Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

На крылах восені — у Нясвіж

Нясвіжскія навіны 5 месяцев назад 0 141

Пост опубликован: 22.11.2024

У мінулую суботу ў мастацкай галерэі “Мара” адкрылася выстава жывапісу аднаго з самых яркіх жывапісцаў Беларусі ХХ стагоддзя — Барыса Аракчэева пад назвай “Час восеньскіх пералётаў”.

Яе прадставілі дочкі мастака — Алёна, Марына і Аксана, якія расказалі шмат цікавага пра свайго бацьку, яго жыццё і творчасць.
Для нашых чытачоў нагадаем, што Барыс Аракчэеў нарадзіўся ў Расіі, у простай сялянскай сям’і 19 красавіка 1926 года ў вёсцы Турбанава Яраслаўскай вобласці і рана пайшоў працаваць, каб дапамагчы бацькам пракарміць сям’ю. Не паспеўшы як след пасталець, ён, як і многія тагачасныя хлапчукі, пайшоў добраахвотнікам на фронт, адкуль у 1944 годзе быў накіраваны ў Бабруйск, а потым — у Мінскі штаб акругі, адкуль дэмабілізаваўся.На крылах восені — у Нясвіж



У 1950 годзе малады франтавік паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча — так у свет прыйшоў выдатны мастак. Дарэчы, гэта вучылішча за добрую паспяховасць ён скончыў датэрмінова ў 1953-м, затым паступіў у Тэатральна-мастацкі інстытут, які толькі што адкрыўся ў Мінску. Яго настаўнікам і пасля кіраўніком дыплома стаў вядомы беларускі жывапісец і педагог Віталь Цвірка. Той выпуск тэатральна-мастацкага інстытута, якому належыць Барыс Аракчэеў, да гэтага часу лічыцца наймацнейшым у гісторыі беларускага жывапісу: імёны Анатоля Анікейчыка, Віктара Грамыкі, Арлена Кашкурэвіча, Леаніда Шчамялёва зараз сталі культавымі ў мастацтве.

Як заўважылі сучаснікі, геніяльны жывапісец і чулы педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Аракчэеў быў глыбока абыякавы да славы і ўшанаванняў. Галоўнай мэтай жыцця для яго быў жывапіс. Ён не мог не пісаць. Пра гэта сведчыць і той факт, што да самага свайго адыходу з жыцця 10 сакавіка 2013 года, мастак не пераставаў працаваць. Яго апошняя работа — партрэт Янкі Купалы — была скончана за некалькі га- дзін да таго, як Барыса Уладзіміравіча не стала і была паказана гледачам у Дзяржаўным музеі імя Янкі Купалы праз 12 дзён пасля смерці аўтара.На крылах восені — у Нясвіж

Мінск займаў асаблівае месца ў творчасці Барыса Аракчэева. Пачаўшы з маленькіх эцюдаў, якія ён рабіў яшчэ на службе ў штабе акругі, мастак з часам стварыў цэлы шэраг маштабных палотнаў. Неверагодныя пейзажы, раскошныя кветкі, партрэты сучаснікаў — Барыс Аракчэеў не абышоў сваёй увагай ніводны з жывапісных жанраў, і ў кожным ён бачыў сваю асаблівую прыгажосць. Манеру жывапісу мастака немагчыма зблытаць ні з якой іншай — яго палотны здзіўляюць, кранаюць і нібы зацягваюць гледача ў свой каляровы вір, поўны паветра і прасторы.
Вынік незвычайнай працаздольнасці Барыса Уладзіміравіча немагчыма нават падлічыць. Колькі работ ім напісана, не ведаюць нават яго дзеці. Дарэчы, усе тры яго дачкі — таксама мастакі. Сярод іх — аўтар знакамітай серыі “Мінскія вокны” Аксана Аракчэева.

Менавіта яна адзначыла ў нашай гутарцы, што яе бацька схіляўся да рэалістычнага жывапісу, але многія бачаць у ім прыкметы імпрэсіянізму і нават экспрэсіянізму, таму што ні ў воднай яго рабоце няма прамой копіі рэальнасці: ён усюды пакідаў прастор для фантазіі гледача, загадваў пэўную загадку.

Аксана Барысаўна раскрыла таксама адзін з мастацкіх сакрэтаў свайго бацькі — пісьмо “кучкамі”. Як гэта? А так, уявіце сабе, што бывала, ён саскрэбваў з палітры рэшткі фарбы, якія засыхалі і станавіліся цвёрдымі, і прыклейваў іх да новага палатна. І ўжо па гэтай няроўнай аснове пачынаў пісаць. Карціна атрымлівалася падобнай да барэльефа — нібыта трохмерная. Гэта было ягонае, як цяпер сказалі б, “ноу-хау”.На крылах восені — у Нясвіж

На выставу ў Нясвіжы было адабрана 33 карціны вялікага мастака, аб’яднаныя тэмай восені, якія былі створаны ад 1960-х гадоў да 2011-га. Галоўная з іх — аўтапартрэт Барыса Уладзіміравіча, які так і называецца — “Рыжая восень”. Мастак стаіць там на фоне акна сваёй майстэрні, за якім віднеецца менавіта яна — рыжая восень…
Дарэчы, гэта пара года на палотнах Барыса Аракчэева вельмі розная. Дзесьці пахмурная і задуменная, а дзесьці — сонечная, жоўта- аранжавая. Але галоўнае, што гэта наша, беларуская восень. Якою яе ўспрымаў выдатны творца — можа ўбачыць кожны, хто наведае выставу “Час восеньскіх пералётаў” у галерэі “Мара”. І параўнае яго бачанне са сваім. Гэта заўсёды вельмі цікава.
Выстава працягнецца да 15 студзеня. Не прапусціце!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!