весна.

***
Да, жизнь прожить —
Что песнь сложить.
Пока слагаешь да поешь,
Тоскуешь, любишь, ищешь, ждешь.
Закончил песни петь, и вот
Другим приходит петь черед.
Уж дети любят… и подчас
Напоминают в жизни нас.

***
Душа мне голову морочит,
А сердце, сердце кровоточит.
И как всегда, душе поэта
Как жить на свете — нет ответа.

Творы нашага земляка ўвайшлі і ў калектыўныя зборнікі абласнога народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца”. Аб значнасці літаратурнай дзейнасці юбіляра выказалася кіраўнік гэтага аб’яднання, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, член Беларускага саюза музычных дзеячаў Ірына Карнаухава.
У сваіх творах Барыс Мікалаевіч гаворыць аб значнасці роднай зямлі. Наш зямляк — удзячны сын не толькі сваёй Радзімы, але і роднай сям’і. Яго бацька, Мікалай Андрэевіч, загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны пад Масквой. Будучы семікласнікам, Барыс на некаторы час пакінуў вучобу ў школе, уладкаваўся на шахту лесагонам. У яго не было пашпарту, не ставала гадоў, каб працаваць з дарослымі. Але пашкадавалі, бо маці далі участак, трэба было будаваць дом, чым і заняўся хлапчук. У тым доме Марыя Іванаўна пражыла трыццаць гадоў, пакуль сын не перавёз яе разам з сястрой, Ксеніяй Іванаўнай, у Нясвіж.

Барыс Вятлугін ніколі
не разлучаецца не толькі
з паэтычным словам,
але і з музыкай. Ён аўтар каля сямідзесяці песень на ўласныя
вершы і не толькі. Яшчэ ў гады
вайсковай службы пачаў
удзельнічаць у мастацкай
самадзейнасці.

Падчас аднаго выступлення на раённым канцэрце, а служыў ён тады ў войсках урадавай сувязі ў горадзе Баграціёнаўску Калінградскай вобласці Расіі, прама са сцэны Барыс Мікалаевіч разгледзеў сярод гледачоў сваю будучую жонку Ніну Васільеўну, з якой пражыў амаль 65 гадоў. І, зразумела, лепшыя свае вершаваныя радкі і песні пра каханне, якія падчас імпрэзы гучалі ў бібліятэцы з вуснаў аўтара, Барыс Вятлугін адрасаваў менавіта ёй. Шкада толькі, што ў гонар памяці.

Пяць гадоў сямейнага жыцця прайшлі ў растанні. Не заўсёды на месца службы Барыс Мікалаевіч мог узяць сям’ю. Ніна Васільеўна засталася ў Нясвіжы, працавала і гадавала сыноў Мікалая і Сяргея. Калі тата знахо- дзіцца ад сваіх дзяцей за тысячы кіламетраў, то ўзнікае пытанне: “Як дапамагчы жонцы іх выхоўваць?”. Барыс Мікалаевіч вырашыў праблему зноў з дапамогай вершаў. Падчас урачыстасці творы, калісьці падораныя сынам, а зараз і ўсім, хто мае магчымасць дакрануцца да творчасці паэта, інсцэніравалі вучні 1 “Б” класа СШ № 1 г. Нясвіжа пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Святланы Шчэрбы.Грані жыцця паэта Барыса Вятлугіна

З 2005 года Барыс Мікалаевіч з’яўляецца ўдзельнікам хору ветэранаў “Аптымісты”. Гэты калектыў пад кіраўніцтвам Ірыны Латушкі пачаў сваё выступленне песняй “Славянская жемчужина” на словы жывічаніна Мікалая Марына, музыку да якой напісаў Барыс Вятлугін.
Калі ў раённай газеце “Нясвіжскія навіны” юбіляр ужо шмат гадоў лічыцца няштатным карэспандэнтам, то ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы — амаль штатным супрацоўнікам. Ні адзін літаратурны конкурс ці іншая літаратурна-музычная імпрэза ў бібліятэцы не праходзяць без яго ўдзелу. З гэтай нагоды дырэктар бібліятэкі Аксана Рыжыкава ўручыла Барысу Мікалаевічу Падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва.

Удзельнік праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Барыс Вятлугін падзяліўся і сваёй марай — каб на наступны год на паліцах бібліятэк раёна з’явілася яго новая кніга паэзіі і прозы. А сярод мноства парадаў, якія прагучалі з яго вуснаў падчас імпрэзы, галоўнай была наступная: “Шануйце Радзіму, беражыце сям’ю і будзьце здаровымі”.
Працягам сустрэчы стаў круглы стол для паэтаў Нясвіжчыны “Паэзія сучаснасці”, які правяла член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ірына Карнаухава.
Немалыя гады, поўныя светлых момантаў і адкрыццяў, пакінуў за плячыма паэт Барыс Вятлугін. Былі ў яго прычыны для радасці і смутку. Ён ніколі не імкнуўся да вядомасці, проста пісаў пра тое, што Гасподзь паклаў на сэрца, не праходзіў абыякава побач з чужым горам, нейкай неўладкаванасцю. Заўсёды стараўся дапамагчы: каму словам, мудрай парадай, калі патрабуецца — справай. І сёння ён не змяняе сваім звычкам. А таму і ўсе госці падзеі зычылі нашаму земляку прычакаць і стогадовы юбілей. Няхай і Гасподзь благаславіць гэта пажаданне.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,
кіраўнік раённага літаратурна-
музычнага аб’яднання “Валошкі”.
Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!