7 лістапада (25 кастрычніка па старому стылю) 1917 года ў Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, якое скончылася ўзяццем Зімовага палаца, арыштам членаў Часовага ўрада і абвяшчэннем улады Саветаў, якая праіснавала ў нашай краіне семдзесят з лішкам гадоў.
Напярэдадні свята ў Нясвіжы адбыўся ўрачысты мітынг ля помніка Уладзіміру Леніну. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Жураўлёва, прадстаўнік раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Віталь Раманчук, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Аляксандра Ермаковіч і іншыя зацікаўленыя асобы.
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Пост опубликован: 07.11.2024