Візітоўка. Адкрытае акцыянернае таварыства “Грыцкевічы” — гэта 3433 гектары сельгасугоддзяў, у т.л. 2088 гектараў ворыва. Колькасць працуючых — 225 чалавек. Дванаццаты год калектыў узначальвае заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Яўген Здановіч. Да свайго прафесійнага свята працаўнікі “Грыцкевіч” сёлета прыйшлі з наступнымі паказчыкамі. Валавы намалот збожжа склаў 9106 тон пры ўраджайнасці 95,1 ц/га. Цукровых буракоў накапана 14880 тон пры ўраджайнасці 709 ц/га. Кукурузы на зерне намалацілі 3500 тон — па 121 ц/га. Валавая вытворчасць малака за 10 месяцаў склала больш за 11425 тон, тэмп росту да адпаведнага леташняга перыяду — 106,3%. Рэалізацыя дасягнула 10576 тон, тэмп росту — 108,6%. Таварнасць малака склала 92,6%. Прадуктыўнасць адной фуражнай каровы — 8989 кілаграмаў. Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы склала 640 тон, тэмп росту — 101,3%. Сярэднясутачная прывага адной галавы — 833 грамы. Колькасць жывёлы на 1.11.2024 г. — 3717 галоў, больш леташняга на 113 галоў.
Іх прозвішча ў “Грыцкевічах”, ды і ў раёне — на слыху, справы — навідавоку. Яно адпавядае іх адносінам да працы, да роднай зямлі. Грунтоўна, па-гаспадарску ставяцца да ўсяго.
Ля вытокаў сямейнай механізатарскай дынастыі ста- іць бацька. Васіль Іванавіч Гаспадарык даўно на пенсіі. Летась адзначыў свой 80-гадовы юбілей. 45 гадоў аддаў гаспадарцы, у тым ліку 34 гады быў трактарыстам-машыністам, атрымаўшы прафесію ў вучэбным камбінаце пры райсельгастэхніцы.
— Працаваў і на гусенічных, і на колавых трактарах, — апавядае Васіль Іванавіч. — Розныя работы выконваў у сваім калгасе, які тады называўся “Беларусь”. Быў звеннявым па вырошчванні цукровых буракоў.
Стараннасць, добрасумленнасць і прафесіяналізм камуніста Гаспадарыка заўсёды ставілі ў прыклад. За працу ён атрымліваў граматы і прэміі ў гаспадарцы, у раёне, у рэспубліцы. Сціплага, немнагаслоўнага мужа дапаўняе жонка Марыя Іосіфаўна, паказваючы яго шматлікія граматы і дыпломы. Вось, напрыклад, у 1979-м ён у раёне быў прызнаны лепшым па прафесіі. Вось узнагароды Нясвіжскага райкама партыі ў 1980-м, у 1984-м. У маі 1981 года наш зямляк быў удастоены Граматы Вярхоўнага Савета БССР. Захоўваецца ў дамашнім архіве Гаспадарыкаў і шмат чырвоных Ганаровых стужак, якія ў свой час павязваліся Васілю Іванавічу як перадавіку вытворчасці, пераможцу спаборніцтва.
Рупнасці мой суразмоўца навучыўся ў свайго бацькі, Івана Сямёнавіча, простага селяніна, які працаваў у калгасе з дня яго арганізацыі ў 1949 годзе, быў паляводам, пастухом. Без маці, На- дзеі Іванаўны, Васіль застаўся ў трохгадовым узросце. Падросшы, дапамагаў па хатняй гаспадарцы і ў калгасе. Сямігодку заканчваў у вячэрняй школе. Прайшоўшы жыццёвыя ўніверсітэты, вучыў пасля і сваіх сыноў трымацца за зямлю, бо яна не здра- дзіць, не абмане, толькі да яе трэба адносіцца сумленна, па-гаспадарску.
Васіль Іванавіч не толькі на трактары быў умельцам, а і многае іншае яго рукі рабілі ахвотна і спрытна. Летняя кухня, гараж каля іх хаты — вынік яго старанняў.
Сваю цягу да тэхнікі Васіль Іванавіч перадаў і сынам. Абодва працуюць у сваёй гаспадарцы. Старэйшы, Васіль, 32 гады на трактары. На сваім “МТЗ-80” пастаянна дастаўляе з млына муку на фермы, рассыпае яе на кармавыя сталы згодна з рацыёнамі кармлення розных груп жывёлы. Вельмі адказная справа! І яго характарызуюць як добрасумленнага і вопытнага работніка.
Малодшы, Сяргей, паказвае ўзоры працы ў полі. Умела кіруе збожжаўборачным і буракаўборачным камбайнамі. Пэўны час на жніве нават бацька быў у яго памочнікам. Гаспадарык-малодшы неаднаразова выхо- дзіў пераможцам на жніўнай ніве. Вось і сёлета камбайнам “КЗС-1218” убраў 207 гектараў, намалаціў 1944 тоны і заняў першае месца ў адкрытым акцыянерным таварыстве. Затым была ўборка цукровых буракоў. Выкапаўшы карэнне на ўсіх 210 гектарах, паехаў дапамагаць працаўнікам Карэліцкага раёна. У свой час Сяргей скончыў Ляхавіцкі сельгас- тэхнікум, папрацаваў аграномам у суседніх гаспадарках. І ў рэшце рэшт паклікала родная грыцкевіцкая зямля. А набытыя раней веды дапамагаюць правільна выконваць усе тэхналагічныя аперацыі.
Сыны-механізатары і жывуць у Грыцкевічах на адной вуліцы з бацькамі, толькі ў сваіх дамах. Некалі іх маладым сем’ям жыллё вы- дзеліла гаспадарка, з часам яно перайшло ў прыватную ўласнасць. Такая мера замацавання кадраў на вёсцы дзейсная, асабліва — калі гэтыя кадры адказныя.
Свой уклад у вясковыя клопаты ўносілі і ўносяць і другія палавінкі нашых герояў. Марыя Іосіфаўна працавала бухгалтарам у “Грыцкевічах”, цяпер на заслужаным адпачынку. Жонка Сяргея, Наталля, таксама тут, даглядае на ферме маленькіх цялятак. Жонка Васіля, На- дзея, занята на перапрацоўчай вытворчасці ў СВК “Агракамбінат Сноў”. І заўтра ў іх агульнае свята.