Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 3 °C

Жыццёвае крэда — сціпласць і працавітасць

Нясвіжскія навіны 3 недели назад 0 80

Пост опубликован: 31.10.2024

На рахунку Артура Надольскага тры ўборачныя кампаніі. Досвед сціплы, але за гэты час маладому вадзіцелю эксперыментальнай базы “Свеклавічная” ўдалося двойчы выйсці ў перадавікі Нясвіжскага раёна. Сёлета ж ён стаў лепшым сярод калег з усёй Міншчыны.

— Я нарадзіўся і вырас у вёсцы Ужанка, што непадалёк ад Гарадзеі, — кажа мой суразмоўца. — У сельскай гаспадарцы ў сям’і ў нас ніхто не працаваў, але вось дарога мне знаёмая з дзяцінства — ва- дзіцелем працаваў і цяпер працуе мой бацька.



За час сёлетняга жніва Артур Надольскі перавёз 1,159 тыс. тон збожжа. 77,4 ц/га — ураджайнасць збожжавых і зернебабовых у Нясвіжскім раёне.

Яго прыклад і паўплываў на выбар жыццёвага шляху: Артур вырашыў стаць шафёрам і пасля заканчэння СШ №1 г.п. Гара-дзея паступіў у Дзяржынскі абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй, дыплом якога даваў яму права стаць вадзіцелем-міжнароднікам. Але ў нейкі момант, па яго словах, юнак перадумаў і стаў шукаць працу бліжэй да хаты.

— Мне было вельмі цікава паспрабаваць сябе на вадзіцельскім месцы. Так і апынуўся ў “Свеклавічнай”, — распавядае малады чалавек. — А потым зацягнула. Давялося паспрабаваць сябе і ў іншых арганізацыях, але ўсё роўна вярнуўся сюды, дзе адпрацаваў ужо 8 гадоў. Давялося паез- дзіць па розных мясцінах Беларусі: перавозіў і будаўнічыя матэрыялы, і жывёлу, што патрабуе асаблівага абсталявання машыны і асцярожнасці.
Упершыню пераадолець тысячны парог на адвозцы збожжа ўдалося ў другім сезоне. А сёлета Артур стаў найлепшым маладым вадзіцелем ва ўсёй Мінскай вобласці.

Аднак пра свае поспехі расказвае з уласцівай яму сціпласцю:
— Вядома, прыемна, што маю працу адзначылі. Але ўшанаванняў і павышанай увагі да сябе не люблю. Я проста выконваю сваю работу. І, зразумела, я павінен выконваць яе добрасумленна. Адсюль і такія вынікі.

Каб дасягнуць высокіх паказчыкаў, даводзіцца ахвяраваць выхаднымі. Рабочы дзень вадзіцеля падчас жніва пачынаецца прыкладна а 5-й гадзіне раніцы і заканчваецца познім вечарам. Але на такі графік Артур не скардзіцца. “Пры жаданні на ўсё знойдзеш час”, — адзначае мой суразмоўца.

Матывуе калектыў і кіраўніцтва прадпрыемства. За дасягненні ва ўборачнай работнікі атрымліваюць не толькі маральнае задавальненне, але і дастойную зарплату, і за- ахвочванне ў выглядзе прэмій, што не можа не радаваць.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!