Меню
Курс $  3.28 | €  3.56 | ₽100  3.37 |
Погода 9 °C

Калі працаваць, то сумленна

Инна ВАСИЛЕВИЧ 7 часов назад 0 27

Пост опубликован: 31.10.2024

Віктар Хваль — вадзіцель ААТ «Нясвіжскія Астроўкі». У гэтым годзе на адвозцы збожжа ён увайшоў у тройку лідараў сярод вадзіцеляў сваёй катэгорыі ў Мінскай вобласці — у час уборачнай кампаніі перавёз 1824,3 тоны збожжа ад камбайнаў.

Цэлы дзень — з раніцы да позняга вечара знаходзіўся ён у кабіне сваёй “пяцьдзясят тройкі”. Раніцай, перад выездам з машынна-трактарнага парку, правяраў, ці ўсё ў парадку, калі трэба было, падкручваў, адладжваў, падфарбоўваў, і грузавік, як кажуць, вераю і праўдаю адслужыў сезон жніва. Машына быццам ра- зумела клопат гаспадара, ра- зам з якім працуе больш за восем гадоў. Вядома, работа ў сельскай гаспадарцы патрабуе пастаяннага напружання, вялікай самааддачы, гаспадарчых адносін як да зямлі, так і да тэхнікі. Камандзіроўкі на Мінск, Брэст, Гродна, таксама пункты прызначэння Нясвіжскага раёна — усюды разам. Гаспадар добра клапоціцца не толькі пра кожную дэталь, але і пра знешні выгляд сваёй “кампаньёнкі”, а тая адказвае ўзаемнасцю пры любых раскладах. Жніво для іх — самая гарачая пара.



— Гэты сезон ад нас патрабаваў асаблівага клопату, — дзеліцца Віктар Вячаслававіч. — Пасля аб’яднання з “Гарадзеяй” плошчы збожжавых палеткаў павялічыліся, а значыць і кіламетры дарог дабавіліся. За дзень на спідометры высвечвалася да трохсот кіламетраў і больш. Так званае золата палёў трэба было своечасова звезці на збожжасушыльныя комплексы, каб давесці да кандыцыі і адправіць на захоўванне на склады.
Дарогі я люблю. Вядома, больш падабаюцца працяглыя рэйсы. Але свая паэзія ёсць і ў палявых стужках, дзе абавязкова трэба сачыць, каб не калыхнула машыну з каштоўным грузам. Едзеш, а за табой цяжар у шэсць-сем тон, і трэба, каб ні адно зярнятка не прасыпалася. Для гэтага, вядома, загадзя рыхтуюся, запеньваю задні борт, правяраю шчыльнасць кузава.

За славаю я ніколі не гнаўся, а проста стараўся працаваць. Бо лічу, калі ўзяўся за справу, то зрабі работу сумленна. Ды і заробкі добрыя ў жніво — чаму не працаваць, чаму не старацца?
Сваю працоўную біяграфію вадзіцель пачаў тут, у гаспадарцы. Тады гэта быў калгас імя Дзяржынскага. Кожная палявая сцежка Віктару Вячаслававічу тут родная, знаёмая. Сям’я, дзе ён выхоўваўся, была мнагадзетнай. Жылі ў Прасцях. Скончыўшы школу, Віктар ужо меў пасведчанне трактарыста, якое ўручылі пасля вучобы ў навучальна-вытворчым камбінаце ў Снове. Пасля ад ваенкамата юнака адправілі ў аўта- школу, дзе ён атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. Дзякуючы гэтаму, дарэчы, тэрмін службы ў арміі для юнака скараціўся на цэлы год.

— Мяне адабралі для службы ў марфлоце, дзе на той час тэрмін службы быў тры гады. Але даведаўшыся, што я маю вадзіцельскае пасведчанне, перакінулі на марскую пяхоту, — з усмешкай расказвае мой суразмоўца.— Два гады служыў у горадзе Балтыйск Калінінградскай вобласці.
Вярнуўся дадому — паклікалі ў калгас. Адразу працаваў на бензавозе, запраўляў машыны і энерганасычаныя трактары, што працавалі на калгасных палетках, палівам. Потым перасеў на самазвал, пасля даверылі трактар. На сваім “МТЗ-82” прэсаваў салому, араў, культываваў глебу, саджаў бульбу, акучваў культуры — выконваў усё ў залежнасці ад прычапнога агрэгата, што быў за трактарам.
Быў час, калі прыйшлося перайсці на вадзіцельскую работу ў адну з фірм сталіцы — працаваў у брыгадзе, якая ўстанаўлівала вышкі для сотавай сувязі. Але з часам зноў вярнуўся ў родную гаспадарку. Давяралі баранку малакавоза, МАЗа з прычэпам. Зараз працую на “ГАЗ-3507” і з машынай у мяне поўнае ўзаемаразуменне.

Сёння Віктар Вячаслававіч шчыра радуецца, што гаспадарка з добрымі паказчыкамі, без страт, скончыла жніво. Ёсць у гэтым, вядома, і яго заслуга. Добрым вынікам садзейнічала і тое, што ўсе ўдзельнікі жніва працавалі з высокім прафесіяналізмам і вернасцю хлебаробскай справе, бункер за бункерам, кузаў за кузавам адпраўляючы ў засекі дзяржавы збожжа.
За гэта дзяржава аддае даніну павагі лепшым з лепшых хлебаробаў.

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўра- джаю збожжавых і зернебабовых культур у 2024 годзе на раённых дажынках вадзіцель аўтамабіля ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віктар Хваль узнагароджаны Дыпломам І ступені Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

На абласных дажынках-2024, што прайшлі 19 кастрычніка ў Валожыне, Віктар Хваль быў адзначаны Ганаровым дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Віншуем Вас, Віктар Вячаслававіч!

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!