Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 2 °C

ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”: працаваць на карысць людзей

Нясвіжскія навіны 4 дня назад 0 134

Пост опубликован: 16.11.2024

У межах ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” 5298 га ўгоддзяў. Ворыўныя землі займаюць 4194 га. Бал урадлівасці глебы — 48. Такі вынік — гаспадарчы падыход працаўнікоў гаспадаркі да землекарыстання. За 10 месяцаў бягучага года вытворчасць малака склала 14944 т. Удой на адну карову — 7625 кг. Якасць малака — на вышыні: сортам экстра рэалізавана 99,5%. Павялічылася колькасць БРЖ, якая складае 6234 галавы. Валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы — 1155 т. Сярэднясутачныя дасягнулі 895 г, а на адкорме — 1064 г. Выручка ад рэалізаванай прадукцыі складае 31593 тыс. рублёў. Прыбытак — 4417 тыс. рублёў. Рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі — 19, 6%. За 10 месяцаў гэтага года сярэднямесячная заработная плата ў сельгаспрадпрыемстве склала 2108 рублёў.



Працаваць для дабрабыту людзей
Марына Сасноўская выбрала прафесію таваразнаўцы. З адзнакай скончыла кааператыўнае вучылішча, а пазней працягнула вучобу завочна. І таксама паспяхова.
Працавала ў райспажыўтаварыстве. А калі прапанавалі перайсці ў сельгаспрадпрыемства, згадзілася. Знайшла тут шмат аднадумцаў. Арганізаваўся дружны калектыў, старанні якога накіраваны на дабрабыт людзей. ТАА “Аношкі”, якое ўзначальвае Марына Вацлаваўна, пастаянна пашырае асартымент прадукцыі, якую рэалізуюць у фірменных гандлёвых кропках — у магазінах “Світанак” і “Альба”, у магазінах і сталовых “Дружба”, што знаходзіцца ў Заазер’і і ў самім аграгарадку, дзе размешчаны цэнтр гаспадаркі, буфеце ў Нясвіжскай ЦРБ і “Магазіне Кулінарыі” на НЗМП.Якасць перш за ўсё
Марына Вацлаваўна — шчыры і добры чалавек. Для яе, як і для многіх іншых жанчын, галоўнае — дабрабыт яе сям’і, цяпло і ўтульнасць дома, пад дахам якога аб’ядноўваюцца родныя, блізкія, сябры.

Якасць перш за ўсё
— такім дэвізам кіруюцца на мясаперапрацоўчай вытворчасці ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”.
Галоўным тэхнолагам тут працяглы час працуе Антаніна Вячаславаўна Высоцкая, чалавек цікавы, паважаны і адданы сваёй прафесіі. Яе стаж работы ў галіне складае 55 гадоў, але і сёння яе дзейнасць напоўнена новымі ідэямі вытворчасці, зацікаўленасцю павышэння эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемства, задавальнення самых патрабавальных катэгорый спажыўцоў.
Адукацыю яна атрымала ў Пінскім тэхнікуме, пасля вучылася ў Маскоўскім тэхналагічным інстытуце харчовай прамысловасці. Калі вярнулася на малую радзіму, мясапрацоўчы цэх толькі пачынаў сваё існаванне.
А сёння тут выпускаецца каля 150 найменняў прадукцыі. Попытам пакупнікоў карыстаецца практычна ўсё — ад свініны, апрацаванай па-дамашняму, да сыравэнджаных каўбас і вараных сасісак вышэйшага гатунку.
— Сакрэт поспеху нашага калектыву — у зладжанасці працы, асабістай адказнасці кожнага на сваім рабочым месцы і, вядома, строгім кантролі якасці — ад паступлення сыравіны ў цэх да канчатковага выхаду прадукцыі, — сцвярджае Антаніна Вячаславаўна.
На здымку: А.В. Высоцкая з работнікамі цэха Святланай Антановіч, Анастасіяй Фенько, Валерыяй Гесь і слесарам-электрыкам па рамонце электраабсталявання Мікалаем Пахвалёным у цэху фармоўкі і расфасоўкі каўбасных вырабаў.Якасць перш за ўсё

Да гэтага часу яшчэ не прыдумалі ўніверсальнай машыны, якая выконвала б жылоўку мяса. З гэтай няпростай работай спраўляюцца ўручную. У мясаперапрацоўчым цэху гэта жылоўшчыкі мяса Наталля Кунцэвіч і Марына Качура. Іх няпростая праца за сталом — работа рукамі, даведзеная практычна да аўтаматызму. Жанчыны добра выконваюць свае абавязкі, разумеючы, што якасць паўфабрыкатаў і каўбасных вырабаў напрамую залежаць ад іх работы.Якасць перш за ўсё

На абвалцы мяса задзейнічаны Мікалай Акулік. Яго праца, дзе прыходзіцца прыкладваць немалыя намаганні, звязана з сур’ёзнай фізічнай нагрузкай, а тэхніка работы залежыць ад віду сыравіны. Чалавек яго спецыяльнасці павінен быць уважлівым і акуратным. Ну а працавітасці Мікалаю Аляксеевічу не займаць, бо ён ведае — вынік працы каштуе затрачаных намаганняў.Якасць перш за ўсё

Натуральную абалонку для паўфабрыкатаў і каўбасных вырабаў рыхтуюць Наталля Шаўчэнка і Маргарыта Паляк. Дзяўчаты прайшлі навучанне на рабочых месцах, кожнай быў прысвоены разрад спецыяліста. Працуючы ў сістэме мясной прамысловасці, са сваёй работай спраўляюцца з нязменным стараннем.Якасць перш за ўсё

На адказным участку работы
Галоўны бухгалтар Ларыса Кулакова ў сельгаспрадпрыемстве амаль 25 гадоў. Яна — сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Амаль сорак гадоў жыцця сваёй біяграфіі яна прысвяціла рабоце з лічбамі, старанна ўнікаючы ў кожны нюас сферы АПК. Скончыўшы інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў Мінску, працавала на Гомельшчыне. А чвэрць стагоддзя назад пераехала на Нясвіжчыну. З 2002 года — на пасадзе галоўнага бухгалтара. Штодня Ларыса Тадэвушаўна павышае свой прафесійны ўзровень, улічваючы тое, што сельская гаспадарка пастаянна развіваецца і ўмацоўваецца.Якасць перш за ўсё
Ларыса Тадэвушаўна добра разумее, што стабільнасць сельгаспрадпрыемства напрамую залежыць ад дакладнай работы кожнага супрацоўніка бухгалтэрыі, засяроджанасці і сканцэнтраванасці ўсяго калектыву. Таму работа ідзе на поўным узаемаразуменні.

На мехдвары — парадак
Васілій Парэйка працуе загадчыкам машыннага двара. Стаж работы ўнушальны — спецыяліст у гаспадарцы больш за 40 гадоў. 25 з іх — на гэтай пасадзе. Пасля заканчэння Лідскага індустрыяльнага тэхнікума па спецыяльнасці “тэхнік-механік” пачынаў ён працоўны шлях у аўтапарку. Пасля прыйшоў у сельскую гаспадарку.
Амаль год назад Васілій Станіслававіч выйшаў на заслужаны адпачынак, але работу не пакінуў. І далей сочыць за выкананнем правілаў арганізацыі тэхналагічных працэсаў, вядзе ўлік сельскагаспадарчай тэхнікі, якая прымаецца на ўтрыманне. Усяго ў МТП яе больш 180-і адзінак. А ў бягучым го- дзе парк сельгаспрадпрыемства папоўніўся — набылі два трактары “МТЗ-921”, два аўтамабілі “Газэль”, кормараздатчык-змяшальнік самаходны “Матрыкс”, два агрэгаты для ўнясення вадкіх удабрэнняў і інш.
Працуе Васілій Станіслававіч у адной звязцы з інжынерам па эксплуатацыі МТП Валерыем Акулікам.Якасць перш за ўсё
Валерый Мікалаевіч родам з Жанкавіч. Пасля заканчэння школы атрымаў спецыяльнасць “тэхніка-механіка” ў Мар’інагорскім тэхнікуме. І вось ужо больш за тры дзесяцігоддзі працуе ў роднай гаспадарцы.
Сёння абодва спецыялісты займаюцца арганізацыяй работы спецыялізаванай службы па абслугоўванні сельскагаспадарчых машын на мехдвары, вядуць дакладны ўлік па захоўванні тэхнікі, падрыхтоўцы і камплектаванні агрэгатаў. Таксама строга сочаць і за выкананнем правіл працоўнага распарадку, тэхнікай бяспекі. На кантролі ў іх і супрацьпажарная бяспека МТП.

Шчыруюць на палетках гаспадаркіЯкасць перш за ўсё

Кожны, хто працуе на зямлі, разумее, каб атрымаць добры ўраджай, павысіць урадлівасць глебы, трэба абавязкова падкарміць палі і перш за ўсё — унесці арганічныя ўгнаенні. Гэтыя работы ў сельгаспрадпрыемстве штогод наладжаны, як гадзіннік. У час наведвання гаспадаркі пад ураджай будучага года палеткі рыхтавалі механізатары гаспадаркі Юрый Ханцэвіч, Аляксандр Надольскі і Аляксандр Смірноў. На сваіх энерганасычаных трактарах яны растрасалі арганіку, загадзя перавезеную ад жывёлагадоўчых комплексаў. У дзень кожны працаўнік сельгаспрадпрыемства ўносіў да 250 т. На пагрузчыку быў заняты вопытны механізатар гаспадаркі Мікалай Буйко. Праца кожнага з механізатараў — узбагачэнне ворыўных земляў арганічнымі ўгнаеннямі — важная частка на- дзейнай асновы гаспадарчага землекарыстання.Якасць перш за ўсё Якасць перш за ўсё

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!