На Нясвіжчыне ёсць добрая традыцыя — узнагаро- джваць маладых камбайнераў прызам Георгія Ліхуты. У гэтай традыцыі змяшчаецца вялікі духоўны сэнс: тут і ўзаемасувязь паміж пакаленнямі, і пераемнасць, і пэўны добры азарт, аб’яднаны з жаданнем стаць лепшым у сваёй справе і атрымаць прыз з рук такога вопытнага і заслужанага чалавека.
Сам жа Георгій Міхайлавіч Ліхута, нягледзячы на сваю папулярнасць далёка за межамі нашага раёна, быў і застаецца чалавекам сціплым і душэўным, улюбёным у сваю справу.
Прафесійнае майстэрства падобна да талента. Праўда, прынята лічыць, што талент даецца ад бога. А майстэрства, стала быць, набываецца. Але калі гэта так, то чаму тады ў працоўным калектыве сапраўдных прафесіяналаў можна пералічыць па пальцах? А можа быць, уся справа ў тым, што, не маючы таленту, нельга быць прафесіяналам? Можа так, а можа і інакш…
Калі ў Георгія Ліхуты ў адным з інтэрв’ю прасілі раскрыць сакрэты свайго майстэрства, ён сціпла адказваў, што галоўны сакрэт — у аб’ектыўных умовах. Ураджайнасць, дакладная арганізацыя ўборачнага пра- цэсу, заработная плата, надвор’е і нават самая дробязь, такая, як напрыклад, своечасовая дастаўка абеду, уплываюць на вынік. А ўжо потым — так званы чалавечы фактар. Адным словам, гаварыў ён як раз тое, што ўсім вядома. І журналісты глядзелі на механізатара нібы расчаравана, маўляў, не хоча Георгій Міхайлавіч свае сакрэты раскрываць… А сакрэты ў Георгія Ліхуты сапраўды ёсць. І нават некалькі. Па-першае, ён ніколі не імкнуўся стаць пераможцам любым спосабам. Дух спаборніцтва — гэта адно, а вось перамога любой цаной — зусім іншае. Такім “пераможцам”, як правіла наканавана адзінота. А вось Георгій Міхайлавіч — чалавек кампанейскі і добрыя адносіны з калегамі ён пранёс праз гады. А другі сакрэт якраз ва ўменні правільна размерка- ваць свае сілы і, як кажуць, спяшацца павольна. Бо менавіта той, хто вельмі спяшаецца, як правіла, фінішыруе апошнім.
Георгія Ліхуту ўладна паклікалі зямля і тэхніка. І не пачуць гэты кліч азначала адно: рабіць нялюбую працу. Дазволіць такое — значыць не паважаць самога сябе. Не заўсёды можна прадбачыць, як адгукнецца твой учынак. Але супраць сваёй волі Ліхута ніколі нічога не рабіў.
…Ген аратага ў яго прачнуўся рана. Ногі яшчэ не даставалі да педаляў, а ўчэпіцца ў руль бацькоўскага МТЗ-50 і вядзе трактар, як пад лінейку. Бацька цешыўся: годная, маўляў, будзе змена. Да службы ў войску Георгій атрымаў па- сведчанні і трактарыста, і шафёра. Паспеў нават папрацаваць памочнікам камбайнера ў сваёй гаспадарцы — племсаўгасе “Гарадзейскі”. Служыў у Польшчы. У чыгуначных войсках. Хаця насамрэч ахоўваў ваенныя аб’екты. Замежжа не зрабіла на яго ўражання. Адно здзівіла: там нават палявыя дарогі пакрыты асфальтам. “Калі ж у нас такое будзе?” — пытаў сябе хлопец. І перад яго вачыма ўзнікала вуліца роднай вёскі Забалацце. Увесну ці ў слотную восень па ёй мог праехаць толькі трактар. Дзе ўжо тут да палявых дарог…
Каб не ператварыцца ў перакаці–поле, трэба адчуваць сваю прыналежнасць. Да кагосьці ці чагосьці. У тым, што ён належыць вёсцы (у духоўным, зразумела, сэнсе), Георгій ніколі не сумняваўся. І з вучобай вызначыўся адпаведна з накіраванасцю гаспадаркі. Пасля службы ў войску ён паступіў у Беларускі сельскагаспадарчы тэхнікум у Сенніцы. Праз два з паловай гады атрымаў дыплом заатэхніка. Набыў ён і прыстойныя веды па агранаміі, ветэрынарыі і механізацыі. Адным словам, падкавалі хлопца што трэба. Засталося галоўнае: як след укараніцца ў родную глебу. А працэс гэты, як вядома, не адбываецца сам па сабе. Усё, здавалася б, у Георгія складалася найлепшым чынам. Маладога спецыяліста прызначылі загадчыкам фермы “Копцеўшчына”. Гаспадарка немалая: больш за 500 галоў жывёлы. І калектыў няпросты: калі кагосьці даяркі прымуць у штыкі, то не чакай поспеху. Ліхуце гэта не пагражала. І справы ў яго ішлі не горш, чым на іншых фермах. А можа, у чымсьці і лепш. Але ўжо праз год ён прызнаўся сабе: “Не маё гэта. Не маё…” Георгія ўладна паклікалі зямля і тэхніка. І не пачуць гэты кліч азначала адно: рабіць нялюбую працу. Дазволіць такое — значыць не паважаць самога сябе. Не заўсёды можна прадбачыць, як адгукнецца твой учынак. Але супраць сваёй волі Ліхута ніколі нічога не рабіў. Усё сваё жыццё ён быў самім сабой. Таму ён і асоба.
Пасля службы ў войску Георгій Ліхута паступіў у Беларускі сельскагаспадарчы тэхнікум у Сенніцы. Праз два з паловай гады атрымаў дыплом заатэхніка. Набыў ён і прыстойныя веды па агранаміі, ветэрынарыі і механізацыі.
Ірына ЕФІШОВА.