Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.31 |
Погода 3 °C

“Гарачыя” хлопцы зернесушыльнага комплексу ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”

Светлана 3 недели назад 0 37

Пост опубликован: 31.10.2024

Аграрыі ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” ўклалі нямала намаганняў на працягу ўсяго ланцуга палявых работ — ад пасяўной кампаніі да ўборачнай — каб атрымаць высокія намалоты і замацавацца ў абласных лідарах на жніве.

Дзякуючы добрасумленнай, прафесійнай, самаадданай працы кіраўнікоў, спецыялістаў, механізатараў, вадзіцеляў, паляводаў гаспадаркі і ўсіх, хто прымаў удзел ва ўборцы і дапрацоўцы збожжа, былі дасягнуты максімальныя паказчыкі.



Немалаважную ролю ў дакладнай арганізацыі ўборачнага канвеера на працягу ўсяго перыяду жніва адыгрывае работа аператараў зернесушыльнага комплексу. Вось ужо для каго сапраўды гарачая пара — яны кругласутачна сочаць за абсталяваннем, каб не перапаліць збожжа.

Героямі нашага сённяшняга аповеду сталі Валерый Бірыла і Анатоль Казляк — пераможцы абласных спаборніцтваў на жніве. Электраманцёры па абслугоўванні электраабсталявання ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” на перыяд уборачнай пераходзяць на пасады аператараў зернесушыльнага комплексу. Вось ужо больш за 8 гадоў яны ў тандэме літаральна жывуць на сушылцы — сочаць за спраўнасцю абсталявання і дапрацоўваюць збожжа, бо праца там не спыняецца нават ноччу. У іх абавязкі ўваходзіць падтрыманне працэсу сушкі, кіраванне вентылятарамі і падачай гарачага паветра, а таксама прафілактыка абсталявання і пры неабходнасці — своечасовы рамонт.
Разам яны дапрацавалі амаль 14000 тон збожжа, дзякуючы чаму Нясвіжскі раён атрымаў ганаровае срэбра ў рэйтынгу аператараў зернесушыльных установак. У тройцы лідараў Валерый і Анатоль не першы год. Кажуць, што кожная ўборачная для іх — своеасаблівае выпрабаванне на трываласць. Вопытныя аператары лічаць, што сёлета ўборка ўдалася.

— Мы дасягнулі выдатных вынікаў, але нельга спыняцца, неабходна працягваць рухацца наперад і імкнуцца да новых вяршыняў, — разважае Валерый Бірыла.
Мала сабраць ураджай. Трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць яго. Дзеля гэтага напружана днём і ноччу працавалі аператары зернесушыльных агрэгатаў. Праца гэтага дуэта, магчыма, не прыцягвала б так шмат увагі, як праца камбайнераў і вадзіцеляў, але іх уклад у агульны каравай сапраўды не менш важны. Ёсць у ім доля і многіх іншых спецыялістаў: інжынераў, аграномаў, механікаў, бухгалтараў, эканамістаў і кухараў. Кожны ўнёс пасільны ўклад ва ўборачную кампанію, уключаючы сем’і тых, хто быў на перадавой, усяляк дапамагаючы і падтрымліваючы аграрыяў у гэты складаны і напружаны час.
Праца на зямлі ніколі не была лёгкай. Усе, хто звязаны з галіной сельскай гаспадаркі, ведаюць, за кошт чаго з’яўляецца хлеб на нашым стале. І, вядома, прыемна, калі аграрыяў, якія на працягу ўборачнай гарачай пары змагаліся за кожны каласок у полі, ацэньваюць па заслугах.

Святлана
РЫЖАКОВА-ЛУЦЭВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!