Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 3 °C

Сацыяльная арыентаванасць — прыступка да поспеху

Нясвіжскія навіны 3 недели назад 0 13

Пост опубликован: 31.10.2024

У чацвер, 24 кастрычніка, галоўныя рэдактары раённых СМІ ўсёй Мінскай вобласці знаёміліся з Барысавам. Там прайшоў другі этап абласной акцыі “Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!”. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольга Тапдэмір, сустракаючы журналістаў, адзначыла, што цэнтральны рэгіён багаты на дасягненні і нам ёсць чым ганарыцца.



Сустрэча пачалася з экскурсіі па “Барысаў — Арэне” — адной з візітных картак не толькі гэтага райцэнтра, а і ўсёй вобласці. Стадыён уражвае сваёй незвычайнай футурыстычнай архітэктурай. Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2010 года. У цырымоніі закладкі падмурка стадыёна прыняў удзел Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Распрацоўкай праекту займалася славенская фірма Ofis arhitekti.

Афіцыйнае адкрыццё стадыёна адбылося 3 мая 2014 года. На ім можа размясціцца 13121 чалавек. Абсталявана 10 VIP-ложаў, якія змяшчаюць 120 чалавек. Агульная колькасць месцаў павышанай камфортнасці — 650. Ёсць ложа для прэсы на 114 чалавек. За дзесяць гадоў існавання “Барысаў — Арэна» прымала матчы Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе, матчы зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе (адборачныя раунды чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету па футболе, таварыскія матчы), матчы кваліфікацыйных і групавых раундаў Лігі Чэмпіёнаў і лігі Еўропы.

Сёлета на базе “Барысаў — Арэны” пачалося ўзвядзенне лыжаролернай трасы. Яе з’яўленне зробіць аб’ект яшчэ больш запатрабаваным.
У межах мерапрыемства адбылася таксама вялікая прэс-канферэнцыя. На пытанні журналістаў адказалі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч, старшыня Барысаўскага райвыканкама Мікалай Карповіч, біскуп Барысаўскі і Мар’інагорскі Амвросій.
Пытанні паступілі самыя розныя — аб ільготах, духоўным выхаванні, сямейных каштоўнасцях, ролі бацькоў і школы ў выхаванні дзіцяці і на многія іншыя актуальныя тэмы.Сацыяльная арыентаванасць — прыступка да поспеху

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольга Тапдэмір падкрэсліла дасягненні рэгіёну і важнасць сацыяльнай інфраструктуры.
— Акцыя пачалася ў Дзяржынскім раёне, і сёння мы ў Барысаве. Тут, у спартыўнай установе “Барысаў — Арэна”, ствараюцца ўмовы для развіцця духоўных і маральных каштоўнасцей, — адзначыла яна.
Адным з цікавых пытанняў ад журналістаў было пытанне аб увядзенні агульнай формы адзення для настаўнікаў.

Для вучняў ва ўсіх школах рэспублікі ўжо ўведзена школьная форма. Але часам тое, як апранаюцца педагогі на работу, не зусім адпавядае паняццям і каштоўнасцям, якія закладваюцца праз школьную форму дзецям. Аб тым, ці плануецца (магчыма, у якасці эксперыменту) увядзенне формы або патрабаванняў да стылю адзення педагогаў канкрэтна ў навучальных установах вобласці і раёна, у прыватнасці, расказала Соф’я Філістовіч.
— Так, сёння ў кожнай установе адукацыі вызначаны фармат дзелавога стылю адзення для навучэнцаў. Вызначана і каляровая гама, і элементы школьнага адзення (або гэта камізэлька, або гэта гальштук ці нешта іншае). Гэта вызначаецца пасля абмеркавання з бацькамі, з навучэнцамі, — сказала першы намеснік. — На сённяшні дзень мы не ставім перад сабой задачы, каб усе педагогі мелі адзіны стыль, адзіную форму. Вядома, ёсць пэўны дрэс-код на рабоце. Педагогу трэба памятаць, што сваім знешнім выгля-дам ён павінен паказваць прыклад добрага
густу.

Аднак спецыяліст падкрэсліла, што на сённяшні дзень у вобласці ёсць прыклады прыняцця для настаўнікаў пэўнага агульнага элементу адзення:
— Так, у нас ёсць такая практыка ва ўстановах адукацыі, калі, абмеркаваўшы на педагагічным савеце, на пасяджэнні працоўнага калектыву, адміністрацыя, педагагічны калектыў прымаюць рашэнне ўвесці нейкі адзіны элемент. Гэта ўжо ідзе на ўзроўні абмеркавання ва ўстанове адукацыі. Калі ўсе гатовы, мы падтрымліваем іх ініцыятыву. Такіх патрабаванняў, каб у кожнай установе адукацыі быў уведзены адзіны дзелавы стыль, адзіная форма для педагагічных работнікаў — такой задачы не ставім. Але кожная ўстанова адукацыі можа прыняць такое рашэнне.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна гаварылі аб сацыяльнай мадэлі сямейнага інклюзіўнага выхавання. Цэнтр ужо шмат гадоў працуе ў гэтым напрамку, даючы бацькам таксама магчымасць наведвання груп сямейнай падтрымкі, якія функцыянуюць у цэнтры. Удзельнічаючы ў гэтых групах, дарослыя пашыраюць сваё кола зносін, даведваюцца пра жыццё іншых сем’яў з аналагічнымі праблемамі, знаходзяць падтрымку і разуменне. Работнікі ТЦСАН актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі сацыяльнага абслугоўвання, укараняюць інавацыі і распаўсюджваюць перадавы вопыт. Цэнтр стаў пераможцам у дзвюх намінацыях рэспубліканскага конкурсу “105 ідэй для развіцця галіны”, а таксама быў адзначаны на конкурсе “Святло міласэрнасці”. Ён неаднаразова прызнаваўся прызёрам па выніках працы цэнтраў Мінскай вобласці.

Вопыт гэтага цэнтра можна лічыць унікальным. Тут сканцэнтраваны і актыўна рэалізуюцца ўсе перспектыўныя напрамкі для лю- дзей з інваліднасцю, якіх з цеплынёй называюць “асаблівымі”. У цэнтры функцыянуе лепшая футбольная каманда рэгіёну, якая трэніруецца інвалідамі, а таксама працуе тактыльны музей. Валанцёры суправаджаюць невідушчых на канцэрты ў Мінск. Гэта сапраўды іншая рэальнасць, якая становіцца больш даступнай для многіх. Цэнтр дзеліцца сваімі праектамі з навакольнымі і гатовы навучыць любога ахвочага.
Установа аховы здароўя “Барысаўскі радзільны дом” паспяхова функцыянуе як міжраённы перынатальны цэнтр 2-га ўзроўню, аказваючы якасную лячэбна-кансультатыўную дапамогу. Радзільны дом удастоены звання “Бальніца, добразычлівая да дзіцяці”, якое мае глыбокі сэнс. Гэтае званне заснавана з канца 90-х гадоў і рэгулярна пацвярджаецца на міжнародным узроўні Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Цікава, што барысаўчане аказаліся аднымі з першых у краіне, якія атрымалі гэта ганаровае прызнанне.Сацыяльная арыентаванасць — прыступка да поспеху

У радзільным доме ўкаранёны сучасныя тэхналогіі родадапамогі і догляду нованаро- джаных. Сярод іх — 10 прынцыпаў падтрымкі груднога кармлення, сумеснае знаходжанне маці і дзіцяці пасля родаў, палаты павышанай камфортнасці і “партнёрскія роды” ў індывідуальных радзільных залах. Гэтыя новаўвя- дзенні садзейнічаюць стварэнню камфортнай і добразычлівай атмасферы для маці і іх дзяцей. Тут робяць усё магчымае, каб будучая мама пакінула прыёмнае аддзяленне не з пачуццём страху, а з радасным чаканнем сустрэчы з немаўляткам. Ва ўстанове строга прытрымліваюцца ўсіх прынцыпаў, неабходных для захавання гэтага ганаровага звання.
Кожны год у радзільным доме праводзяцца больш за 7000 аператыўных умяшанняў у гінекалагічных аддзяленнях, уключаючы лячэнне бясплоддзя, а таксама больш за 35000 ультрагукавых даследаванняў, што дазваляе выяўляць прыроджаныя заганы развіцця плоду да родаў. Дзякуючы гэтаму, штогод на свет з’яўляецца больш за 1700 дзяцей — гэта вынік высокакваліфікаванай працы медыцынскага персаналу.
У рамках пастаяннага абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за 9 месяцаў гэтага года ў радзільны дом паступіла 16 новых найменняў медыцынскай тэхнікі, уключаючы лапараскапічную стойку, фетальны манітор і ўльтрагукавы апарат. Таксама былі праве- дзены бягучыя рамонты аперацыйнай і рэанімацыі, палепшана інфраструктура гінекалагічнага корпуса і фасада канферэнцзалы.
Акрамя таго, кабінет мамаграфіі быў пераабсталяваны: набыты лічбавы рэнтгенаўскі мамаграфічны апарат “Мамаэксперт”. Усе памяшканні рэнтгенкабінета прайшлі капітальны рамонт, што забяспечвае камфортнае знаходжанне як пацыентаў, так і медыцынскага персаналу.

Далей журналісты накіраваліся ў сярэднюю школу №24. Установе адукацыі было, што расказаць: 43 працэнты школьнікаў наведваюць факультатыўныя заняткі па такіх напрамках, як музыка, харэаграфія, мастацкая і тэатральная дзейнасць. 26 груп займаюцца па праграмах “Асновы праваслаўнай культуры” і “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Таксама ва ўстанове адукацыі працуе рэсурсны цэнтр Мінскай вобласці па духоўна-маральным выхаванні.

Завяршыўся прэс-тур у Барысаве на вельмі добрай і прыгожай ноце. Журналісты Мінскай вобласці, якія прынялі ўдзел у акцыі “Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!”, заклалі алею «Бацькоўскай любові» каля Барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага.

Ірына ЕФІШОВА.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!