Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 3 °C

Сельсавет жыве і развіваецца

Софья ЛЮБАНЕЦ 3 недели назад 0 54

Пост опубликован: 31.10.2024

Восень — клапатлівая пара не толькі для работнікаў сельскай гаспадаркі, але і для ўсіх, хто так ці інакш звязаны з сельскімі населенымі пунктамі і іх добраўпарадкаваннем.

Пацвярджэннем гэтаму стала наша гутарка са старшынёй Нясвіжскага сельскага савета Сяргеем Белазаровічам, які расказаў аб тым, чым зараз жыве яго тэрытарыяльная адзінка.
— Цяпер мы займаемся добраўпарадкаваннем помніка загінуўшым землякам у в. Саска Ліпка, — перш за ўсё адзначыў Сяргей Мікалаевіч. — На падставе рашэння Мінскага аблвыканкама ад 18 ліпеня гэтага года на аднаўленне, рэканструкцыю і рамонт гэтага мемарыяла было выдзелена 15000 рублёў. Помнік давялі да ладу: перафарбавалі, паклалі да яго новую плітку.



Яшчэ прыгажэй стане і вакол яго: тут працягнецца добраўпарадкаванне, пасадзяцца туі. Адмысловым упрыгожаннем гэтага памятнага месца стане Вечны агонь, які плануецца там абсталяваць. У правядзенні названых работ фінансавую падтрымку таксама акажа мясцовае сельгаспрадпрыемства — ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, наш пастаянны партнёр.Черновик

Дарэчы, яму мы вельмі ўдзячныя і за дапамогу з тэхнікай, якая вельмі спатрэбілася ў мінулую суботу, калі мы право- дзілі суботнік на могілках у вёсцы Слаўкава — прыбіралі дзікарослую расліннасць, вывозілі смецце. На ім прысутнічала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык.

Працягваецца ў нас і праца па зносе дамоў, якія пустуюць: у наступным месяцы згодна з Указам № 116 ад 24 сакавіка 2021 г. «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустымі дамамі» два такія дамы будуць знесены ў вёсках Вайнілавічы і Слаўкава.

Нямала працы зроблена і па добраўпарадкаванні дарог. Так, сёлета паклалі 600 метраў асфальту па вуліцы Петрачкова і каля 400 м — па вуліцы Новай у Саскай Ліпцы, асфальтагранулятам высыпаны вуліцы Свіцязянская і Альбянская у вёсцы Фербаўшчына.

Яшчэ адно важнае для сельскіх жыхароў пытанне, якое абвастраецца з надыходам кароткага светлавога дня — гэта начное асвятленне. З радасцю адзначу, што па ўсім сельсавеце ўжо завершана замена вулічных ртутных свяцілен на святлодыёдныя. Акрамя гэтага, праведзена рэканструкцыя электрычных сетак і падстанцый у вёсцы Малева і аграгарадку Карцэвічы.

Падводзячы вынік, трэба адзначыць, што сельсавет жыве і развіваецца, а пра тое, што яшчэ цікавага і карыснага для людзей бу- дзе адбывацца на яго тэрыторыі, мы абавязкова бу- дзем расказваць у наступных нумарах «НН».

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!