У пятніцу, 25 кастрычніка, свой 20-гадовы юбілей адзначыў Цэнтр карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна, дзе працуюць 15 педагогаў, а навучанне праходзяць 30 дзяцей.
На свята сабраліся педагогі ўстановы спецыяльнага навучання, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі словы падзякі тым, хто прысвячае сваё жыццё асаблівым дзецям. Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, якая таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве, павіншавала калектыў з юбілеем і ўручыла Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта работнікам ЦКРНіР.
25 кастрычніка свой 20-гадовы юбілей адзначыў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна. На свята сабраліся педагогі ўстановы спецыяльнага навучання, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў. Для гасцей установы на пачатку сустрэчы правялі невялікую экскурсію, у час якой яны наведалі заняткі ў дашкольнай групе, пазнаёміліся з абсталяваннем кабінета ранняй комплекснай дапамогі, сэнсарнага пакоя, пабывалі на майстар-класах, арганізаваных выхаванцамі і педагогамі цэнтра. На ўрачыстай частцы мерапрыемства было неаднаразова адзначана, наколькі вялікі ўклад у выхаваўчы працэс, укараненне інавацыйных тэхналогій і методык для асаблівых дзяцей уносяць педагогі цэнтра. Многія з іх працуюць працяглы час.
Праца такіх людзей не застаецца не заўважанай. Вось і ў дзень юбілею лепшыя з лепшых працаўнікоў цэнтра былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню.
Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве, павіншавала калектыў з юбілеем і ўручыла ўзнагароды райвыканкама работнікам ЦКРНіР.
Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта была адрасавана дырэктару ДУ “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” Елізавеце Лабазінай. Настаўнік-дэфектолаг Жанна Янушкевіч і памочнік выхавацеля цэнтра Святлана Глобаж былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
Далучыўшыся да віншаванняў, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Дубовік уручыла Ганаровыя граматы ўпраўлення выхавацелю цэнтра Таццяне Біч, памочніку выхавацеля Іне Бацян, настаўнікам-дэфектолагам Вользе Бруцкай і Ірыне Маргун.
Падзякі раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за добрасумленную працу, эфектыўнае ўзаемадзеянне і сацыяльнае партнёрства старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Шкраба ўручыла старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтра Дзіяне Лабатай і яе намесніку Таццяне Русак.
Віталі ў гэты дзень калектыў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №620 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ірына Захарэвіч, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю і ідэалагічнай рабоце ААТ “ГАРАДЗЕЙСКІ ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ” Жанна Ладуцька, старшыня прафсаюзнага камітэта філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Віталій Румянцаў, старшыня Нясвіжскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Дзмітрый Жывень і іншыя госці мерапрыемства. Вядома, для выхаванцаў ЦКРНіР у дзень юбілею госці падрыхтавалі сюрпрызы — сертыфікаты для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы спецыяльнай адукацыі і салодкія падарункі.
У адказ дзеці разам са сваімі педагогамі выступілі з нумарамі мастацкай самадзейнасці, для ўсіх прысутных гучалі музычныя падарункі ад Цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, са сваім музычным нумарам выступілі выпускнікі ЦКРНіР — наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН.
Свята падарыла мноства станоўчых эмоцый усім ўдзельнікам юбілейнага мерапрыемства. А дзяржаўная ўстанова выхавання для асаблівых дзяцей працягвае функцыянаваць. У сакавіку бягучага года цэнтр Нясвіжскага раёна прызнаны пераможцам абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” і ўзнагароджаны Дыпломам Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”.
Зусім нядаўна тут завяршыў работу інавацыйны праект па ўкараненні мадэлі міжасабовых зносін дзяцей і іх бацькоў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах двухмоўя.
Цэнтр працягвае сваю дзейнасць на карысць асаблівых дзяцей, сагравае іх сваім клопатам і сацыялізуе дзень за днём, кіруючыся дэвізам: “Мы розныя, але мы — роўныя!”
Іна ВАСІЛЕВІЧ.