Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 3 °C

Па 11 — 13 тысяч тон карэння паступае штодзённа на Гарадзейскі буракапрыёмны пункт

Нясвіжскія навіны 2 недели назад 0 14

Пост опубликован: 04.11.2024

Па стане на 31 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у сельгаспрадпрыемствах раёна ўбрана звыш 3986 гектараў цукровых буракоў. Гэта складае 89% ад неабходнага. У СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Грыцкевічы” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс” плошчы ад ураджаю вызвалены поўнасцю. Больш за 90% буракоў выкапана ў ААТ “17 Верасня”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”.



Накапана больш за 232761 тону карэння. Кожны гектар даў у сярэднім па 583,9 цэнтнера. Самая высокая ўраджайнасць у “Снове” — 914 ц/га, “Грыцкевічах” — 761 ц/га, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 656 ц/га.
На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна адгрузілі 197951 тону сыравіны. У тым ліку за адзін дзень, 30 кастрычніка, — звыш 5 тысяч тон. Сярэдняя цукрыстасць карэння за дзень — 16,5%. У ЗАТ “1 Мая” яна склала 16,85%, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 16,8%.
— Акрамя Нясвіжскага раёна, на наш буракапрыёмны пункт сыравіну дастаўляюць Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Мінскі, Карэліцкі і Навагрудскі раёны, — расказаў “НН” начальнік Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта Алег Корсак. — У дзень паступае 11 — 13 тысяч тон. Працуе шэсць буртаўкладачных машын. Асабліва хочацца адзначыць іх машыністаў Сяргея Буяна і Аляксандра Астапчыка. А таксама буртаўкладчыка Яну Марушэўскую.
Растуць бурты на кагатным полі ў Гарадзеі. Усё болей палёў вызваляецца ад ураджаю буракоў у гаспадарках. Гэта апошняя культура, якую сёлета трэба ўбраць земляробам. Восень падлічвае здабыткі і рыхтуе падмурак ураджаю-2025. Паўсюдна механізатары на палях уздымаюць зябліва. З 7050 узараных на 31 кастрычніка гектараў 1195 га прызначаны для вырошчвання цукровых буракоў.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!